Прарок Санбой (сапраўднае імя — Генадзь Герасімавіч Чарняцоў; нар. 4 лютага 1969, Ярцава) — расійскі відэаблогер, андэграўндны музыкант і спявак[1][2].

Прарок Санбой
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 4 лютага 1969(1969-02-04) (55 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, музыкант, ютубер, філосаф, мастак, аматар
Пеўчы голас тэнар і барытон
Інструменты гітара, сінтэзатар і вакал[d]
Жанры эксперыментал, рок, аўтарская песня, поп
proroksunboy.ru

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 4 лютага 1969 года ў горадзе Ярцава (Смаленская вобласць), дзе пражывае і зараз.

З дзяцінства Генадзь быў заўзятым веласіпедыстам. Як ён сцвярджае, веласпортам падштурхнуў займацца ягоны целасклад, бо без належных фізічных нагрузак малады Чарняцоў хутка набіраў вагу[3].

У 1987 годзе разам з мясцовымі музыкамі Генадзь Чарняцоў, які ўзяў псеўданім «Санбой» (Сонечны хлопчык) сабраў калектыў пад назвай «Падвал». Група дала канцэрт у падвале дзевяціпавярхоўкі, у якой непасрэдна жыў Чарняцоў, але неўзабаве калектыў распаўся і Генадзь прымае рашэнне пачаць сольную кар’еру.

З канца 1980-х гадоў Генадзь вядзе вандроўны лад жыцця. Вобраз музыкі і веласіпедыста ў адной асобе паспрыяў таму, што Чарняцоў быў занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса за самую доўгую паездку на ровары (80 км), аб’яднаную са спевам і гульнёй на гітары.

У 1992 годзе ён атрымаў вядомасць дзякуючы свайму падарожжу на веласіпедзе ў Празе, дзе праводзіў сустрэчы з вядомымі музыкамі, у тым ліку Карала Гота[4]. Па заканчэнні паездкі прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел падарыў маладому спеваку аўтобус[5][6][7].

Паводле самога Чарняцова, у 1990 годзе ён таксама прымаў удзел у здымках фільма «Ластаўкі і вераб’і» (Грузія-фільм), дзе выканаў сваю песню «Чорнае мора»[8][9][10].

Усплёск папулярнасці Прарока Санбоя ў Інтэрнэце адбыўся ў 2016 годзе, калі відэаверсія песні «Востраў» набрала на YouTube больш за 1 млн праглядаў[11][12].

У 2016 годзе Генадзь спрабаваў удзельнічаць у нацыянальным адборы Беларусі на конкурс «Еўрабачанне», але атрымаў адмову ад Белтэлерадыёкампаніі[5]. У 2017 годзе задумваўся аб удзеле ў Еўрабачанні-2017 ад ЛНР, аднак ідэя не магла быць рэалізаванай[13][14].

Неаднаразова выступаў са сваімі песнямі на святкаваннях Дня горада Ярцава[15].

Генадзь Чарняцоў вядзе свой відэаблог на YouTube, куды выкладвае не толькі песні, але і падрабязнасці асабістага жыцця[16].

Творчасць правіць

 
Прарок Санбой на канцэрце ў Смаленску 5 лютага 2023 года

Асноўнымі тэмамі творчасці Прарока Санбоя з’яўляюцца філасофія («Зачем душа», «Остров», «Черёмуха», «Поезда», «Рамки Предательства»), прырода («Травы весны»), любоў да Радзімы («Я вырастал пацаном в Смоленске», «Солдаты Смоленщины», «Солнышко Смоленское», «Чёрное Море»), палітыка («ГКЧП», «Чёрная Кошка», «Достала власть», «Ой, вибратор, вибратор», «Я каждый день встаю в чужой стране»), пацыфізм («Когда наступает рассвет») і іншыя («Что такое денди?», «Раньше ругали за рок», «Ба-Ба-Би-Бо-Бо», «Красные бантики»)[17].

5 лютага 2023 года ў Смаленску адбыўся канцэрт Прарока Санбоя ў гонар яго дня нараджэння[18][19][20].

23 верасня 2023 года выступіў у Санкт-Пецярбургу з трэш-стрымерам VJLinkHero.

Уплыў правіць

У 2018 годзе фанаты Смаленскага «Дняпра» на матчы супраць «Даўгапруднага» выканалі песню Прарока Санбоя «Я вырастал пацаном в Смоленске», і гэта трапіла ў трансляцыю матча. Сам спявак да гэтай падзеі аднёсся станоўча[21][22].

Таксама фанаты «Дняпра» выпусцілі стыкеры з выявай спевака[23].

Асабістае жыццё правіць

У 1991 годзе ажаніўся з Святланай Страшновай з Мінска[24][25].

З пачатку 2000-х гадоў быў у грамадзянскім шлюбе з Валянцінай Касмачовай-Сцяпанавай, якая часта з’яўлялася ў шматлікіх відэа Чарняцова. Шлюб доўжыўся да смерці Валянціны ў канцы кастрычніка 2020 года ад інсульту; смерць жонкі Генадзь цяжка перажываў[5][26][27].

Як мяркуецца, у 1990-я гады падтрымліваў любоўныя адносіны з польскай мадэллю Магдаленай Вайтовіч[28].

Дзяцей няма; пазашлюбныя дзеці невядомыя.

Крыніцы правіць

  1. Роман Морозов. Солнечный мальчик (англ.). 1001.ru. Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2021. Праверана 13 верасня 2021.
  2. chief. О Санбое замолвим мы слово… (руск.). Городская газета Ярцево (18 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2021. Праверана 13 верасня 2021.
  3. Биография Пророка Санбоя: факты из жизни знаменитого певца (руск.). Пророк Санбой. Праверана 26 красавіка 2023.
  4. Пророк Санбой ..Интервью в Чехий 1992 ...Полная Версия (руск.). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2021. Праверана 13 верасня 2021.
  5. а б в Роман Королев. Песни невинности и опыта: как Пророк Санбой стал Богом Музыки. Нож. Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2021. Праверана 13 верасня 2021.
  6. Пророк Санбой. Непонятый герой — «Readovka67.ru» | Новости Смоленска. Readovka67.ru (17 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2021. Праверана 15 верасня 2021.
  7. Что за мемы с певцом Пророком Санбоем из города Ярцево в тиктоке. medialeaks.ru (20 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2022. Праверана 15 студзеня 2022.
  8. Иван Афонин. «Продюсера мне надо пробивного!» (руск.). Daily Storm (20 верасня 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2021. Праверана 13 верасня 2021.
  9. Пророк Санбой - Чёрное море (1989) #санбойтв #пророксанбой #санбой (руск.). Праверана 26 красавіка 2023.
  10. Биография Пророка Санбоя: факты из жизни знаменитого певца (руск.). Пророк Санбой. Праверана 11 чэрвеня 2023.
  11. Остров в океане ане ане - ПРОРОК САН БОЙ (MemMusic #12). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2021. Праверана 13 верасня 2021.
  12. Клип смоленского музыканта набрал более миллиона просмотров (руск.). Информагентство "О чем говорит Смоленск" (23 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2021. Праверана 14 верасня 2021.
  13. САНБОЙ ПРОБИВАЕТСЯ НА ЕВРОВИДЕНИЕ ОТ ЛНР (руск.). Праверана 19 лютага 2023.
  14. Санбой едет на Евровидение чтобы помирить Россию и Украину 🕊️ (руск.). Праверана 26 красавіка 2023.
  15. КЛИП и ТВ-сюжет=Театр ЖИВ=поёт Певец ПРОРОК Самбо-Й ГЕННАДИЙ SUNBOY на день ГОРОДА Ярцево=классно !! (руск.). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2022. Праверана 25 сакавіка 2022.
  16. YouTube заблокировал канал смоленского музыканта Пророка Санбоя (руск.). Информагентство "О чем говорит Смоленск" (15 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2021. Праверана 13 верасня 2021.
  17. Пророк Санбой: музыка, видео, статистика и фотографии (руск.). Last.fm. Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2021. Праверана 8 снежня 2021.
  18. Пророк Санбой продал ведро Цоя на концерте за 6 600 рублей! (руск.). Праверана 7 лютага 2023.
  19. Наталья Лещинская. Легендарный пророк Санбой отметил свой день рождения в Смоленске (руск.). SmolNarod.ru (6 лютага 2023). Праверана 7 лютага 2023.
  20. Популярный в Сети музыкант Пророк Санбой впервые выступил в Смоленске (руск.). Информагентство "О чем говорит Смоленск" (7 лютага 2023). Праверана 7 лютага 2023.
  21. В 2018 году на одном из матчей «Днепра» на.. | Смазленский Кремль | ВКонтакте (руск.). vk.com. Праверана 14 лютага 2022.
  22. Фанаты «Днепра» довели до слёз певца Пророка Санбоя (руск.). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2022. Праверана 14 лютага 2022.
  23. Смоленск любить не в силах по другому,.. | Смоленский Кремль | ВКонтакте. m.vk.com. Праверана 2 ліпеня 2023.
  24. ПроРок Санбой вспоминает свою первую жену из Минска (руск.). Праверана 9 ліпеня 2023.
  25. 1991-ый год .22-летний певец ПРОРОК САН БОЙ с 1-ой женой-минчанкой (руск.). Праверана 9 ліпеня 2023.
  26. ИЗВЕСТИЕ О СМЕРТИ [КАК УМИРАЛА ЖЕНА САНБОЯ] (руск.). Праверана 9 ліпеня 2023.
  27. ПО УМЕРШЕЙ ЖЕНЕ ПЛАЧЕТ ПРОРОК САНБОЙ (руск.). Праверана 9 ліпеня 2023.
  28. ПроРок Санбой про свою польскую жену (руск.). Праверана 9 ліпеня 2023.

Літаратура правіць

  • Прарок Санбой / The Prophet Sunboy // Праграма V Міжнароднага кінафестывалю «Люстэрка» імя Андрэя Таркоўскага, 23-29 мая 2011 года, Іванава. — 174 с. - с. 131.

Спасылкі правіць