Павел Канстанцінавіч Любамудраў

беларускі савецкі мастак-графік
(Пасля перасылкі з П. Любамудраў)

Павел Канстанцінавіч Любамудраў (30 жніўня 1916, Петраград27 лютага 1984, Мінск) — беларускі савецкі мастак-графік. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1970), прафесар з 1972 года.

Павел Канстанцінавіч Любамудраў
Дата нараджэння 30 жніўня 1916(1916-08-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лютага 1984(1984-02-27) (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр пейзаж
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Уплыў Барыс Іагансан[d] і Аляксандр Зайцаў[d]
Уплыў на Арлен Кашкурэвіч, Леанід Марчанка, Генадзь Грак
Член у
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Вучыўся ў Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры Усерасійскай Акадэміі Мастацтваў у Ленінградзе ў Б. Іагансана і А. Зайцава (1939—1941). Скончыў Маскоўскі дзяржаўны мастацкі інстытут імя В. Сурыкава (1949). Выкладаў у Акадэміі мастацтваў Латвіі (1952—1956).

З 1957 па 1983 выкладаў на кафедры графікі БТМІ. Працаваў у станковай графіцы ў тэхніках літаграфіі, шклографіі, акварэлі, лінагравюры. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1934 года. Член БСМ з 1952 года. Вучнямі з'яўляюцца народныя і заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларусі, прадстаўнікі некалькіх пакаленняў графікі 1960-1980-х гадоў: Арлен Кашкурэвіч, Людвіг Асецкі, Эдуард Агуновіч, Вячаслаў Паўлавец, Міхаіл Моўчан, Леанід Марчанка, Сяргей Волкаў, Уладзімір Пашчасцеў, Рыгор Віткоўскі, Аляксандр Дземарын, Міхаіл Макаранка, Юрый Герасіменка-Жызнеўскі, Генадзь Грак, Юрый Гудзіновіч, Пётр Драчоў, Пётр Лысенка, Юрый Кухараў, Генадзь Дзянісаў і іншыя.

Творчасць правіць

Асноўныя працы: цыкл «Дні і ночы», «Мужнасць», «Цяжкая хвіліна», «Перад боем», «Чаканне», «На плошчы», «Абеліск». Творы знаходзяцца ў калекцыі графікі НММ РБ, фондзе БСМ.

Павел Канстанцінавіч стаў адным з вядучых графікаў другой паловы ХХ стагоддзя, які ўнёс важкі ўклад у фарміраванне прафесійнай мастацкай школы акадэмічнага малюнка. Любімымі жанрамі былі пейзаж і партрэт, на якіх мастак дабіваўся глыбокай канцэнтрацыі, эстэтычнай лаканічнасці і вобразнай выразнасці. Ён з'яўляўся носьбітам лепшых традыцый акадэмічнай школы еўрапейскага малюнка і, абапіраючыся на традыцыйныя дасягненні, творча яго мадэрнізаваў[1].

Зноскі