Павел Мінаевіч Раманаў

Павел Мінаевіч Раманаў (29 верасня 1905, Чыта, Забайкальская вобласць, Расійская імперыя — 13 мая 1944, Ушацкі раён, Віцебская вобласць) — Герой Савецкага Саюза (1944), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Павел Мінаевіч Раманаў
Дата нараджэння 29 верасня 1905(1905-09-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 мая 1944(1944-05-13) (38 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Званне капітан[1]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза медаль «Залатая Зорка»
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені

Біяграфія

правіць

Пасля ўсталявання Савецкай улады ў Беларусі пражываў і працаваў у Гомелі. У 1927—1929 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі. Дэмабілізаваўшыся, працаваў на партыйных пасадах. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях з нямецкімі войскамі. Застаўшыся на акупаванай тэрыторыі, стаў удзельнічаць у падпольным руху. З мая 1942 года Раманаў займаў пасаду другога сакратара Суражскага падпольнага райкама ВКП (б), а з верасня таго ж года — першага сакратара Бешанковіцкага падпольнага райкама ВКП (б). 8 кастрычніка 1942 года ён быў прызначаны камандзірам партызанскай брыгады «За Савецкую Беларусь», якая пад яго кіраўніцтвам паспяхова дзейнічала на тэрыторыі Бешанковіцкага, Гарадоцкага, Дрысенскага, Асвейскага, Расонскага і Ушацкага раёнаў Віцебскай вобласці Беларускай ССР, нанесла праціўніку вялікія страты і вызваліла ад акупацыі буйныя тэрыторыі.

13 мая 1944 года Раманаў узначаліў атрад прыкрыцця і прыняў бой з праціўнікамі, адцягваючы іх на сябе, пакуль асноўныя сілы брыгады вырываліся з акружэння. У тым баі Раманаў загінуў. Пахаваны каля г. п. Ушачы.

Памяць

правіць

Імем П. М. Раманава названы вуліцы ў Добрушы, Бешанковічах і аграгарадку Ула Бешанковіцкага раёна.

Узнагароды

правіць

Літаратура

правіць
  • Раманаў Павел Мінаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 292. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Романов Павел Минаевич // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / ред. Ю. В. Баженов [и др.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. — С. 118. (руск.)
  • Камбрыг Раманаў // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Бешанковіцкага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1991. — С. 145.
  • Крачкоўскі, А. Камбрыг Павел [Мінаевіч] Раманаў / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). — 2002. — 23 ліп. — С. 3.
  • Прыдзвінне шануе свайго Героя / падрыхт. А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). — 2015. — 20 лют. — С. 5.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 91
  1. https://pamyat-naroda.ru/heroes/kld-card_partizan159412/