Адкрыць галоўнае меню

Палацава-паркавы комплекс Лашкевічаў (Стайкі)

Сядзіба ў Стайках, 2009

Палацава-паркавы комплекс Лашкевічаў або сядзіба «Двор Стайкі» — сядзіба-паркавы ансамбль у вёсцы Стайкі ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі (Мядзеневіцкі сельсавет). Сядзіба займае маляўнічую тэрыторыю над ракой Змейкай.

ГісторыяПравіць

У 1563 годзе Хусейн Малікбаш, прадстаўнік татарскага княжацкага роду, прадаў маёнтак Стайкі разам з наваколлем Багушу Аўсянніку. У 1571 годзе Стайкамі валодаў падканцлер ВКЛ, берасцейскі і кобрынскі староста Яўстах Валовіч. У 18 стагоддзі — уладанне Лопацей. У 1787 годзе маёнтак для асабістага пражывання набывае староста карпецкі Тамаш Здань Пушкін герба «Ястрабец». У 1876 годзе маёнтку належала 654 дзесяціны зямлі.

Пасля 1876 году сядзіба перайшла да Лашкевічаў. У 1911 годзе маёнтак належыў Адольфу Іосіфавічу, у 1914 — Наталлі Грацыянаўне. На сумежжы ХІХ і ХХ стагоддзя Лашкевічы перабудавалі старую сядзібу — захаваліся толькі некаторыя гаспадарчыя пабудовы. Новы двор уключаў сядзібны дом, стары парк, сад, сыраварню, ляднік, жылыя флігелі, цагельны завод, гаспадарчы двор.

Выгляд маёнткаПравіць

 
Вежа палацу, 2009
 
Сучасны стан, 2009

Будынак двухпавярховай сядзібы пасля перабудовы на пачатку 20 стагоддзя прыняў замкавую форму з элементамі эклектыкі. На правым боку маёнтка маецца высокая псеўдагатычная вежа. Цэнтральная частка галоўнага фасаду акцэнтавана неглыбокім рызалітам, завершаным дэкарыраваным шчытком. Цэнтральны ўваход вылучаны парадным ганкам з тэрасай[1].

Пасля Другой сусветнай вайны ў маёнтку знаходзілася сярэдняя школа. Пасля таго як будынак сядзібы прыйшоў у занядбанне, школу з яго перанеслі. Знішчэнне будынку паскорылася.

Сучасны станПравіць

 
Сучасны стан, 2009

Сёння захаваўся маляўнічы парк, закладзены Пушкінымі, напаўразбураная сядзіба, колькі слупоў ад агароджы і будынкі гаспадарчых забудоваў: афіцына побач з палацам, склеп каля дарогі, флігер на поўдзень ад парку за ракой Змейкай.

Дах маёнтка на 2009 год быў абвалены, цагляныя муры разбураюцца прыродай і мясцовымі жыхарамі. Парк паціху ператвараецца ў сметнік. Камісія з Брэста не знайшла будынак палаца вартым уключэння ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей і пакінула яго на руйнаванне часам.

Зноскі

  1. Л. М. Несцярчук. «Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х—ХХ стагоддзяў», Мінск, БелТА, 2002

СпасылкіПравіць