Пабла Асвальда

італьянскі футбаліст

Пабла Даніэль Асвальда (ісп.: Pablo Daniel Osvaldo; нар. 12 студзеня 1986, Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — італьянскі футбаліст аргенцінскага паходжання, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2011—2014).

Футбол
Пабла Асвальда
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Пабла Даніэль Асвальда
Нарадзіўся 12 студзеня 1986(1986-01-12)[1][2] (38 гадоў)
Грамадзянства  Італія
 Аргенціна
Рост 183 см
Вага 81 кг
Пазіцыя нападнік
Маладзёжныя клубы
1995—1999 Аргенціна Ланус
1999—2000 Аргенціна Банфілд
2000—2005 Аргенціна Уракан
Клубная кар’ера[* 1]
2005 Аргенціна Уракан 33 (1)
2006 Італія Аталанта 3 (1)
2006—2007 Італія Лечэ 31 (8)
2007—2009 Італія Фіярэнціна 21 (5)
2009—2010 Італія Балоння 25 (3)
2010   Іспанія Эспаньёл 20 (7)
2010—2011 Іспанія Эспаньёл 24 (13)
2011—2013 Італія Рома 55 (27)
2013—2015 Англія Саўтгемптан 13 (3)
2014   Італія Ювентус 11 (1)
2014—2015   Італія Інтэрнацыянале 12 (5)
2015   Аргенціна Бока Хуніярс 11 (3)
2015—2016 Партугалія Порту 7 (1)
2016 Аргенціна Бока Хуніярс 3 (0)
2020 Аргенціна Банфілд 2 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007—2008 Італія Італія (да 21) 8 (1)
2008 Італія Італія (алімп.) 4 (1)
2011—2014 Італія Італія 14 (4)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Пабла з’яўляецца выхаванцам юнацкіх каманд аргенцінскіх футбольных клубаў «Ланус», «Банфілд» і «Уракан».

У дарослым футболе дэбютаваў у 2004 годзе выступамі за каманду клуба «Уракан», у якой правёў адзін сезон, прыняўшы ўдзел у 33 матчах чэмпіянату і забіўшы 11 галоў. Малады аргенцінскі нападнік прыцягнуў увагу скаўтаў еўрапейскіх клубаў і ўжо ў 2006 годзе пераехаў у Італію, заключыўшы кантракт з клубам «Аталанта». Правёўшы ўсяго тры гульні за гэту каманду, Пабла перабраўся ў іншы клуб з Серыі B, «Лечэ», які заключыў з «Аталантай» дагавор аб сумесных правах на футбаліста.

Сваёй гульнёй за апошнюю каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба клуба «Фіярэнціна», у склад якога далучыўся ў 2007 годзе. Адгуляўшы за «фіялак» няпоўныя два сезоны сваёй гульнявой кар’еры, у 2009 годзе перайшоў у «Балонню».

Наступным клубам у кар’еры іграка стаў іспанскі «Эспаньёл», колеры якога ён абараняў на працягу 2010—2011 гадоў. У 2011 годзе вярнуўся ў Італію, далучыўшыся да складу клуба «Рома».

18 жніўня 2013 года Асвальда падпісаў чатырохгадовы кантракт з англійскім клубам «Саўтгемптан»[3], сума здзелкі паміж клубамі склала 15,1 млн еўра ў дадатак да магчымых бонусаў у памеры 2 млн еўра[4]. Дэбютаваў за новы клуб 24 жніўня ў матчы супраць клуба «Сандэрленд», які скончыўся з лікам 1:1, выйшаўшы на замену ў пачатку другога тайма. Першы гол іграка прыйшоўся на сустрэчу супраць «Крыстал Пэлас» (2:0)[5].

31 студзеня 2014 года Асвальда вярнуўся ў Італію, дзе далучыўся на правах арэнды да клуба «Ювентус» на астатнюю частку сезона 2013/14. Клуб атрымаў да 31 мая 2014 года апцыён на куплю правоў на іграка па кошце 19 млн еўра[6].

4 жніўня 2014 года Асвальда зноў вярнуўся ў Італію, на гэты раз у клуб «Інтэрнацыянале» паводле арэнднага пагаднення паміж клубамі, пры гэтым у адваротным кірунку рушыў паўабаронца Сафір Тайдэр[7]. У лютым 2015 года на правах арэнды перабраўся ў аргенцінскі «Бока Хуніярс».

У ліпені 2015 года разарваў кантракт з «Саўтгемптанам», і ў жніўні стаў іграком «Порту». У студзені 2016 года вярнуўся ў «Бока Хуніярс», а ў жніўні 2016 года абвясціў аб завяршэнні футбольнай кар’еры і жаданні саканцэнтравацца на музычнай дзейнасці.

У студзені 2020 года вярнуўся ў футбол, падпісаўшы аднагадовы кантракт з «Банфілдам». Пакінуў клуб ліпені 2020 года.

Міжнародная кар’ера правіць

Маючы права на атрыманне італьянскага грамадзянства праз прадзеда, які нарадзіўся ў Філатрана, а пазней эміграваў у Аргенціну, Асвальда вырашыў выступаў за нацыянальную зборную Італіі[8]. 5 кастрычніка 2011 года, у сувязі з траўмамі Марыа Балатэлі і Джампаала Пацыні, Асвальда атрымаў свой ​​першы выклік у зборную на адборачныя гульні да чэмпіянату Еўропы 2012 супраць зборных Сербіі і Паўночнай Ірландыі[9].

Зноскі

  1. Dani Osvaldo // FBref.com
  2. PABLO DANIEL OSVALDO // Argentine Soccer Database
  3. Saints sign Osvaldo. Southampton FC.
  4. Pablo Daniel Osvaldo Cessione a titolo definitivo Архівавана 3 верасня 2013.. AS Roma.
  5. Southampton 2-0 Crystal Palace. BBC Sport
  6. Osvaldo joins Juventus. Juventus FC.
  7. Inter, Osvaldo: «Vinciamo tutto». E Medel è in volo per Madrid. Gazzetta.it
  8. Cugino Osvaldo voglio organizzare(недаступная спасылка)
  9. Pablo Osvaldo:Call up criticism ridiculous(недаступная спасылка). ESPN

Спасылкі правіць