Прафсаюзная (станцыя метро, Мінск)

станцыя метро ў Мінску, Беларусь

Прафсаюзная (трансліт.: Prafsajuznaja) — запраектаваная станцыя трэцяй чаргі Зеленалужскай лініі Мінскага метрапалітэна[1]. Станцыю плануецца размясціць на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Мельнікайтэ[2].

«Прафсаюзная»
Зеленалужская лінія
Мінскі метрапалітэн
Меркаваная
дата адкрыцця:
2028
Ранейшыя назвы Праспект Пераможцаў
Раён Цэнтральны
Код станцыі 317
Суседнія станцыі Пярэспа і Юбілейная плошча
Зеленалужская лінія
Зялёны Луг (праект)
Кальцова (праект)
Івана Мележа (праект)
Парк Дружбы Народаў (праект)
Камароўская (праект)
Пярэспа (праект)
Прафсаюзная (праект)
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Юбілейная плошча
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Плошча Францішка Багушэвіча
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Вакзальная
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Кавальская Слабада
Аэрадромная
Немаршанскі Сад
ЦЧ-3 «Слуцкае»
Слуцкі Гасцінец
Перспектывы будаўніцтва

Назва бярэ карані ад будынка Дома прафсаюзаў паблізу, а не ад гістарычнай мясцовасці (нягледзячы на тое, што станцыя размешчана ў гістарычным раёне Татарская Слабада). Першапачатковая праектная назва — Праспект Пераможцаў. Увогуле трэцяя чарга Зеленалужскай лініі будзе складацца з 4 станцый: «Прафсаюзная», «Пярэспа», «Камароўская» і «Парк Дружбы Народаў». Паводле планаў, будаўніцтва павінна быць скончана да 2028—2029 гадоў[3].

Праект правіць

Праект «Прафсаюзнай» будзе нагадваць станцыі «Міхалова» і «Немаршанскі Сад», а таксама падобны на праекты «Пярэспы» і «Камароўскай». Шматпавярховая, кампактная, з эскалатарамі па цэнтры станцыі. Вестыбюль будзе таксама адзін. Праект спадабаўся метрабудаўнікам за сваю кампактнасць, адносную таннасць і хуткасць будаўніцтва. Глыбіня — таксама каля 12 метраў. Выхадаў з падземнага пераходу будзе тры: адзін да цэнтральнага ўваходу Дома прафсаюзаў, два другіх — на іншы бок вуліцы Мельнікайтэ[4].

Зноскі