Паўліна Марыя Сурві́ла (2 лютага 1964, Мадрыд2020) — амерыканскі этнамузыколаг і мастачка беларускага паходжання. Доктар у галіне музыказнаўства, прафесар.

Паўліна Сурвіла
Дата нараджэння 2 лютага 1964(1964-02-02)
Месца нараджэння
Дата смерці красавік 2020 (56 гадоў)
Грамадзянства
Бацька Янка Сурвіла
Маці Івонка Сурвіла
Род дзейнасці музыказнавец, музыкальны этнограф
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася 2 лютага 1964 года ў Мадрыдзе. Дачка Янкі Сурвілы і Івонкі Шыманец-Сурвілы. Жыла ў Іспаніі, Францыі, з канца 1960-х г. у Канадзе, затым у ЗША. Служыла музыкай у канадскім войску. Скончыла ўніверсітэт у ЗША (штат Мічыган; 1992).

Выкладала ва ўніверсітэце Паўночнай Караліны. Даследавала беларускую музыку Мінска, Палесся, Беласточчыны і іншых мясцін. Займалася жывапісам (найбольш значная мастацкая выстаўка ў 1996 у штаце Агая, ЗША), малявала на беларускія сюжэты. Аўтар шэрагу публікацый у амерыканскім друку пра беларускую традыцыйную і рок-музыку.

З’яўлялася выканаўчым дырэктарам створанага ў 2007 годзе Цэнтра беларускіх даследаванняў у Канзасе. Паўліна Сурвіла арганізавала дзясяткі навуковых канфэрэнцый, семінараў, лекцый, прысвечаных гісторыі і сучаснасці Беларусі. Была сябрам Рады БНР.

Памерла ў красавіку 2020 года на 57-м годзе жыцця ад цяжкай хваробы. У Паўліны Сурвілы застаўся муж Эрык, прафесар музыкі, музыкант, і два сыны[2].

Зноскі

ЛітаратураПравіць