Прустыт
Прусты́т, рубінавае серабро[2], рубінавая падманка[2], сярэбраная падманка[2], чырвоная светлая сярэбраная руда[3], сангвініт[4] — мінерал класа сульфідаў, мыш’яковая сульфасоль серабра, Ag3AsS3. Назву прустыт атрымаў у гонар французскага хіміка Ж. Л. Пруста, выявіўшага, што існуюць асобна сурмяная і мыш’яковая «чырвоныя сярэбраныя солі»[3]. Упершыню гэты мінерал апісаў у 1832 годзе французскі геолаг Ф. С. Беданаў (фр.: Beudant F. S.)[3].
Прустыт | |
---|---|
![]() | |
Формула | Ag3AsS3 |
Статус IMA | grandfathered mineral (G)[d][1] |
Фізічныя ўласцівасці | |
Колер рысы | кінаварна-чырвоны |
Бляск | алмазны |
Цвёрдасць | 2—2,5 |
Спайнасць | сярэдняя па {1011} |
Шчыльнасць | 5,57—5,64 г/см³ |
Сінгонія | трыганальная |
![]() |

У складзе прустыту прыкладна 65,4 % серабра, 15,2 % мыш’яку, 19,4 % серы[5]. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Утварае зярністыя агрэгаты, крышталі прызматычнай формы, часам двайныя і трайныя зросткі. Крышталі маюць рубінава-чырвоны колер, паўпразрыстыя. Шчыльнасць 5,57—5,64[3] г/см³. Цвёрдасць 2—2,5 па шкале Моаса[3]. Раствараецца ў азотнай кіслаце[3].
Распаўсюджванне і радовішчы
правіцьПрустыт мае гідратэрмальнае паходжанне. Трапляецца ў кальцытавых жылах. Гіпергенны прустыт утвараецца ў зонах акіслення сярэбраных радовішчаў. Сустракаецца ў жылах з свінцова-цынкава-сярэбранай мінералізацыяй[3]. Радовішчы ў Расіі (Усходняя Якуція, Прымор’е), Балівіі, Перу, Мексіцы, Канадзе, Чэхіі, ЗША, Германія (Рудныя горы і Шварцвальд[6]).
Выкарыстанне
правіцьПрустыт з’яўляецца рудой на серабро.
Зноскі
- ↑ Nickel E. H., Nichols M. C. IMA/CNMNC List of Mineral Names (March 2007) — 2007.
- ↑ а б в БелЭн 2001.
- ↑ а б в г д е ё Систематика и классификация минералов, горных пород, метеоритов, окаменелостей // Кристаллов.net (руск.)
- ↑ Прустит // Ювелирное обозрение Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Прустит // КаталогМинералов. Ru (руск.)
- ↑ Прустит или «cветло-красная серебряная руда» // КаталогМинералов. Ru (руск.)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 52—53. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
правіць- Прустит // КаталогМинералов. Ru (руск.)
- Прустит или «cветло-красная серебряная руда» // КаталогМинералов. Ru (руск.)
- Систематика и классификация минералов, горных пород, метеоритов, окаменелостей // Кристаллов.net (руск.)
- Прустит // Ювелирное обозрение Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прустыт