Рага́цік[1], клаварыядэльфус (Clavariadelphus») — род базідыяльных грыбоў сямейства Рагацікавыя (Clavariadelphaceae).

Рагацік

Рагацік песцікавы (Clavariadelphus pistillaris)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Clavariadelphus Donk, 1933

Тыпавы від
Clavariadelphus pistillaris (L.) Donk

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  120955
EOL  21378
MB  17317

Апісанне правіць

Пладовае цела грыба булавападобнай формы.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Грыбы роду распаўсюджаны ва ўмераных абласцях Еўразіі, Японіі і Паўночнай Амерыкі. Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліпеніверасні ў хвойных мяшаных лясах на глебе, апалай ігліцы і лісці, часам сярод імхоў.

Рагацік песцікавы (Clavariadelphus pistillaris) занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Ахоўваецца на тэрыторыі Літвы, Латвіі, Расіі, Украіны і Польшчы[2].

Віды правіць

 
Рагацік язычковы (Clavariadelphus ligula)

Род налічвае 7 відаў і шэраг разнавіднасцей [1] (22[3]).

На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца 2 віды: Рагацік язычковы (Clavariadelphus ligula) і Рагацік песцікавы (Clavariadelphus pistillaris)[1].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць