Вуліца Янкі Купалы (Мінск)

вуліца ў Мінску, Беларусь
(Пасля перасылкі з Пралетарская вуліца (Мінск))

Вуліца Янкі Купалы — вуліца ў Мінску. Першапачаткова складалася з двух частак — Траецкай і Ягораўскай вуліцаў.

Вуліца Янкі Купалы
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Ленінскі, Партызанскі, Цэнтральны
Працягласць 1580 м[1]
Рух двухбаковы
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Купалаўская,
Кастрычніцкая,
Няміга
Тралейбусныя маршруты 12, 29, 40
Аўтобусныя маршруты 24, 57, 177э
Назва ў гонар Янка Купала
на Яндэкс.Картах
на Картах Google
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Вуліца названа ў 1948 годзе[2] ў гонар Янкі Купалы (Івана Луцэвіча) (1882—1942) — класіка беларускай літаратуры, паэта, драматурга, публіцыста, выбітнага дзеяча беларускага адраджэння пачатку XX ст.

Апроч гістарычных, у розныя часы мела наступныя назвы: вуліца Паліцэйская (частка, 1866—1919), вуліца Набярэжная (частка), вуліца Пралетарская (частка), вуліца Кастрычніцкая (1919—1941 і 1944—1948), вуліца Артылерыйская (частка, 1941—1944).

Размяшчэнне

правіць

Пачынаецца ад скрыжавання з Першамайскай вуліцай, перасякаецца з вуліцамі Кірава, Карла Маркса, праспектам Незалежнасці, вуліцамі Інтэрнацыянальнай, Куйбышава і Максіма Багдановіча. Даўжыня — 1580 метраў[3].

На пачатковым участку па цотным боку знаходзіцца спуск да рацэ Свіслач (на іншым беразе знаходзіцца парк імя Горкага), далей па цотным боку разбіты парк імя Янкі Купалыпомнікам паэту і літаратурным музеем[заўв 1]), затым вуліца перасякае Свіслач, далей — сквер імя Марата Казея і плошча Парыжскай камуны. Па няцотным боку вуліца шчыльна забудавана (сярод грамадскіх збудаванняў — Дом ветэранаў[заўв 2] і рэстаранны комплекс «Журавінка»[заўв 3]), на канчатковым участку (на іншым беразе Свіслачы) па няцотным боку размешчаны Алея Сяброўства. Раней на вуліцы размяшчаўся выстаўны цэнтр «Белэкспа» і былы галоўны корпус 2-й гарадской клінічнай бальніцы, якія былі знесены ў 2017 годзе. Пасля заканчэння вуліцы пачынаецца вуліца Старажоўская, а таксама Траецкае прадмесце. Хоць вуліца ўпершыню пачала забудоўвацца яшчэ ў XII—XIII стст., цяперашнія збудаванні былі пабудаваны пасля Вялікай Айчыннай вайны[3].

Забудова

правіць
 
Дом № 7

Транспарт

правіць

На ўсім працягу вуліцы курсуе аўтобус № 57. На канчатковым участку грамадскі транспарт прадстаўлены таксама аўтобусамі (24, 177э) і тралейбусамі (12, 29, 40)[5].

Галерэя

правіць

Заўвагі

правіць
  1. вул. Янкі Купалы, 4
  2. вул. Янкі Купалы, 21
  3. вул. Янкі Купалы, 25

Крыніцы

правіць
  1. Вуліца Янкі Купалы — Google Карты
  2. После войны Архівавана 29 мая 2009. // Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы // «Минск старый и новый»
  3. а б Купалы Янки улица // Минск: Энциклопедический справочник (руск.) / Ред. кол.: И. П. Шамякин, И. И. Антонович, Г. Г. Бартошевич и др. — Изд. 2-е, доп. и перераб. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1983. — С. 211. — 467 с.
  4. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  5. Станам на люты 2012 года (па дадзеных афіцыйнага сайта ДП Мінсктранс Архівавана 22 ліпеня 2012.)

Спасылкі

правіць