Павел Рыгоравіч Пятровіч

вучоны ў галіне гідрабіялогіі

Павел Рыгоравіч Пятро́віч[1] (24 лістапада 190927 сакавіка 2002) — вучоны ў галіне гідрабіялогіі, кандыдат біялагічных навук (1952), дацэнт (1955).

Павел Рыгоравіч Пятровіч
Дата нараджэння 24 лістапада 1909(1909-11-24)
Месца нараджэння Лучнікі, Слуцкі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 27 сакавіка 2002(2002-03-27) (92 гады)
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расійская імперыя, Flag of the Soviet Union.svg СССР, Flag of Belarus.svg Беларусь
Навуковая сфера гідрабіялогія
Месца працы Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Народны камісарыят асветы БССР, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковая ступень кандыдат біялагічных навук
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар Біялагічны факультэт БДУ
Партыя
Узнагароды і прэміі
Ордэн Леніна
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў вёсцы Лучнікі Слуцкага павета Мінскай губерні (сучасны аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1929 годзе скочыў Слуцкі педагагічны тэхнікум. Працаваў ў Коленскай пачатковай школе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці настаўнікам, загадчыкам вучэбнай часткай. У 1933 годзе паступіў на біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1938 годзе і быў накіраваны ў Гомельскі педагагічны інстытут, дзе займаў пасаду асістэнта. У 1939 годзе быў мабілізаваны. прымаў удзел у савецка-фінляндскай вайне, Быў цяжка паранены. Пасля лячэння вярнуўся ў Гомельскі педагагічны інстытут. У час Вялікай Айчыннай вайны спачатку кіраваў эвакуацыяй інстытута, потым быў накіраваны ў Маскву, дзе працаваў у Батанічным садзе Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі. У 1943—1946 гг. займаў пасаду начальніка аддзела педагагічных вучылішчаў Народнага камісарыята асветы БССР. У 1946 годзе П. Р. Пятровіч вярнуўся ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе заняў пасаду старэйшага навуковага супрацоўніка на кафедры біялогіі. У 1953—1971 гг. — дэкан біялагічнага факультэта і адначасова ў 1967—1974 гг. — загадчык кафедрай заалогіі беспазваночных, пазней (да выхаду на пенсію ў 1984 годзе) — дацэнт кафедры агульнай экалогіі.

Навуковая і грамадская дзейнасцьПравіць

Займаўся вывучэннем пытанняў біялагічнай прадукцыйнасці зоапланктону азёр, рэк і вадасховішчаў. Кіраваў правядзеннем комплекснага гідрабіялагічнага даследавання вадаёмаў Беларусі. Аўтар больш за 100[2] навуковых і метадычных прац. Пад яго кіраўніцтва абаронены 4 кандыдацкія дысертацыі[2].

Сярод апублікаванага:

  • Многолетние показатели развития зоопланктона озёр. — М.: Наука, 1972. (манаграфія)[2]

У 1962—1982 гг. займаў пасаду старшыні Беларускага аддзялення Усесаюзнага гідрабіялагічнага таварыства Акадэміі навук СССР, 1971 па 1987 год уваходзіў у склад яго Навуковага савета, быў абраны ганаровым членам[2]. Быў членам Навуковага савета па праблемам гідрабіялогіі, іхтыялогіі і выкарыстання рэсурсаў вадаёмаў Акадэміі навук СССР, Навуковага савета па праблемам «Біялагічныя асновы асваення, рэканструкцыі і аховы жывёльнага свету» Акадэміі навук БССР[2]. З 1978 года — рэктар Народнага ўніверсітэта «Прырода» пры Беларускім дзяржаўным універсітэце.

УзнагародыПравіць

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 Петрович Павел Григорьевич (24.11.1919—27.3.2002) // История БГУ(руск.) 

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць