Павел Рава
Павел Рава (1770, Беласток — 25 студзеня 1859[1]) — мінскі прэлат, адміністратар Мінскай дыяцэзіі (1839—1853).
Павел Рава | |
---|---|
Адукацыя | |
Дзейнасць | адміністратар дыяцэзіі, прэлат, прэсвітар |
Нараджэнне |
1770 |
Смерць |
25 студзеня 1859 |
Пахаванне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў Гродне, у езуіцкім калегіуме ў Полацку, семінарыі ў Смілавічах. Пасля пасвячэння на святара, між іншага служыў капеланам магілёўскага архібіскупа Станіслава Богуша-Сестранцэвіча.
Пасля смерці біскупа Матэвуша Ліпскага, у 1839—1853 гадах Рава як мінскі прэлат кіраваў Мінскай дыяцэзіяй. Пасля скасавання уніі ў 1839 годзе, заключыў з былым уніяцкім, а потым праваслаўным епіскапам — Антоніем Зубко, пагадненне, што ўсе каталікі лацінскага абраду, бацькі якіх былі грэчаскага абраду, з 1798 года лічацца праваслаўнымі[2]. Расійскія ўлады лічылі пагадненне вялікай заслугай, а Паўла Раву «годным кандыдатам» і 5 студзеня 1841 года імператар Мікалай I намінаваў яго на біскупа мінскага[3]. Аднак Рава так і застаўся кандыдатам, добра інфармаваны Святы Сталец не зацвердзіў яго кананічна[4][5].
У красавіку 1843 годзе ўзнагароджаны ордэнам св. Уладзіміра III ступені.[6] 30 сакавіка 1846 года ордэнам св. Станіслава I ступені[7].
Падчас душпастырства Равы царкоўныя маёнткі, як манастырскія, так і прыходскія, у дыяцэзіі былі страчаны[8]. Кіраваў да 1853 года, калі на мінскае біскупства быў інтранізаваны Адам Вайткевіч[5].
Заставаўся жыць у Мінску, памёр у 1859 годзе, пахаваны на Кальварыйскіх могілках[1] ва ўласнай капліцы.
Паводле Іосіфа Сямашкі, праваслаўнага епіскапа, варожага каталіцкай царкве, і тым часам вельмі ўплывовага, Рава «добры стары, здаецца, будзе няшкодным, калі толькі, улічваючы яго гады, не трапіць у благія рукі (poczciwy starzec zdaje się będzie nieszkodliwy, o ile tylko, biorąc pod uwagę jego lata, nie wpadnie w złe ręce)»[9]. Жамойцкі біскуп Мацей Валанчэўскі характаразаваў яго як «чалавека недальнабачнага», але «задаецца, і ў ім можа прачнуцца дух каталіцкай веры»[10]. Аляксандр Ельскі характарызываў Раву як «чалавека вельмі пасрэднага, пасіўнага, persona grata, як гэта называлі ўлады»[5]. Тадэвуш Корзан згадваў анекдот пра старэчую недалужнасць прэлата, які быццам дрэмлючы падпісваўся «Равел Паўлін» (Raweł Pawlin)[11]. Звычайна ў кафедры ён сядзеў сярод ганаровых месцаў, у адной чорнай сутане, нават маразамі, рызыкуючы захварэць, але выстаўляючы на паказ зорку расійскага ордэна[11].
Гісторык царкоўных адносін Святога Стальца з Расіяй Адрыян Буду крытычна ацаніў Раву, «стары саслабелы, пазбаўлены розуму і характару (starzec zgrzybiały, pozbawiony inteligencji i charakteru)»[8].
Ігнат Легатовіч на пахаванне Равы напісаў эпітафію-эпіграму.
|
Зноскі
- ↑ а б в Ельскі 2002, заўв. 9.
- ↑ Boudou 1928, p. 380-381.
- ↑ Valančius 2003, p. 186.
- ↑ Valančius 2003, p. 452.
- ↑ а б в Ельскі 2002.
- ↑ Valančius 2003, p. 20.
- ↑ Valančius 2003, p. 398.
- ↑ а б Boudou 1928, p. 380.
- ↑ Boudou 1928, p. 380: Notatka Siemaszki.
- ↑ Valančius 2003, p. 356.
- ↑ а б Макарэвіч 2010, с. 128.
Літаратура
правіць- Boudou A. Stolica Święta a Rosja. Stosunki dyplomatyczne między niemi w XIX stuleciu / tł. Z. Skowrońska. — Kraków, 1928. — Т. 1, 1814-1847.
- Giżycki J. M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół od niej zależnych. — Kraków, 1905. — S. 258.
- Valančius Motiejus. Namų užrašai / Aldona Prašmantaitė. — Vilnius: Baltos lankos, 2003. — 933 с.
- Ельскі А. Нарысы па гісторыі Мінскай дыяцэзіі // Наша Вера. — 2002. — № 4.
- Макарэвіч В. Тадэвуш Корзан і яго Менск сярэдзіны XIX ст. // ARCHE. — 2010. — № 3 (90). — С. 110-156.(недаступная спасылка)