Павел Іванавіч Сядзько

беларускі футбаліст

Павел Сядзько (нар. 3 красавіка 1998) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Дынама» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Павел Сядзько
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Павел Іванавіч Сядзько
Нарадзіўся 3 красавіка 1998(1998-04-03)[1][2] (26 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см
Вага 65 кг[4]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Мінск)
Нумар 17
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2021 Беларусь Дынама (Брэст) 90 (14)
2019—2020   Беларусь Рух (Брэст) 32 (8)
2021—2022 Расія Тарпеда (Масква) 9 (0)
2022 Беларусь Гомель 17 (4)
2023— Беларусь Дынама (Мінск) 21 (5)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2017 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (0)
2017—2020 Беларусь Беларусь (да 21) 12 (1)
2017—2022 Беларусь Беларусь 11 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 чэрвеня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец брэсцкага «Дынама», з 2015 года пачаў выступаць за дубль. 14 верасня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 78-й хвіліне матча з «Белшынай» (2:1). Неўзабаве стаў трапляць і ў стартавы склад брэстчан, а 5 кастрычніка забіў свой першы гол у наймацнейшым дывізіёне — у браму мінскага «Дынама». Па заканчэнні сезона 2015 цікавасць да паўабаронцы стаў праяўляць барысаўскі БАТЭ[5], аднак паўабаронца застаўся ў Брэсце.

У сезоне 2016 ужо быў іграком асноўнага складу, звычайна выхадзіў на замену. З чэрвеня 2017 года стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе, аднак у кастрычніку зноў пачаў выхадзіць на замену. У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна.

У сакавіку 2019 года быў аддадзены ў арэнду брэсцкаму «Руху»[6], а ў ліпені арэнда была падоўжана да канца года[7]. Замацаваўся ў стартавым складзе «Руха» і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У першай палове 2020 года гуляў за «Рух» у Вышэйшай лізе, а ў ліпені 2020 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[8], дзе стаў чаргаваць выхады ў стартавым складзе і на замену.

У лютым 2021 года падпісаў новы кантракт з «Дынама»[9]. Стаў адным з лідараў каманды, забіўшы за сезон 7 галоў у чэмпіянаце Беларусі. У верасні 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб[10] і хутка быў заяўлены за маскоўскае «Тарпеда»[11]. Правёў 9 матчаў у сезоне 2021/22, па выніках якога клуб выйшаў у Прэм’ер-лігу. У чэрвені 2022 года па пагадненні бакоў кантракт быў датэрмінова разарваны[12], і неўзабаве паўабаронца падпісаў пагадненне з «Гомелем»[13], дзе замацаваўся ў аснове.

У снежні 2022 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[14]. Па выніках сезона 2023 дапамог камандзе стаць чэмпіёнам Беларусі. У снежні 2023 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[15].

Міжнародная кар’ера правіць

У лістападзе 2016 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы і дапамог беларускай зборнай выйсці ў элітны раўнд.

1 верасня 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2019 супраць Грэцыі (0:2) і быў выдалены ў другім тайме. У далейшым стаў адным з асноўных ігракоў моладзевай зборнай.

9 лістапада 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць Арменіі (1:4). Пазней доўгі час не выклікаўся ў зборную, зноў трапіў у яе склад, калі згуляў 2 чэрвеня 2021 года ў таварыскім матчы супраць Азербайджана (1:2), выйшаўшы на замену ў другім тайме.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 Д1 Дынама (Брэст)   8 1
2016 Д1 Дынама (Брэст)   12 1
2017 Д1 Дынама (Брэст)   22 1
2018 Д1 Дынама (Брэст)   16 3
2019 Д2 Рух   21 6
2020 (1) Д1 Рух   11 2
2020 (2) Д1 Дынама (Брэст)   12 1
2021 (1) Д1 Дынама (Брэст)   20 7
2021/22 Д2 Тарпеда   9 0
2022 (2) Д1 Гомель   17 4
2023 Д1 Дынама (Мінск)   21 5

Крыніцы правіць

  1. Pavel Sedko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pavel Sedko // FBref.com
  3. https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2023/syadzko-pavel
  4. https://www.fcgomel.by/team/main-roster/pavel-sedko/
  5. БАТЭ интересуется полузащитником брестского «Динамо» Седько (руск.). by.tribuna.com.
  6. В брестском "Динамо" не осталось "брестских"? Седько отдали в аренду в "Рух" (руск.). football.by (29 сакавіка 2019). Праверана 29 студзеня 2024.
  7. Павел Седько остается в «Рухе» (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт брэсцкага «Руха» (24 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2019.
  8. Брестские "Динамо" и "Рух" обменялись игроками (руск.). football.by (1 ліпеня 2020). Праверана 29 студзеня 2024.
  9. Павел Седько подписал контракт с брестским "Динамо" (руск.). football.by (21 лютага 2021). Праверана 29 студзеня 2024.
  10. Брестское "Динамо" официально объявило о расставании с Седько (руск.). football.by (21 верасня 2021). Праверана 29 студзеня 2024.
  11. Павел Седько - в московском «Торпедо» (руск.). football.by (23 верасня 2021). Праверана 29 студзеня 2024.
  12. Московское "Торпедо" объявило о досрочном расторжении контракта с Седько (руск.). football.by (27 чэрвеня 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
  13. Павел Седько стал игроком "Гомеля" (руск.). football.by (1 ліпеня 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
  14. Павел Седько стал игроком минского "Динамо" (руск.). football.by (8 снежня 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
  15. Столичное "Динамо" пролонгировало соглашения с тремя футболистами (руск.). football.by (29 снежня 2023). Праверана 29 студзеня 2024.