Паграні́чны сло́й у гідрадынаміцы — тонкі слой цячэння вязкай вадкасці (газу), які ўзнікае пры абцяканні цвёрдага цела або на мяжы падзелу двух патокаў вадкасці з рознымі скарасцямі ці хімічным саставам.

Характарызуецца рэзкімі зменамі ў папярочным напрамку скорасці (тэмпературы, канцэнтрацыі) ад яе пэўнага значэння ў знешнім патоку да нуля на абцяканай паверхні ў выніку вязкага трэння (цеплаправоднасці, дыфузіі) і наліпання вязкай вадкасці на паверхню.

Рэжым цячэння вызначаецца лікам Рэйнальдса і можа быць ламінарным ці турбулентным (гл. ламінарнае цячэнне, турбулентнае цячэнне).

Даследаванні пагранічнага слоя маюць важнае значэнне ў аэрагідрадынаміцы, метэаралогіі і інш.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць