Адкрыць галоўнае меню

Павел Уладзіміравіч Сцяцко

беларускі мовазнавец і дыялектолаг

Павел Уладзіміравіч Сцяцко (5 сакавіка 1930, в. Грабава, цяпер Зэльвенскі раён Гродзенскай вобласці) —  беларускі мовазнавец і педагог. Доктар філалагічных навук (1980), прафесар, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь[1]. Аўтар шматлікіх артыкулаў і кніг па дыялекталогіі і граматыцы на беларускай, рускай і польскай мовах.

Павел Уладзіміравіч Сцяцко
Дата нараджэння 5 сакавіка 1930(1930-03-05) (89 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці філолаг, дыялектолаг
Навуковая сфера мовазнаўства і дыялекталогія
Навуковая ступень доктар філалагічных навук


БіяграфіяПравіць

Скончыў літаратурны факультэт (аддзяленне беларускай мовы і літаратуры) Гродзенскага педагагічнага інстытута. Пазней выкладчык, старэйшы выкладчык кафедры беларускай мовы і літаратуры.

21 снежня 1962 года абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму лексікі гаворак Зэльвенскага раёна. Выкладаў у Мінскім педагагічным інстытуце на кафедры беларускай мовы. З 10 ліпеня 1980 загадчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Пазней зноў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце, на кафедры польскай філалогіі, з ліпеня 1990 узначаліў кафедру беларускай культуры. Удзельнічаў у стварэнні першага ў Беларусі факультэта беларускай філалогіі і культуры, пазней узначаліў кафедру беларускага і тэарэтычнага мовазнаўства. Удасканальваў веды чэшскай і польскай мовы ў Карлавым універсітэце ў Празе (1983) і Варшаўскім універсітэце (1988).

З 2016 года на пенсіі[2].

Навуковая дзейнасцьПравіць

Рэдактар навуковага альманаха «Гродзенскія запісы. Старонкі гісторыі і культуры», член рэдакцыйных калегіяў выданняў «Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта», часопіса Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Роднае слова», «Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта", «Białostocki Przegląd Kresowy», «Русский язык».

Уваходзіць у склад Камісіі па словаўтварэнні Міжнароднага камітэта славістаў, у склад Міжнароднага Камітэта беларусістаў. Узначальвае Гродзенскую філію Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Удзельнічаў у працы ІХ Міжнароднага з’езду славістаў, І Міжнароднага Кангрэса беларусістаў, у многіх міжнародных сымпозіюмах і канферэнцыях. Падрыхтаваў 15 кандыдатаў навук, з якіх А. Рогалеў абараніў доктарскую дысертацыю.

Мае больш за 600 апублікаваных прац[2], у тым ліку больш за 30 кніг і 6 брашураў (з іх 5 манаграфіяў, 5 слоўнікаў, 18 навучальных дапаможнікаў і падручнікаў для ВНУ і сярэдніх спецыяльных вучылішчаў).

Выбраная бібліяграфіяПравіць

Асноўныя працы:

  • Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы. Мінск, 1969. (разам з М. С. Яўневічам)
  • Беларуская мова. Мінск, 1970. (разам з М. Ц. Кавалёвай)
  • Народная лексіка. Мінск, 1970.
  • Дыялектны слоўнік: З гаворак Зэльвеншчыны. Мінск, 1970.
  • Народная лексіка і словаўтварэнне. Мінск, 1972.
  • Беларускае народнае словаўтварэнне. Мінск, 1977.
  • Беларуская граматыка. Ч. 1. 1985. (раздзел «Словаўтварэнне» і частка «Марфалогіі»)
  • Праблемы лексічнага нармавання беларускай мовы. Гродна, 1990.
  • Праблемы нормы, культуры мовы. Гродна, 1998.
  • Руска-беларускі фізічны слоўнік. Гродна, 1999. (разам з А. М. Каладзінскім і Д. М. Карацінскай)
  • Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны. Гродна, 1999
  • Культура мовы. Мінск, 2002.

Зноскі

  1. Сіплівеня Ж. С. Павел Уладзіміравіч Сцяцко. Да 75-годдзя з дня нараджэння // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 1. Гісторыя і археалогія. Філасофія. Паліталогія. 2005. № 1. С. 5—7.
  2. 2,0 2,1 Карневіч, Міхал Легендарнага прафесара Паўла Сцяцко звольнілі з Гродзенскага ўніверсітэта ў 86 год. Радыё «Свабода» (13 ліпеня 2016). Праверана 14 ліпеня 2016.

ЛітаратураПравіць

  • Прафесар Павел Уладзіміравіч Сцяцко / І. І Бубновіч, В. Л Варановіч, Ж. С. Сіплівеня. — Гродна: ГрДУ, 2000.
  • Грані роднага слова. Зборнік мовазнаўчых навуковых артыкулаў (да 80-годдзя прафесара П. У. Сцяцко). — Гродна: ГрДУ, 2010.
  • Бубновіч І. Знакаміты даследчык і педагог: да юбілею Паўла Сцяцко // «Роднае слова» № 2, 2010. С. 34―35.

СпасылкіПравіць