Партызанская брыгада імя В. І. Чапаева (Р. Л. Кудрын)

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Партызанская брыгада імя В. І. Чапаевапартызанская брыгада, створаная ў снежні 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Валожынскага, Навагрудскага, Іўеўскага раёнаў. 6 ліпеня 1944 года брыгада (464 партызаны, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Партызанская брыгада імя В. І. Чапаева
Гады існавання 1943-1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 464 партызаны (6 ліпеня 1944)
Дыслакацыя Валожынскі, Навагрудскі, Лідскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Р. Л. Кудрын

Склад правіць

Брыгада была створана на базе атрадаў імя Чапаева (арганізаваны ў чэрвені 1942 года) і імя Пархоменкі (арганізаваны ў маі 1943), вылучаных партызанскай брыгадай імя І. В. Сталіна. На момант злучэння з Чырвонай Арміяй, у склад брыгады ўваходзілі:

  • атрад імя Чапаева;
  • атрад імя Пархоменкі;
  • атрад імя Фурманава;
  • атрад імя Лазо.

Камандаванне правіць

Камандзір правіць

Камісар правіць

Начальнік штаба правіць

  • А. В. Сауцін

Гісторыя правіць

Партызаны самастойна і разам з брыгадай імя Кірава знішчалі нямецкія гарнізоны і апорныя пункты на тэрыторыі Лідскага і Навагрудскага раёнаў, вялі баі супраць карнікаў, у тым ліку каля вёсак Каменка (31 сакавіка 1944), Такарышкі (19 мая 1944). У сакавіку 1944 года каля чыгуначнай станцыі Лістапады падарвалі каля 30 рэек, пусцілі пад адхон 2 эшалоны, на пад’яздных пуцях знішчылі 3 масты. У красавіку на дарозе ВаложынВішнева падарвалі 2 машыны з жывой сілай праціўніка, на шашы НавагрудакЛіда падбілі танк. У чэрвені на чыгуначным участку Ліда — Маладзечна падарвалі 350 рэек, у выніку чаго спынілі рух на чыгунцы на 2 сутак.

Памяць правіць

У 1965 годзе ў Лідзе ў гонар брыгады была пастаўлена стэла, у 1969 у вёсцы Бакшты Іўеўскага раёна — абеліск, у 1980 у вёсцы Ляхавічы 1 Навагрудскага раёна — стэла.

Зноскі

Літаратура правіць