Радыён Асіевіч Кузьмін
Радыён Асі́евіч[7] Кузьмі́н (9 лістапада 1891, вёска Рабыя, Гарадоцкі павет, Віцебская губерня — 23 сакавіка 1949, Ленінград) — расійскі і савецкі матэматык, вядомы сваімі працамі па тэорыі лікаў і матэматычным аналізе. Доктар фізіка-матэматычных навук (1935), член-карэспандэнт АН СССР (1946). Аўтар шэрага падручнікаў.
Радыён Асіевіч Кузьмін | |
---|---|
руск.: Родион Осиевич Кузьмин | |
![]() | |
Дата нараджэння | 21 лістапада 1891[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 сакавіка 1949[2] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | матэматычны аналіз[5], тэорыя лікаў[5] і матэматыка[5] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1935) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Я. В. Успенскі[d] |
Член у | |
![]() |
Жыццё
правіцьНарадзіўся 9 снежня 1891 года ў вёсцы Рабыя Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. Паходзіў з сялянскай сям'і.
У 1904—1910 гг. вучыўся ў Віцебскай гімназіі, у 1910 г. паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Закончыць універсітэт яму ўдалося толькі ў 1916 г., часткова з прычыны часовай высылкі яго з Пецярбурга (за ўдзел у студэнцкім руху), часткова з-за цяжкіх матэрыяльных умоў. У 1916—1918 гг. быў пакінуты пры ўніверсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. З 1918 па 1922 г. Кузьмін працаваў спачатку асістэнтам, потым прафесарам Пермскага ўніверсітэта. Тут ён напісаў сваю першую навуковую працу, у якой даказваў, што лагарыфмічная вытворная беселевай функцыі з цэлым індэксам n > 0 ёсць лік ірацыянальны пры рацыянальным значэнні аргумента x.
У 1922 г. пераехаў у Ленінград і з гэтага моманту пачалася яго шырокая педагагічная дзейнасць у ленінградскіх ВНУ. З 1922 г. і да канца жыцця працаваў у Ленінградскім політэхнічным інстытуце. У розны час чытаў лекцыі ў Ленінградскім універсітэце, Інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі, Лесатэхнічнай акадэміі, Педагагічным інстытуце імя Пакроўскага і іншых навучальных установах.
У 1935 г. Р. А. Кузьміну была прысвоена вучоная ступень доктара фізіка-матэматычных навук.
З 1945 г. і да канца жыцця загадваў кафедрай агульнай матэматыкі Ленінградскага ўніверсітэта.
У 1946 г. быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР.
Памёр 23 сакавіка 1949 года ў Ленінградзе.
Уклад у матэматыку
правіць- У 1928 годзе Кузьмін рашыў[8] наступную праблему Гауса (гл. Размеркаванне Гауса — Кузьміна ):
- Няхай x — выпадковая велічыня, раўнамерна размеркаваная на прамежку (0, 1), і няхай
- з'яўляецца прадстаўленнем ліку x у выглядзе неперарыўнага дробу. Трэба ацаніць выраз
- дзе
- Гаус даказаў, што Δn імкнецца к нулю пры нарастанні n да бесканечнасці, але не змог даць яўную ацэнку. Кузьмін даказаў, што
- дзе C і α — некаторыя дадатныя пастаянныя. У 1929 годзе Поль Леві даказаў больш моцную ацэнку C·0.7n.
- У 1930 годзе Кузьмін даказаў[9], што калі a з'яўляецца алгебраічным лікам, а b — рэчаіснай квадратычнаю ірацыянальнасцю , то лік ab трансцэндэнтны. Напрыклад, адсюль вынікае, што лік
- з'яўляецца трансцэндэнтным. Пра далейшыя вынікі ў гэтым напрамку гл. тэарэму Гельфанда–Шнайдэра .
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- ↑ https://web.archive.org/web/20080221131437/http://www.spbstu.ru/public/m_v/N_002/Kuzmin_R_O/Sviderskaia.html
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1043036008 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1043036008 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1043036008 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
- ↑ а б в Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ Ад царкоўнага імені Асі́й (царк.-слав: Осий). Гл. Свидерская Г. Е. Родион Осиевич Кузьмин. Биографическое описание. Архівавана 23 кастрычніка 2017.
- ↑ Р. О. Кузьмин. Об одной задаче Гаусса // Доклады Академии наук СССР. — 1928. — С. 375–380.
- ↑ Р. О. Кузьмин. Об одном новом классе трансцендентных чисел // Известия Академии наук СССР. VII серия. Отделение физико-математических наук. — 1930. — № 6. — С. 585-597.
Літаратура
правіць- Кузьмін Радыён Асіевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. С. 564.
- Кузьмин Родион Осиевич // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Венков Б. А., Натансон И. П. Родион Осиевич Кузьмин (1891–1949) (некролог) // Успехи математических наук. — 1949. — Т. 4. — № 4 (32). — С. 148–155.
- Ошуркова Р. А. Родион Осиевич Кузьмин // Профессора Пермского государственного университета (1963—2001) Архівавана 26 снежня 2014. / Гл. ред.: В. В. Маланин. Пермь: Изд-во Перм. ун-та, 2001. 419 с. С. 113—114.
- Профіль Родиона Осиевича Кузьмина на афіцыйным сайце РАН.
- Свидерская Г. Е. 110 лет со дня рождения: Родион Осиевич Кузьмин (1891–1949) // Математика в ВУЗе (Общественный научный и методический интернет-журнал Санкт-Петербургского государственного технического университета). — 2001–2002. — № 2. — ISSN 1819–6616. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2014.