Павел Аляксандравіч Міхайлаў
Павел Аляксандравіч Міхайлаў (нар. 13 кастрычніка 1950, Ушкавіца, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі лінгвіст, адзін з вядучых спецыялістаў у галіне дыялекталогіі. Кандыдат філалагічных навук (1981), дацэнт.
Павел Аляксандравіч Міхайлаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 кастрычніка 1950 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Аляксандр Агафонавіч Міхайлаў |
Маці | Марыя Восіпаўна Міхайлава |
Род дзейнасці | мовазнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук (1981) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Ю. Ф. Мацкевіч |
Вядомыя вучні | С. І. Фацеева, Т. Я. Старасценка, А. І. Калечыц, В. В. Урбан, Н. А. Радзіваноўская, Д. В. Дзятко, А. І. Забаштанская, С. У. Шахоўская, Ю. В. Чарнякевіч |
Вучоны сакратар Інстытута мовазнаўства АН БССР (з 1983), загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі (з 1986). Загадчык кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ (1993—2009), дацэнт гэтай жа кафедры (2009—2014).
Біяграфія
правіцьПасля заканчэння ў 1968 г. сярэдняй школы № 1 г. Кобрына, службы ва ўзброеных сілах СССР паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна, дзе атрымаў спецыяльнасць выкладчыка рускай мовы і літаратуры.
Студэнцкія гады
правіцьПрымаў удзел у працы дыялекталагічнага таварыства. Разам са многімі вядомымі беларускімі і замежнымі вучонымі ездзіў у дыялекталагічныя экспедыцыі, арганізаваныя Інстытутам мовазнаўства АН БССР. Займаўся вывучэннем беларускіх гаворак, збіраннем дыялектнага матэрыялу, які лёг у аснову шматлікіх акадэмічных слоўнікаў і дыялектных атласаў.
Першыя сур’ёзныя навуковыя працы прысвечаны асаблівасцям паўночналагішынскіх гаворак і батанічнай тэрміналогіі. Патрыхтаваныя мікратапанімічныя матэрыялы былі ўключаны ў аўтарытэтную акадэмічную манаграфію «Мікратапанімія Беларусі» (Мінск, 1974)[1].
Аспірантура
правіцьПа заканчэнні педінстытута (1975 г.) некаторы час працаваў настаўнікам рускай і беларускай мовы і літаратуры ў Лелікаўскай сярэдняй школе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.
Паступіў у аспірантуру Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР. У 1979 г. аспірантам былі падрыхтаваны шматлікія навуковыя артыкулы па тэме даследавання. Прымаў удзел у міжнародных дыялекталагічных канферэнцыях, працягваў вывучэнне беларускай дыялектнай і анамастычнай лексікі ў экспедыцыях па краіне. Скончыўшы аспірантуру, пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук Ю. Ф. Мацкевіч падрыхтаваў і ў 1981 г. паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю, прысвечаную вывучэнню лексікі ганчарнага промыслу[1].
Праца ў Інстытуце мовазнаўства
правіцьЗ 1982 г. пачаў выконваць абавязкі вучонага сакратара Інстытута мовазнаўства. Быў абраны на пасаду вучонага сакратара інстытута (1983 г.) і загадчыка аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі (1986 г.).
Прымаў актыўны ўдзел у стварэнні дыялектных слоўнікаў, лексічнага атласа беларускай мовы, арганізоўваў дыялекталагічныя экспедыцыі.
Браў удзел у дыялекталагічных экспедыцыях, падчас якіх вывучаліся гаворкі беларуска-літоўска-польскага пагранічча, у падрыхтоўцы картатэкі «Слоўніка беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча» (1979—1986 гг.). З’яўляецца аўтарам 864 слоўнікавых артыкулаў (певянь — плашэйны) у трэцім томе і 850 артыкулаў (плева — поясаваць) у чацвёртым томе выдання.
Прымаў удзел у стварэнні ўсіх пяці тамоў «Тураўскага слоўніка» (1982—1987 гг.), які ўключае больш за 20 тысяч слоў з лексікі мясцовай гаворкі жыхароў Турава і звыш 30 навакольных вёсак. Апрацаваў большасць тэкстаў з магнітафонных запісаў мясцовай гаворкі, многія з якіх былі запісаны асабіста ў часе дыялекталагічных экспедыцый на Тураўшчыну ў 1982—1983 гг. З’яўляецца аўтарам слоўнікавых артыкулаў на літару П (понабегаць — посіцевець) у чацвёртым томе выдання, на літары Т, Ф, Х — у пятым. Усяго для слоўніка П. Міхайлавым былі падрыхтаваны 1800 слоўнікавых артыкулаў і анамастычны дадатак да пятага тома выдання, дзе зафіксавана 2099 онімаў.
Займаўся арганізацыяй шматлікіх дыялекталагічных экспедыцый — па Палессе, Міншчыну, Сенненшчыну і ў іншыя рэгіёны. Ва ўмовах складанай эканамічнай сітуацыі канца 1980-х — пачатку 1990-х гадоў арганізаваў выданне «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (падрыхтаваў 113 карт).
Прымаў актыўны ўдзел у рабочых нарадах па Лінгвістычным атласе Еўропы і Агульнаславянскім атласе.
Быў адказным сакратаром штогодніка «Беларуская лінгвістыка», вучоным сакратаром Навуковага савета АН БССР па праблемах мовазнаўства, актыўна ўзаемадзейнічаў з кафедрамі мовы ўніверсітэтаў і педінстытутаў рэспублікі, мовазнаўчымі навуковымі ўстановамі Польшчы і Літвы[1].
Выкладчыцкая праца
правіцьЗ 1991 г. па запрашэнні загадчыка кафедры беларускага мовазнаўства Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага прафесара М. С. Яўневіча пачаў працаваць на пасадзе дацэнта, а з 1993 да 2009 года ўзначальваў кафедру беларускага мовазнаўства. Чытаў лекцыі і праводзіў практычныя заняткі па такіх вучэбных дысцыплінах, як сучасная беларуская літаратурная мова, беларуская дыялекталогія, уводзіны ў мовазнаўства, агульнае мовазнаўства, параўнальная граматыка ўсходнеславянскіх моў, гісторыя беларускай літаратурнай мовы, практыкум па беларускай мове, распрацаваў спецкурсы «Беларуская анамастыка», «Беларуская антрапанімія» і «Сацыяльная лінгвістыка».
Кіраваў падрыхтоўкай вучэбна-метадычных дапаможнікаў для студэнтаў і школьнікаў (звыш 30). Быў вучоным сакратаром савета па абароне кандыдацкіх дысертацый. Кіраваў навуковымі тэмамі, якія ўваходзілі ў Дзяржаўную праграму фундаментальных даследаванняў: «Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці лексічнай сістэмы беларускай дыялектнай мовы» (2003—2006), «Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння» (2007—2010).
Падрыхтаваў 9 кандыдатаў навук[1].
Навуковыя працы
правіцьЗаймаўся папулярызацыяй беларускай навукі. Аўтар больш за 350 работ у галіне беларускай дыялекталогіі, лінгвагеаграфіі, анамастыкі, тэрміназнаўства, гісторыі лінгвістыкі і акцэнталогіі.
Рэдагаваў тэрміналагічныя выданні па матэматыцы, распрацоўваў біялагічную тэрміналогію, што вылілася ў выданне «Кароткага руска-беларускага тлумачальнага слоўніка па агульнай біялогіі».
Падрыхтаваў для часопіса «Роднае слова» цыкл публікацый, прысвечаных даследаванню найменняў роднасці і сваяцтва.
Зрабіў шэраг публікацый, прысвечаных вывучэнню рэгіянальных акцэнтных сістэм у беларускай мове, быў рэдактарам «Атласа гаворак паўночна-ўсходняй Брэстчыны» Ю. Чарнякевіча і інш.
У 2015 годзе апублікаваў працу «Лингвистика Беларуси: аннотированный указатель диссертаций (1991—2013)»[2], у якой сістэматызаваны звесткі пра дысертацыйныя даследаванні па беларускай мове, абароненая ў 1991—2013 гадах. У 2017 годзе пабачыла свет кніга «Мовазнаўцы: нарысы па гісторыі беларускай лінгвістыкі»[3], у якой змешчаны шматлікія нарысы пра лінгвістаў старэйшага пакалення і сучаснікаў − Р. Аванесава, А. Аксамітава, А. Бардовіча, А. Баханькова, Н. Вайтовіч, М. Васілеўскага, І. Волкава, Л. Выгонную, В. Вярэніча, І. Гайдукевіча, М. Дурнаво, А. Зубава, М. Кавалёву, Ф. Клімчука, А. Крывіцкага, Б. Лапава, Ю. Мацкевіча, І. Насовіча, К. Панюціч, Я. Рамановіч, П. Сцяцко, Т. Сцяшковіч, А. Чабярук, Ф. Янкоўскага, М. Яўневіча і інш.[1]
Публікацыі
правіць- З летапісу беларускага мовазнаўства: Барыс Лапаў / Павел Міхайлаў, Наталля Цяслюк // Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс / заснавальнікі: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». — 2015. ― № 9. ― С. 50―52.
- Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс / заснавальнікі: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». — 2014. ― № 1. ― С. 48―49.
- Беларуская мова: тэматычны трэнажор: лексікалогія, фразеалогія, асновы стылістыкі: для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання / П. А. Міхайлаў, С. І. Фацеева. — Мінск : Аверсэв, 2008. — 117, [1] с. — (Школьнікам, абітурыентам, навучэнцам).
- Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння (2007—2010).
- Некаторыя тэарэтычныя праблемы беларускай дыялектнай лексікаграфіі : з нагоды публікацыі «Дыялектнага слоўніка Косаўшчыны» Алеся Зайкі / Павел Міхайлаў, Святлана Фацеева // Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс / заснавальнікі: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». — 2012. ― № 7. ― С. 29―33 ; № 8. ― С. 69―71.
- Тэсты для тэматычнага кантролю па беларускай мове: 4-5-я кл.: Дапам. для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з беларус. і рус. мовамі навучання з 12-гад. тэрмінам навучання / П. А. Міхайлаў, М. І. Навумчык, С. І. Фацеева. — Мн. : Аверсэв, 2003. — 111, [1] с.
- Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці лексічнай сістэмы беларускай дыялектнай мовы (2003—2006).
- Беларусы і беларуская мова ў Германіі і Вялікабрытаніі / П. А. Міхайлаў // Скарынаўскія традыцыі: гісторыя і сучаснасць : зборнік навуковых артыкулаў : у 2 ч. / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Францыска Скарыны», Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў пры ГДУ ім. Францыска Скарыны. — Гомель, 2015. — Ч. 2. — С. 94―98.
- Міхайлаў П. А. (у суаўт.) Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча. Мн., 1979—1986;
- Міхайлаў П. А. (у суаўт.) Тураўскі слоўнік. Мн., 1982—1987; Міхайлаў П. А. (у суаўт.) Лексічны атлас беларускіх народных гаворак. Мн., 1993—1998.
Публікацыі пра П. А. Міхайлава
правіць- Вештарт, Г. Ф. [Пра П. А. Міхайлава] / Г. Ф. Вештарт // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння : навуковы зборнік да 60-годдзя П. А. Міхайлава / адк. рэд. Д. В. Дзятко. — Мінск : Права і эканоміка, 2010. — С. 16.
- Дзятко, Д. Адданы беларускай навуцы : да 60-годдзя Паўла Міхайлава / Д. Дзятко // Роднае слова. — 2010. — № 10. — С. 33—35.
- Дзятко, Д. В. Імя ў навуцы: Павел Аляксандравіч Міхайлаў / Д. В. Дзятко // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння : навуковы зборнік да 60-годдзя П. А. Міхайлава / адк. рэд. Д. В. Дзятко. — Мінск : Права і эканоміка, 2010. — С. 4—13.
- Дзятко, Д. В. Навуковыя публікацыі П. А. Міхайлава / Д. В. Дзятко // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння : навуковы зборнік да 60-годдзя П. А. Міхайлава / адк. рэд. Д. В. Дзятко. — Мінск : Права і эканоміка, 2010. — С. 16—35.
- Нямковіч, Н. М. [Пра П. А. Міхайлава] / Н. М. Нямковіч // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння : навуковы зборнік да
- 60-годдзя П. А. Міхайлава / адк. рэд. Д. В. Дзятко. — Мінск : Права і эканоміка, 2010. — С. 15.
- Палашкевіч, С. У. Лексікаграфічная дзейнасць Паўла Аляксандравіча Міхайлава / С. У. Палашкевіч // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння : навуковы зборнік да 60-годдзя П. А. Міхайлава / адк. рэд. Д. В. Дзятко. — Мінск : Права і эканоміка, 2010. — С. 78−82.
- Старасценка, Т. Я. [Пра П. А. Міхайлава] / Т. Я. Старасценка // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння : навуковы зборнік да 60-годдзя П. А. Міхайлава / адк. рэд. Д. В. Дзятко. — Мінск : Права і эканоміка, 2010. — С. 16.
- Фацеева, С. І. [Пра П. А. Міхайлава] / С. І. Фацеева // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння : навуковы зборнік да
- 60-годдзя П. А. Міхайлава / адк. рэд. Д. В. Дзятко. — Мінск : Права і эканоміка, 2010. — С. 14−15.
- Дзятко, Д. В. Міхайлаў Павел Аляксандравіч / Д. В. Дзятко, С. У. Шахоўская // Культура Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: В. В. Калістратава [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 2014. — Т. 5. — С. 597.
- Дзятко, Д. Пра майго настаўніка : да 65-годдзя Паўла Міхайлава / Д. Дзятко // Роднае слова. — 2015. — № 10. — С. 48—49.
- Дзятко, Д. Павел Міхайлаў: з пашанай да мовы і чалавечых лёсаў / Д. Дзятко, С. Шахоўская // Роднае слова. — 2020. − № 11.
- Беларускае разуменне свету: да 70-годдзя Паўла Аляксандравіча Міхайлава / уклад. Д. Дзятко, С. Шахоўская. — Мінск, 2020. − 96 с.
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г д Беларускае разуменне свету: да 70-годдзя Паўла Аляксандравіча Міхайлава / уклад. Д. Дзятко, С. Шахоўская. — Мінск, 2020. — 96 с.
- ↑ Лингвистика Беларуси : аннотированный указатель диссертаций (1991—2013). — Минск : Ковчег, 2015. — 266 с. (соавт.: Н. П. Теслюк).
- ↑ Мовазнаўцы : нарысы па гісторыі беларускай лінгвістыкі. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2017. — 496 с. (суаўт.: Д. В. Дзятко).