Палац Тышкевічаў (Валожын)
Палац Тышкевічаў — помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваны ў 1806 г. у Валожыне, на ўзвышаным беразе р. Валожынка. Размешчаны па адрасе пл. Свабоды, 4, 17, 19. Выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак.
Славутасць | |
Палац Тышкевічаў | |
---|---|
| |
54°05′17″ пн. ш. 26°31′37″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Архітэктар | Аўгуст Касакоўскі |
Заснавальнік | Юзаф Ігнацы Тышкевіч |
Будаўніцтва | 1782 — 1806[1] |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000075 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУладальнікам маёнтка Валожын і ініцыятарам будаўніцтва мураванага палаца ў стылі класіцызм быў граф Юзаф Ігнацы Тышкевіч (1724—1815), а архітэктарам — А. Касакоўскі. Уваходзіў у ансамбль колішняй Рыначнай плошчы. Палацавы комплекс арганізаваны па традыцыйнай схеме: аднапавярховы мураваны палац, бакавыя флігелі (афіцына і аранжарэя) утвараюць прамавугольны парадны двор.
У міжваенны час палац быў месцам размяшчэння штаба палка Корпуса аховы памежжа «Валожын».
Архітэктура
правіцьПалац і флігель
правіцьАрхітэктар знайшоў надзвычай удалае кампазіцыйнае вырашэнне, якім гарманічна аб'яднаны двухпавярховая цэнтральная частка з чатырохкалонным порцікам і бакавыя крылы-карпусы[1]. Стрыманы дарычны ордар, выкарыстаны ў будынку, надаў яму ўрачыстую важкасць, падкрэсленую параднасць. Апрацоўка сцен бакавых аб'ёмаў больш дробная ў параўнанні з лаканічным порцікам[1]. Галоўны акцэнт зроблены на чаргаванні пілястраў з дарычнымі капітэлямі[1].
Палац і флігель — прамавугольныя ў плане аднапавярховыя будынкі з калідорнай планіроўкай, іх цэнтральныя часткі з мансардамі вылучаныя чатырохкалоннымі дарычнымі порцікамі Будынкі пастаўленыя на высокім цокальным паверсе, апрацаваным рустам.
Аранжарэя
правіцьБудынак аранжарэі, накрыты двухсхільным вальмавым дахам са сферычным купалам у цэнтры, мае сіметрычную кампазіцыю. Франтальныя фасады рытмічна расчлянёныя прамавугольнымі вокнамі, у цэнтры вылучаныя рызалітамі з трохвугольнымі франтонамі і завершаныя развітым антаблементам. У дэкоры выкарыстаны прафіляваныя сандрыкі, пілястры. Да ўваходу вядзе вялікая каменная лесвіца. Галоўнае месца ва ўнутранай калідорнай планіроўцы адводзілася двухсветлавой параднай зале другога паверху.
Парк
правіцьПерад палацам быў разбіты рэгулярны парк, які спускаўся да ракі.
Зноскі
- ↑ а б в г Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 349. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
правіцьПалац Тышкевічаў (Валожын) на Вікісховішчы |
- Палац Тышкевічаў (Валожын) на сайце Radzima.org
- Палац Тышкевічаў (Валожын) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Палац Тышкевічаў (Валожын) на сайце «Архіварта»