Палац Тышкевічаў (Валожын)

(Пасля перасылкі з Палац Тышкевічаў, Валожын)

Палац Тышкевічаў — помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваны ў 1806 г. у Валожыне, на ўзвышаным беразе р. Валожынка. Размешчаны па адрасе пл. Свабоды, 4, 17, 19. Выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак.

Славутасць
Палац Тышкевічаў
Палац Тышкевічаў
Палац Тышкевічаў
54°05′17″ пн. ш. 26°31′37″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Архітэктурны стыль класіцызм
Архітэктар Аўгуст Касакоўскі
Заснавальнік Юзаф Ігнацы Тышкевіч
Будаўніцтва 1782 — 1806[1]
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000075шыфр 612Г000075
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Палац Тышкевічаў на малюнку Напалеона Орды. 1887 г.
 
Аранжарэя ў 1914 г.

Уладальнікам маёнтка Валожын і ініцыятарам будаўніцтва мураванага палаца ў стылі класіцызм быў граф Юзаф Ігнацы Тышкевіч (1724—1815), а архітэктарам — А. Касакоўскі. Уваходзіў у ансамбль колішняй Рыначнай плошчы. Палацавы комплекс арганізаваны па традыцыйнай схеме: аднапавярховы мураваны палац, бакавыя флігелі (афіцына і аранжарэя) утвараюць прамавугольны парадны двор.

У міжваенны час палац быў месцам размяшчэння штаба палка Корпуса аховы памежжа «Валожын».

Архітэктура правіць

Палац і флігель правіць

 
Флігель палаца

Архітэктар знайшоў надзвычай удалае кампазіцыйнае вырашэнне, якім гарманічна аб'яднаны двухпавярховая цэнтральная частка з чатырохкалонным порцікам і бакавыя крылы-карпусы[1]. Стрыманы дарычны ордар, выкарыстаны ў будынку, надаў яму ўрачыстую важкасць, падкрэсленую параднасць. Апрацоўка сцен бакавых аб'ёмаў больш дробная ў параўнанні з лаканічным порцікам[1]. Галоўны акцэнт зроблены на чаргаванні пілястраў з дарычнымі капітэлямі[1].

Палац і флігель — прамавугольныя ў плане аднапавярховыя будынкі з калідорнай планіроўкай, іх цэнтральныя часткі з мансардамі вылучаныя чатырохкалоннымі дарычнымі порцікамі Будынкі пастаўленыя на высокім цокальным паверсе, апрацаваным рустам.

Аранжарэя правіць

 
Колішняя аранжарэя

Будынак аранжарэі, накрыты двухсхільным вальмавым дахам са сферычным купалам у цэнтры, мае сіметрычную кампазіцыю. Франтальныя фасады рытмічна расчлянёныя прамавугольнымі вокнамі, у цэнтры вылучаныя рызалітамі з трохвугольнымі франтонамі і завершаныя развітым антаблементам. У дэкоры выкарыстаны прафіляваныя сандрыкі, пілястры. Да ўваходу вядзе вялікая каменная лесвіца. Галоўнае месца ва ўнутранай калідорнай планіроўцы адводзілася двухсветлавой параднай зале другога паверху.

Парк правіць

Перад палацам быў разбіты рэгулярны парк, які спускаўся да ракі.

Зноскі

  1. а б в г Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 349. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць