Палескі фронт
Група «Палессе» — фарміраванне Войска Польскага, створанае 5 студзеня 1919 года. Вядома пад назвамі: Група «Палессе», Група «Падляшша», Палескі фронт.
Група «Палессе» | |
---|---|
Grupa Poleska, Grupa Podlaska, Front Poleski | |
Гады існавання | 1919—1920 гг. |
Краіна | Польшча |
Падпарадкаванне | Генеральны штаб Войска Польскага |
Уваходзіць у | 4-я Армія, Літоўска-беларускі фронт |
Тып | Сухапутныя войскі |
Складаецца з |
|
Дыслакацыя | Бяла Падляска |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
|
Гісторыя
правіцьНа момант абвяшчэння незалежнасці ў падпарадкаванні вайсковага кіраўніцтва Польшчы адсутнічалі арганізаваныя аператыўныя структуры. Асновай узброеных сіл былі імправізаваныя групы, якія складаліся з батальёнаў і палкоў. Адной з такіх груп была Група «Падляшша», таксама вядомая як група ген. Лістоўскага. Першапачаткова яна павінна была прыкрываць лінію Буга ў паўночнай Любліншчыне, затым, 9 лютага 1919 г., пасля перамоваў з немцамі авалодала Брэсцкай крэпасцю і рушыла на ўсход, каб авалодаць тэрыторыямі, падпарадкаванымі нямецкай акупацыйнай адміністрацыі. За паўтара гады існавання група прайшла праз Брэст, Пінск і інш.
У лютым 1919 г. група вяла абарончыя баі з нешматлікімі сіламі Чырвонай арміі. Паўнавартасны наступ распачала толькі ў наступным месяцы. 2 сакавіка група заняла Слонім і Пінск, тым не менш, затрымалася на Стыры, Прыпяці і Ясельдзе, спрабуючы захапіць Лунінец (у той час у сувязі з рэарганізацыяй група была перайменавана ў Палескі фронт). Развіццё наступу група здолела ажыццявіць толькі 10 ліпеня. Поспех наступу дазволіў працягнуць рух на праціўніка. Былі нанесены ўдары у напрамку Гарыні, Тонежа ў канцы жніўня і Пцічы ў снежні. Затым фронт быў перафамаваны ў Групу «Палессе» у складзе Літоўска-беларускага фронта. У гэты момант ген. Лістоўскі быў пераведзены на Валынскі фронт, а яго месца заняў ген. Сікорскі[1].
28 студзеня Савет Народных Камісараў РСФСР накіраваў польскаму боку прапанову аб перамір’і, але польская разведка заўважыла канцэнтрацыю сіл РСЧА на лініі фронту. Таму Генеральны штаб Войска Польскага распачаў плаванаванне наступальнай аперацыі з мэтай перахопу ініцыятывы, т. зв. Кіеўскую экспедыцыю. Першапачаткова планавалася, што першы этап павінен быў адбыцца на Палессі (Мазырская аперацыя). У межах гэтага этапу 9-я пяхотная дывізія (амаль уся баяздольная частка групы) была ўзмоцнена: 2-й кавалерыйскай брыгадай, пяхотным палком і 20 гарматамі. Сама дывізія складалася з 6100 салдат і 400 кавалерыстаў. 5 сакавіка з Убарці палякі атакавалі сіламі пяхоты Мазыр і кавалерыяй Барбараў (абодва гарады былі захоплены ў адзін дзень). Вышэйзгаданыя атакі былі падтрыманы ўдарам з-за Пцічы на Калінкавічы (заняты 6 сакавіка). Савецкія сілы тут былі прадстаўлены 57-й і 47-й стралковымі дывізіямі. 7 сакавіка 9-я дывізія Войска Польскага пачала ўмацоўваць свае пазіцыі, а 8 сакавіка заняла Рэчыцу. Затым савецкія войскі (10-я, 17-я і 57-я стралковыя дывізіі) 4 разы няўдала контратакавалі (16 сакавіка, 30 сакавіка — 3 красавіка, 6 і 15 красавіка). Толькі пасля некалькіх спроб савецкія часткі здолелі заняць Рэчыцу. У барацьбе на Палессі Палескую групу падтрымлівала Пінская флатылія. Пасля ўзмацнення групы 27 красавіка Палеская група заняла Чарнобыль і ўмацавалася на берагах Дняпра, а 10 мая зноў захапіла Рэчыцу.
Акрамя таго, сілы польскай 9-й пяхотнай дывізіі павінны былі ўдзельнічаць у наступленні на Беларускім тэатры ваенных дзеянняў. Гэтаму перашкодзіла першае наступленне Тухачэўскага (інакш Бярэзінская бітва). 4 ліпеня яны зноў атакавалі, прымусіўшы польскае войска адступіць. Затым Мазырская група, якая складалася з дзвюх дывізій, выступіла супраць Палескай групы. Гэта прымусіла Сікорскага адвесці свае сілы да Лунінца (11 ліпеня), патапіць рэшткі Палескай флатыліі 24 ліпеня, а затым адступіць да ракі Буг.
29 ліпеня пачалася абарона р. Нараў і Буг. Палеская група тады займала наступныя пазіцыі:
- 9-я і 21-я пяхотныя дывізіі: Брэст.
- 16-я пяхотная дывізія: Брэст-Пратулін.
1 жніўня пачаўся наступ 16-й арміі РСЧА на Брэсцкую крэпасць. Пасля заняцця часткі абарончых умацаванняў крэпасці палякі былі вымушаны адступіць у цытадэль. Вячэрняя контратака (1-2 жніўня) дазволіла вярнуцца да статуса-кво (становішча да 1 жніўня). Працягваліся цяжкія баі. Абодва бакі імкнуліся здабыць тактычную ініцыятыву з мэтай пералому на свой бок. Нягледзячы на актыўныя дзеянні, група была вымушана адступіць. На падставе рашэння Галоўнакамандуючага ад 6 жніўня група была расфарміравана: 9-я пяхотная дывізія была ўключана ў склад 5-й арміі, якой камандаваў Сікорскі, а 16-я і 21-я пяхотныя дывізіі — у 4-ю армію, якая ўваходзіла ў склад ударнай групоўкі. Адбылося гэта ў раёне Белай, у месцы стварэння групы ў 1919 г.
Камандзіры
правіць- генерал-лейтэнант Антоні Лістоўскі (5 студзеня — 2 жніўня 1919 г.)
- палкоўнік Станіслаў Шпрынгвальд (2 жніўня — 9 жніўня 1919 г.)
- палкоўнік / генерал-падпаручнік Уладзіслаў Сікорскі (9 жніўня 1919 — 6 жніўня 1920 г.)
Крыніцы
правіць- ↑ Odziemkowski 2010, s. 418.
Літаратура
правіць- Davies, Norman (2003). White Eagle, Red Star: The Polish-Soviet War, 1919-20. London: Pimlico. ISBN 8303013734.
- Odziemkowski, Janusz (2010). Piechota polska w wojnie z Rosją bolszewicką 1919-1920. Warszawa: Oficyna Wydawnicza „Adam”. ISBN 9788370726508.
- Tadeusz Wawrzyński. Dowództwa frontów 1919—1920. «Biuletyn Centralnego Archiwum Wojskowego 20/1997».
- Wrzosek, Mieczysław (1992). Wojny o granice Polski Odrodzonej. Warszawa: Wiedza Powszechna. ISBN 8321407528.