Павел Міхайлавіч Яўсеенка
Павел Яўсеенка (нар. 30 кастрычніка 1980, Мінск) — беларускі футбаліст (правы абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у нацыянальнай зборнай Беларусі.
Поўнае імя | Павел Міхайлавіч Яўсеенка | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
30 кастрычніка 1980[1] (43 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра каманду | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Каманда | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец мінскай школы «Алімпія», гуляў за шэраг беларускіх клубаў, пераважна ў Першай лізе. У 2006 годзе стаў найлепшым бамбардзірам клуба «Мінск», які па выніках сезона атрымаў месца ў Вышэйшай лізе.
У 2010 годзе перайшоў у «Гомель», які пакінуў Вышэйшую лігу, але па выніках сезона 2010 вярнуўся ў вышэйшы дывізіён. Спачатку быў асноўным правым абаронцам, але потым саступіў гэта месца Сяргею Мацвейчыку і ў сезоне 2012 рэдка з’яўляўся на полі.
У студзені 2013 года стаў іграком мазырскай «Славіі»[2], дзе замацаваўся ў аснове на пазіцыі правага абаронцы. Верасень і кастрычнік 2013 прапусціў з-за траўмы, але потым вярнуў месца ў аснове.
Па выніках сезона 2013 «Славія» пакінула Вышэйшую лігу, і ў сакавіку 2014 Яўсеенка перайшоў у першалігавы «Граніт»[3]. Спачатку толькі выхадзіў на замену, але пазней замацаваўся ў аснове і дапамог клубу атрымаць перамогу ў Першай лізе 2014. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Гранітам»[4]. У сезоне 2015 заставаўся асноўным правым абаронцам мікашэвічцаў у Вышэйшай лізе.
У ліпені 2016 года з-за фінансавых праблем пакінуў «Граніт»[5] і неўзабаве падпісаў кантракт з мінскім «Тарпеда»[6], дзе замацаваўся ў аснове. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з тарпедаўцамі на наступны сезон[7], аднак у студзені 2017 года прыняў прапанову ўвайсці ў трэнерскі штаб салігорскага «Шахцёра»[8].
Трэнерская кар’ера
правіцьЗ пачатку 2017 года стаў дапамагаць у «Шахцёры» Алегу Кубараву, разам з якім працаваў у жодзінскім «Тарпеда» і «Гомелі». У ліпені 2017 года разам з усім трэнерскім штабам «Шахцёра» быў адпраўлены ў адстаўку[9]. Неўзабаве стаў памочнікам Кубарава ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[10]. У канцы 2018 года ўслед за Кубаравым пакінуў жодзінскі клуб[11].
З 2019 года быў памочнікам Кубарава ў латвійскай «Елгаве», у жніўні 2020 года разам з ім пакінуў клуб[12].
У кастрычніку 2021 года часова ўваходзіў у трэнерскі штаб нацыянальнай зборнай Беларусі замест выбылых з-за хваробы трэнераў, а неўзабаве стаў трэнерам у жаночай зборнай Беларусі. У сакавіку 2022 года зноў апынуўся ў трэнерскім штабе мужчынскай зборнай[13]. У верасні 2023 года ўвайшоў у трэнерскі штаб новага галоўнага трэнера зборнай Беларусі Карласа Алоса[14]. У пачатку 2024 года стаў таксама галоўным трэнерам каманды АБФФ U-17, якая далучылася да Першай лігі чэмпіянату Беларусі[15][16][17].
У жніўні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[18].
Дасягненні
правіць- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2011
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2011
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (3): 2006, 2010, 2014
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
1999 | Д1 | Маладзечна | 24 | 3 | |
2000 | Д3 | РШВСМ-Алімпія | 21 | 3 | |
2001 | Д2 | Камунальнік | 8 | 2 | |
2002 | Д2 | Камунальнік | 28 | 5 | |
2003 | Д2 | Камунальнік | 28 | 4 | |
2004 | Д2 | Граніт | 30 | 11 | |
2005 | Д2 | Хімік | 27 | 4 | |
2006 | Д2 | Мінск | 26 | 6 | |
2007 | Д1 | Мінск | 18 | 0 | |
2008 (1) | Д1 | Савіт | 5 | 0 | |
2008 (2) | Д1 | Тарпеда (Жодзіна) | 14 | 0 | |
2009 | Д1 | Тарпеда (Жодзіна) | 26 | 1 | |
2010 | Д2 | Гомель | 29 | 1 | |
2011 | Д1 | Гомель | 31 | 0 | |
2012 | Д1 | Гомель | 6 | 0 | |
2013 | Д1 | Славія | 22 | 1 | |
2014 | Д2 | Граніт | 25 | 2 | |
2015 | Д1 | Граніт | 20 | 0 | |
2016 (1) | Д1 | Граніт | 13 | 0 | |
2016 (2) | Д2 | Тарпеда (Мінск) | 13 | 0 |
Крыніцы
правіць- ↑ Pavel Evseenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Евсеенко перешел в «Славию» (руск.). footballtop.ru (17 студзеня 2013). Праверана 11 красавіка 2024.
- ↑ Хомляк, Евсеенко, Юденков и еще пять футболистов стали игроками «Гранита» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Дмитрий Климович и Павел Кирильчик стали игроками "Гранита" (руск.). football.by (12 лютага 2015). Праверана 11 красавіка 2024.
- ↑ Трухов и Евсеенко покинули «Гранит» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Узмацненне мінскага Тарпеда . by.tribuna.com.
- ↑ Евсеенко продлил контракт с минским «Торпедо» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Эдуард Тучинский и Павел Евсеенко вошли в тренерский штаб "Шахтера" (руск.). football.by (26 студзеня 2017). Праверана 11 красавіка 2024.
- ↑ Кубарев отправлен в отставку с поста главного тренера солигорского "Шахтера" (руск.). football.by (10 ліпеня 2017). Праверана 11 красавіка 2024.
- ↑ Кубарев представлен в качестве главного тренера "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (25 ліпеня 2017). Праверана 11 красавіка 2024.
- ↑ Яхая в “Аль-Фейху”, Гуренко туда же? (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by.
- ↑ Олег Кубарев уволен с поста главного тренера "Елгавы" (руск.). football.by (24 жніўня 2020). Праверана 11 красавіка 2024.
- ↑ Павел Евсеенко вошел в тренерский штаб национальной сборной Беларуси (руск.). football.by (23 сакавіка 2022). Праверана 11 красавіка 2024.
- ↑ Стал целиком известен тренерский штаб Карлоса Алоса в сборной Беларуси (руск.). football.by (6 верасня 2023). Праверана 11 красавіка 2024.
- ↑ Евсеенко о сборной Беларуси (U-19) в Д2: "Права на игроков продолжат принадлежать клубам" (руск.). football.by (5 лютага 2024). Праверана 11 красавіка 2024.
- ↑ От "Энергетика-БГУ" и "Белшины" до дублей. Заявки команд первой лиги (сезон-2024) (руск.). football.by (5 красавіка 2024). Праверана 11 красавіка 2024.
- ↑ Вот тебе и дети! Юношеская команда БФФ — творец главной сенсации 1-го тура первой лиги (руск.). football.by (7 красавіка 2024). Праверана 11 красавіка 2024.
- ↑ Радьков, Челядинский, Горовцов и еще 16 тренеров стали обладателями лицензий PRO (руск.). football.by (14 жніўня 2023). Праверана 11 красавіка 2024.