Паўлінава вока[2] (Inachis io) — дзённы матылёк сямейства Німфаліды (Nymphalidae). Лацінскае бінамінальная назва паходзіць ад Īnachis — цара Інаха і яго дачкі Іа у старажытнагрэчаскай міфалогіі.

Паўлінава вока
Inachis io Lill-Jansskogen.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Inachis io Linnaeus, 1758

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  171585
EOL  163695

Агульная характарыстыкаПравіць

 
Ніжні бок крылаў
 
Inachis io на Buddleja davidii

Даўжыня пярэдняга крыла — 27-31 мм. Размах крылаў да 62 мм. Самкі часцей за ўсё некалькі буйней самца. Асноўны фон крылаў чырвона-буры, чырвона-карычневы. На крылах размяшчаюцца 4 буйных «вочкі» з блакітнымі плямамі.

Ніжняя бок крылаў ахоўнай афарбоўкі — чорна-карычневага колеру, з радамі хвалістых больш светла афарбаваных звілістых ліній.

АрэалПравіць

Нетрапічная Еўразія і Японія. На поўначы да 60 градуса паўночнай шыраты. Сустракаецца на ўсёй тэрыторыі Усходняй Еўропы, акрамя раёнаў крайняй поўначы (не заходзіць у зону тундраў) і пустыннай зоны. Адсутнічае на востраве Крыт і ў Паўночнай Афрыцы.

МесцапражываннеПравіць

Паляны, лугі, лясныя ўзлескі, прасекі, берагі рэк і вадаёмаў, лесапалосы і лесапаркі, гарадскія паркі, балкі, яры, сады, пусткі, тэрыторыі населеных пунктаў. Падымаецца ў горы на вышыню 2000—2500 м над узроўнем мора.

Асаблівасці біялогііПравіць

Развіваецца ў адным пакаленні ў стэпавай і лесастэпавай зонах; у Крыму і Перадкаўказзі — у двух. Матылькі выходзяць з лялячак ў пачатку чэрвеня. Імага часта сустракаюцца на кветках каманішніка лугавога (Succisa pratensis), чабору, скабіёзы жоўтай (Scabiosa ochroleuca), Cirsium hetcrophyllum, лопуха лямцавага (Arctium tomentosum) і розных садовых раслін. Часам трапляюцца ў драўняным соку або забрадзілай садавіне.

Лёт першага пакалення — з канца чэрвеня да сярэдзіны ліпеня. Лёт другога пакалення — з жніўня да верасня, зімуе ў абароненых месцах. Самкі другога пакалення сустракаюцца да канца кастрычніка, зімуюць і зноў сустракаюцца ранняй вясною да пачатку чэрвеня. Зімуючыя асобіны могуць сустракацца зімой падчас адліг.

РазмнажэннеПравіць

ЯйкаПравіць

Самка адкладвае да 100—300 яек, звычайна групамі, на ніжняга боку ліста крапівы.

ВусеньПравіць

Стадыя вусеняў — з мая па жнівень. Гусеніцы інтэнсіўнага чорнага колеру з дробнымі белымі кропкамі і з паяском з жорсткіх галінастых шыпоў. На кармавых раслінах жывуць кодлы, часам да 300 асобнікаў, у агульным гняздзе з аплеценага шаўковай ніткай лісця. Пачынаючы з другога ўзросту, гусеніцы жывуць асобна. Гусеніцы першага пакалення — з мая па чэрвень, другога — з ліпеня па жнівень.

Кармавыя расліны вусеняўПравіць

Кармавыя расліны вусеняў — хмель звычайны (Humulus lupulus), маліны (Rubus idaeus), вярба (Salix), у тым ліку брэднік (Salix caprea), крапіва двухдомная (Urtica dioica), значна радзей — каноплі (Cannabis).

КукалкаПравіць

Стадыя кукалкі — каля 1-2 тыдняў. Кукалка вуглаватая, размяшчаецца галавой ўніз. Афарбоўка ад шэра-зялёнай да карычневай (залежыць ад колеру субстрата), з двума шэрагамі бліскучых шыпоў.

АховаПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Стриганова Б. Р., Захаров А. А. Пятиязычный словарь названий животных: Насекомые (латинский-русский-английский-немецкий-французский) / Под ред. д-ра биол. наук, проф. Б. Р. Стригановой. — М.: РУССО, 2000. — С. 270. — 1060 экз. — ISBN 5-88721-162-8
  • Коршунов Ю. П. Определители по флоре и фауне России // Булавоусые чешуекрылые Северной Азии. Выпуск 4. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2002. — С. 57. — ISBN 5-87317-115-7