Падасінавік

ядомы грыб

Падасінавік, краснагаловік, краснюк (Leccinum aurantiacum) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства Балетавыя (Boletaceae).

Падасінавік
Leccinum aurantiacum.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Leccinum aurantiacum (Bull.) Gray, 1821

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  121046
EOL  151917
MB  101071

АпісаннеПравіць

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—20 см, паўшарападобная, слабааксамітнавалакністая або гладкая, цёмна-чырвоная ці чырвона-аранжава-карычневая. Мякаць шчыльная, белая, на зломе сінее, потым чарнее. Трубачкі свабодныя. Ножка цыліндрычная, белая з цёмна-бурымі або чорна-бурымі лускавінкамі. Споры гладкія, бураватыя, верацёнападобныя.

РаспаўсюджаннеПравіць

Пашыраны ў Паўночным паўшар’і, у т.л. па ўсёй Беларусі. Расце пераважна ў асінавых лясах у чэрвені — верасні. Трапляецца ў лясах з бярозай, радзей з дубам, елкай, хвояй.

Ёсць некалькі форм. Падасінавік дуброўны з цагельна-бураватай шапкай і пурпурова-бурымі лускавінкамі на ножцы. Падасінавік жоўта-буры, або асінавік расце ў хваёвых лясах, мае чорна-бурыя лускавінкі на ножцы.

ВыкарыстаннеПравіць

Ядомы грыб.

ЛітаратураПравіць