Памер старонкі: 36 008

Вітаем

  Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
  Што зрабіць?
  Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
  Зрабілі памылку?

--Максім Л. 22:36, 13 Верасень 2008 (UTC)

"Напрамак" правіць

Адносна назвы вашага шаблона -- як наконт замяніць слова "напрамак" на "кірунак" (заўважце, што без прыстаўкі) -- гэта больш адпавядае "культуры мовы", як яе вызначаюць Сцяцко і інш., і *ў гэтым* з імі можна пагадзіцца. Yury Tarasievich 14:19, 14 Верасень 2008 (UTC)


Інтэрвікі правіць

Шаноўны, дабаўляйце па магчымасці да сваіх артыкулаў інтэрвікі. Дзякуй за разуменне :)***Гарадзенскі*** 20:36, 14 Верасень 2008 (UTC)

Яшчэ раз:Шаноўны, дабаўляйце па магчымасці да сваіх артыкулаў інтэрвікі. Дзякуй за разуменне--***Гарадзенскі*** 15:15, 11 Лістапад 2008 (UTC)

Галоўная старонка правіць

Спадару, змяненні дызайну галоўнай старонкі рабіце напр. вось тут Удзельнік:Yaneleksklus/Першая старонка, ці Вы нам яе кожны дзень змяняць будзеце?! Неразумею бяздзейнасць і маўклівасць адміністр. Юрыя--***Гарадзенскі*** 22:29, 10 Лістапад 2008 (UTC)

Спакайней. Сёе-тое, як я ўжо казаў у размовах ГС, выглядае свежа, хаця апошні радыкалізм у Тэмах я ўсё ж адкачу, бо, хоць і цікава, але ўжо атрымліваецца дызайн дзеля дызайна, не дзеля зручнасці. Не кажучы, што беларускі значок -- пусты. Пачатковыя, нерадыкальныя папраўкі выглядалі прыстойна, і таму я пракаментаваў ухвальна -- але гэта, вядома, не азначала, што Першую старонку дазволена рабіць полем выпрабаванняў. Дзеля такога павінна рабіцца копія ўсіх патрэбных шаблонаў і старонак, і выпрабоўваць над ёй. Yury Tarasievich 07:14, 11 Лістапад 2008 (UTC)

Паклаў версію, якая, на мой погляд, заслугоўвае далейшага дапрацоўвання, у user:Yaneleksklus/Першая старонка (спасылаецца на копію шаблона КолерАЦ-2). Калі будзеце рабіць нешта з шаблонам Тэмы, то зрабіце яго копію, спашліцеся на яе, і эксперыменты, калі ласка, менавіта над ёй. Yury Tarasievich 07:32, 11 Лістапад 2008 (UTC)

Таксама стварыў копіі аўтарскіх Шаблон:Тэмы-2 і Шаблон:Выява дня паказаць-2 (да яе трэба будзе зрабіць копію Шаблон:Выява дня-2 2008), каб у Вас не склалася ўяўленне, што творчасць "заціскаюць". Але пане Yaneleksklus, так не робіцца, бо ГС наведвае шмат людзей штодзён, і гэта не вельмі ўдалая пляцоўка для эксперыментаў. --Максім Л. 07:53, 11 Лістапад 2008 (UTC)

Назвы кірункаў правіць

Спадар Yaneleksklus адкуль Вы бярэце гэтыя назвы? Анарха-панк, ніяк не можа быць Энеркаў-панкам. Калі ласка, наступныя крокі па перайменаванню, абмяркоўвайце на старонцы размоў! Дзякуй.--***Гарадзенскі*** 10:41, 11 Лістапад 2008 (UTC)

Праблема ў тым, што ў аніводнай (?) жывой мове не практыкуецца чыста фанематычная перадача іншамоўных словаў. Улічваецца і фанетыка ў мове-прыймальніцы, і арфаграфія, і традыцыя, і зручнасць, і мілагучнасць. Амаль заўсёды гэта выліваецца ў сістэму правіл практычнай транскрыпцыі (і, магчыма, перакладу). У беларускай збораў гэтакіх правілаў няма ў яўна выданым выглядзе (пакуль няма?), але некаторыя пытанні традыцыйнасці зразумелыя і так. Выпадак, пра які кажа Алесь, вядома, адзін з найпрасцейшых -- калі існуюць словы "анархія" або "эмоцыя", і тэрміны прывязаныя да іх, то, хутчэй за ўсё, непрактычна ўводзіць транскрыпцыю (хоць і кажу гэта, не ведаючы рэальнай практыкі такіх тэрмінаў ў акадэмічных або не-ідэалагічных выданнях *па-беларуску*). Yury Tarasievich 11:45, 11 Лістапад 2008 (UTC)

Гляньце найбуйнейшы музычны беларускі сайт: http://music.fromby.net/ Няма там "ракаў" і "фэўлкаў"... І не можа быць, бо ў нас пазычанне робіцца амаль заўжды з улікам напісання. Mienski 16:14, 11 Лістапад 2008 (UTC)
Ці гэта reliable source. Ён нават не ўжывае акадэмічнае напісанне. -- Yaneleksklus 16:16, 11 Лістапад 2008 (UTC)

Адзін прыклад: "Майкрасофт" [1] Не "Мікрасофт", але "Майкрасофт". -- Yaneleksklus 11:48, 11 Лістапад 2008 (UTC)

У выпадку з Microsoft мы не маем глыбокай сэнсоўнасці, укладзенай у частку "micro-". Чаго не скажаш пра "анарха-рок" - галоўнай сутнасцю якога ёсць менавіта АНАРХічныя ідэі - і "эма" - галоўнай фішкай якіх ёсць пачуццёвасць, ЭМОцыі. Не блытайце боб з гарохам. Mienski 11:55, 11 Лістапад 2008 (UTC)

Другі прыклад: Ф'южн-/Фузія (Фузійны) -- Yaneleksklus 11:57, 11 Лістапад 2008 (UTC)

Прабачце, не так. Па-англійску гэта "сплаў, зліянне". "Фузія (фузея)" гэта зусім іншае слова. "Майкрасофт" гэта выключна вынік негатовасці акадэмічных правілаў да засвойвання таго мноства назваў кампаній, якое з'явілася ў 1990-х гг. З роўнымі шанцамі ў гэтай ролі мог застацца і варыянт "Мікрасофт" -- як і было да таго. Yury Tarasievich 12:42, 11 Лістапад 2008 (UTC)

'Брыціш'/'Брытанскі', 'Компані'/'кампанія', 'ф'ючарс'/'футурызм'. +Фузия (от лат. fusio - сплавление) (БСЭ) -- Yaneleksklus 12:49, 11 Лістапад 2008 (UTC)

Вельмі не хацелася б прымаць адміністрацыйныя меры, але Вы робіць зусім незразумелыя рэчы, напр. Электра-рок = Ілектранік-рак, тут здаецца ўсе словы слоўнікавыя і панятак вядомы нават далёкім ад року (раку?) людзям. Чаму б не прыслухацца да меркавання іншых удзельнікаў? --Максім Л. 20:17, 11 Лістапад 2008 (UTC)

А калі я быў бы адмінам, то напэўна ўжо забаніў :)) Хаця на першых этапах працы ў Вікі, сам быў такім :) Тут псіхалагічна трэба дзейнічаць. Скажыце Yaneleksklus Вы паддаецеся гіпнозу? :))--***Гарадзенскі*** 20:33, 11 Лістапад 2008 (UTC)
  1. http://www.tvr.by/bel/society.asp?id=2116 : "Кампанія "Майкрасофт" прэзентавала сёння на беларускім рынку лінейку новых праграмных прадуктаў."

Які сэнс ва ўсе артыкулы дадаваць выяву "10"? Яшчэ зразумела была б "1" у 1-я чыслы, "2" у 2-я чыслы... "10" у 10-я... "30" у 30-я... і то, чыста з сумніўных эстытычных меракаванняў. --Максім Л. 21:19, 11 Лістапад 2008 (UTC)

Адказу не будзе? --Максім Л. 21:29, 11 Лістапад 2008 (UTC)
Не -- Yaneleksklus 21:30, 11 Лістапад 2008 (UTC)
Шкада, што Вы не хочаце выпрацоўваць кансэнсус, як гэта паводле правілаў Вікіпедыі, адносна сваіх вельмі спрэчных зменаў. Сэнсу і карыснага зместу ў выяве "10" праз усе дзённыя артыкулы няма, па-першае. Надалей буду лічыць гэта за вандалізм. Па-другое, далейшае ўпісванне "рака" замест "рока", прытым што неаднакроць Вам выказваліся слушныя заўвагі, буду лічыць за массавае ўпісванне несапраўднай інфармацыі. Адпаведна буду прымаць адміністрацыйныя меры, у якасці "прымушэння да кансэнсусу", кажучы сёнешняй мовай свету. Спадзяюся, што напісаў зразумела. Адначасова гэта папярэджанне. --Максім Л. 07:30, 12 Лістапад 2008 (UTC)

Падтрымліваю папярэджанне.

У нашай акадэміі хапае туманных месцаў у транскрыпцыях, але вашая методыка, якая, дарэчы, толькі *спрабуе* працаваць "на 100% фанематычна", па-першае, даўно адкінутая мовазнаўцамі, па-другое, выкарыстоўвае абсалютна беспрэцэдэнтныя варыянты перадачы. Такія рэчы, як "рок", "анархі(я)", "альтэрнатыў(ны)", даўно ўжываюцца ў мове. Як вынік, вы звычайна заблытваеце карыстальніка нашага энцыклапедычнага рэсурсу.

І давайце наладзім лепшую камунікацыю. Калі ў калегаў з'яўляюцца пытанні, то не адказваць -- адзін з горшых варыянтаў. Рабіць сваё, ні на каго не звяртаючы ўвагі, гэта зусім не абстрактны заклік "be bold" з англамоўнай. Yury Tarasievich 08:09, 12 Лістапад 2008 (UTC)

Альтэрнетыў-рок? Крыніцы? -- 86.57.206.237 08:23, 12 Лістапад 2008 (UTC)
Для "рок" -- любы слоўнік, для "алтэрнетыў", "ілектранік", "рак" і пад. крыніц наогул, апроч Вашай галавы, няма. Давайце, не будзем лісапет выдумляць, калі слова слоўнікавае -- пісаць як у слоўніку, калі ў слоўніку няма -- адпаведна традыцыйным для пазычэння нормам. --Максім Л. 08:37, 12 Лістапад 2008 (UTC)
Для большасці вашага матэрыялу ніякіх крыніц няма і не будзе, апроч метадалогіі. Адкажыце, калі ласка, вы прынцыпова супраць метадалогіі, як гэта ўсё разумець? МФА зусім не панацэя, калі вы раптам так думалі.

Напрыклад, фіналь -r перадаецца як -р, хоць бы яе і не было відно ў МФА-запісу. Таму ніякі не "красоўве", а "красо(ў)вер", Southern -- даўно "Саўзерн", Youth -- "Юс", націск у melodic на другім складзе -- "мілодык", folk -- толькі "фол(ь)к", anarcho -- "анарха", . Арфаграфічна не можа быць "фанккор", а толькі, напр., "фанк-кор" -- тут жа заўважу, што колькасць дэфісаў у англ. і бел. можа быць рознай. Yury Tarasievich 09:00, 12 Лістапад 2008 (UTC)

Альтэрнетыў-рок? Крыніцы? -- 93.85.50.80 09:13, 12 Лістапад 2008 (UTC)
/ˈkrɔsˌoʊvər/ - кросаўвер
/ˈsʌðərn/ - сазерн
/yuθ/ - юс
/məˈlɒdɪk/ - меладык
/fəʊk/ - феў_к
/ˈænərkoʊ/ - анеркаў -- 93.85.50.80 09:13, 12 Лістапад 2008 (UTC)

Ды ці наогул вы чытаеце, што да вас звернута?? Што ў літаратурнай мове транскрыпцыя МФА гэта важны, але не асноўны фактар, які перамагаецца традыцыйнымі напісаннямі -- гэта вы разумееце? Дарэчы, у нас здавён прынята карыстацца брытанскім вымаўленнем, а ў вас, колькі бачу ("крыніцы?"), амерыканскае, дый то невядома якое. Yury Tarasievich 10:53, 12 Лістапад 2008 (UTC)

Добра, скажу яшчэ прасцей -- нават вашая трактоўка МФА наіўная. Мовазнаўцы мучаюцца, не ведаюць, як зрабіць, каб складна, а вы так узялі і ўсё махам рукі развязалі. Yury Tarasievich 10:56, 12 Лістапад 2008 (UTC)

Поўны спіс кірункаў правіць

Heavy metal /ˈhɛvi ˈmɛtl/ хеві-метл правіць

Avant-garde metal /əˌvɑntˈgɑrd ˈmɛtl/ эвантгард-метл - Black metal /blæk ˈmɛtl/ блак-метл - Death metal /dɛθ ˈmɛtl/ дэс-метл - Doom metal /dum ˈmɛtl/ дум-метл - Glam metal /glæm ˈmɛtl/ глам-метл - Gothic metal /ˈgɒθɪk ˈmɛtl/ гасік-метл - Groove metal /gruv ˈmɛtl/ груў-метл - Power metal /ˈpaʊər ˈmɛtl/ павер-метл - Progressive metal /prəˈgrɛsɪv ˈmɛtl/ прэгрэсіў-метл - Speed metal /spid ˈmɛtl/ [спід-метл]] - Stoner metal /ˈstoʊnər ˈmɛtl/ стоўнер-метл - Symphonic metal /sɪmˈfɒnɪk ˈmɛtl/ сімфанік-метл - Thrash metal /θræʃ ˈmɛtl/ сраш-метл - Traditional heavy metal /trəˈdɪʃənl ˈhɛvi ˈmɛtl/ трэдышэнл-хеві-метл - Viking metal /ˈvaɪkɪŋ ˈmɛtl/ вайкін-метл

Alternative metal /ɔlˈtɜrnətɪv ˈmɛtl/ алтэрнетыў-метл - Christian metal /ˈkrɪstʃən ˈmɛtl/ - Crust punk /krʌst pʌŋk/ краст-панк - Drone metal /droʊn ˈmɛtl/ дроўн-метл - Folk metal /foʊk ˈmɛtl/ фоўк-метл - Funk metal /fʌŋk ˈmɛtl/ фанк-метл - Grindcore /'graɪndˈkɔr/ грайндкор - Grunge /grʌndʒ/ грандж - Industrial metal /ɪnˈdʌstriəl ˈmɛtl/ індастрыел-метл - Metalcore /ˈmɛtlˈkɔr/ метлкор - Neo-classical metal /ˌnioʊˈklæsɪkəl ˈmɛtl/ ніаў-класікел-метл - Nu metal /nu ˈmɛtl/ ну-метл - Post-metal /poʊst ˈmɛtl/ поўст-метл - Rap metal /ræp ˈmɛtl/ рап-метл - Sludge metal /slʌdʒ ˈmɛtl/ сладж-метл

Punk rock /pʌŋk rɒk/ панк-рак правіць

Anarcho-punk /ˌænərkoʊˈpʌŋk/ анеркаў-панк • Art punk /ɑrt pʌŋk/ арт-панк • Christian punk /ˈkrɪstʃən pʌŋk/ крысчэн-панк • Emo /ɪˈmoʊ/ імоў • Garage punk /gəˈrɑʒ pʌŋk/ гераж-панк • Gothic rock /ˈgɒθɪk rɒk/ гасік-рак • Glam punk /glæm pʌŋk/ глам-панк • Hardcore /ˈhɑrdˈkɔr pʌŋk/ хардкор-панк • Horror punk /ˈhɔrər pʌŋk/ хорэр-панк • Nazi punk /ˈnɑtsi pʌŋk/ нацы-панк • Oi! /ɔɪ/ ой! • Riot Grrrl /ˈraɪət grrrl/ рает-грррл • Skate punk /skeɪt pʌŋk/ скейт-панк

Алтэрнетыў-рак правіць

-- 86.57.207.118 09:33, 12 Лістапад 2008 (UTC)

Я так зразумеў ніякага дыялога тут не атрымаецца. Пытанне да адмінаў: Ці можна старонку паставіць пад ахову? ад правак удзельнікаў, якія не з'яўляюцца адміністратарамі?--***Гарадзенскі*** 19:30, 12 Лістапад 2008 (UTC)

Сп. Yaneleksklus, я не зусім разумею вашай пазіцыі. Вы разумееце, што наогул, то беларускае напісанне іншамоўнага слова не павінна следаваць за МФА транскрыпцыяй англійскага вымаўлення?

Напрыклад, слова "рок" (музыка) ёсць у тлумачальным слоўніку бел. мовы. Якая прычына вымушае вас уводзіць слова "рак"? Гэта мы не з вамі займаліся праблемай "двух вавілонаў"? Yury Tarasievich 20:55, 12 Лістапад 2008 (UTC)

Сярод названых вамі варыянтаў асабіста мне добра вядомыя наступныя адпаведнікі або відавочныя формы:

Метал, авангард, блэк/блек, готык/гоцік, паўэр, прагрэ!сіў, сімфо!нік, трэш, традышынал/традышнл, вікінг, альтэрнаты!ў, фолк/фольк, неа-класікал, пост-(метал), рэп, анарха(-панк), гараж(-панк), хо!рар(-панк). Магчыма, таксама ра!ят і кры!счыян. Yury Tarasievich 21:02, 12 Лістапад 2008 (UTC)

Крыніцы на назвы кшталту блэк-метал, гоцік-метал, паўэр-метал? -- Yaneleksklus 21:14, 12 Лістапад 2008 (UTC)
Бачына для назваў кірункаў: /Кірункі -- Yaneleksklus 21:15, 12 Лістапад 2008 (UTC)

Ну якія вам крыніцы на "блэк-метал"? Я ж, здаецца, ясна сказаў -- гэта адпаведнікі *словаў* у тэрмінах -- або непасрэдна існуючыя, або такія, якія відавочна выводзяцца з існуючых. Напрыклад, тое, пра што вы пытаецеся -- "блэк" (чорны) шмат у геаграфічных назвах у БелСЭ; "готык/гоцік" ад "готыка", "готы"; "паўэр" гэтаксама як і "Таўэр", хаця і без уліку новых правілаў для такіх фіналяў (па!ўар). "Ме!тал" -- проста "мета!л" з перастаўленым націскам -- дарэчы, працэс, аналагічны ўтварэнню дублетнай перадачы суінг/свінг (Бел. лінгвістыка, нумар 52). Yury Tarasievich 21:47, 12 Лістапад 2008 (UTC)

Для адаптацыі тэрмінаў патрэбна ці яснае правіла, ці фанематычная рэтранскрыпцыя. -- Yaneleksklus 22:24, 12 Лістапад 2008 (UTC)

Прабачце, але "што патрэбна" -- не вамі ўстанаўляецца (і наогул не намі -- дылетантамі). Правілы адаптацыі запісаныя ў акадэмічнай граматыцы -- "літаратурная традыцыя" (як відавочны вынік -- падабенства да літаратурнай традыцыі). Паводле магчымасці, захоўваюць і фанетыку беларускай мовы.

А фанематычнай *транскрыпцыяй* (бо што такое рэтранскрыпцыя, не ведае і лінгвістычны энц. слоўнік) у беларускай мове карыстацца *немагчыма*, пра што даўно ўжо сказана мовазнаўцамі. Таму для складання ніяк не былых раней адпаведнікаў карыстаюцца *практычнай* транскрыпцыяй. Гэта значыць, фанемы, апрацаваныя паводле пэўных умоўных правілаў. Yury Tarasievich 06:58, 13 Лістапад 2008 (UTC)


Дзеля чаго ты гэта робіш?--***Гарадзенскі*** 14:27, 13 Лістапад 2008 (UTC)

Масавы заліўка -- блакіроўка правіць

Пан Yaneleksklus, Вы відавочна паставілі мэтаю засмеціць БелВіксу, бо такія назвы артыкулаў здаровым сэнсам не тлумачацца. На выкарыстанне бота (?), а асабліва на масавую зіліўку/змены (не інтэрвікі) у звачаях браць дазвол і больш пільна рыхтаваць матэрыял. Гэтым разам, думаю, блакіраўка будзе больш працяглай. --Максім Л. 17:28, 13 Лістапад 2008 (UTC)

Тое самае, збольшага, але іншымі словамі -- 1) збіраючыся заліваць шмат, добрымі манерамі лічыцца хоць бы папярэдзіць, асабліва калі ўжо былі праблемы 2) заліваць з назвамі лацініцай -- проста бессэнсоўна; а можна было проста спытацца дапамогі і хтосьці, напрыклад, я, узяў бы бел. энц. і выпісаў бы акадэмічна прынятыя назвы па-беларуску краіна за краінай, і мы зрабілі б усё цывілізавана 3) на Арубе няма месца для гэтакай колькасці гарадоў, гэта нейкая прафанацыя. Yury Tarasievich 18:13, 13 Лістапад 2008 (UTC)

Новыя праекты і шаблоны правіць

Яшчэ раз прашу -- адмоўцеся ад сваіх тэорый ("Няма назвы ў беларускай мове"). Пра акадэмічную практыку засвойвання пазычанняў, якая існуе даўно і была створаная спецыялістамі сваёй справы, вам растлумачана некалькі разоў. Далей на гэтым шляху вас чакае толькі блок.

Калі існуе практыка асвойвання запазычанняў, каторая прынята ў гэтай Вікіпедыі, то патрэбна спасылка на гэтыя правілы. Згодна з публікацыяй "Англіцызмы ў беларускай мове" (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт), англійскія тэрміны ў беларускай мове не ўпарадкаваныя, і пэўных правілаў на асвойванне англамоўных тэрмінаў няма. Болей за тое, у дзяржаўных газетных выданнях практыкуецца захаванне арыгінальнага напісання ў лацінскім алфавіце."Знайсці ўсе тры прылады з гэтага агляду можна на сайце ... Для іх працы неабходна мець усталяваны Microsoft .NET Framework 2.0, які можна атрымаць на сайце карпарацыі Microsoft." -- Yaneleksklus 12:04, 16 Лістапад 2008 (UTC)
Найперш, "Камп'ютарныя весткі" не з'яўляюцца дзяржаўным выданнем, і ў кожным выпадку, перыядычная прэса не з'яўляецца нарматыўнай крыніцай. Нарматыўнай крыніцай з'яўляюцца правілы граматыкі (правапісу).
Таксама вы не ўлічылі некалькіх важных момантаў. Па-першае, публікацыя можа выражаць толькі асабістую думку яе аўтара, і не быць прызнанай у навуковай супольнасці, пагатоў зацверджанай у якасці нормы. Па-другое, вось вы гэта прачыталі -- а ў вас не з'явілася думкі, што каб "не было правілаў", то не было б і беларускіх энцыклапедый, яшчэ 40 гадоў таму, і не выходзілі б галіновыя слоўнікі? А разгадка такая, што ў нас ёсць, каму "не падабаюцца" тыя правілы, а таму і пачынаецца "шуканне рукавіцаў за поясам". Між тым, яшчэ 40 гадоў у беларускім акадэмічным асяродку (маю на ўвазе БелЭн) таму было зроблена шмат з таго, над чым зараз "ламаюць галаву" -- напрыклад фіналь -l(e). Рэальна праблемных пытанняў не так і шмат, але галоўнае, што амаль усё можна вырашаць "паводле падабенства" з існуючымі (літ. традыцыйнымі), як пра гэта і кажуць у акадэмічных правілах (літаратурная традыцыя).
Дарэчы, якія "англіцызмы" з ГрДУ вы мелі на ўвазе? Там 5 -- 3 артыкулы, 1 аўтарэферат і 1 кніга. Калі вы сапраўды цікавіцеся пытаннем, знайдзіце 52-і выпуск "Беларускай лінгвістыкі" дзеля дэманстрацыі таго, як трэба разглядаць пытанне -- і якія *яшчэ* крыніцы тут патрэбныя. Yury Tarasievich 14:01, 16 Лістапад 2008 (UTC)
У выданні "Беларуская лінгвістыка", вып. 52 (2002) няма правілаў асвойвання англамоўных пазычанняў / англамоўных тэрмінаў у беларускую мову. Ёсць аналіз традыцый / тэндэнцый пазычання з англійскай мовы ў беларускую, правілаў - няма. -- Yaneleksklus 20:02, 16 Лістапад 2008 (UTC)
Дык мо Вы пойдзеце следам за традыцыямі/тэндэнцыямі, а не будзеце "церабіць уласную сцяжыну" праз мову? Паготаў, у Віксе уласныя даследванні забароненыя, а Вы як раз прапануеце заняцца імі ў лінгвістычнай галіне. --Максім Л. 20:43, 16 Лістапад 2008 (UTC)
Не кажучы, што я параіў Бел. лінгвістыку толькі ў якасці прыкладу, "калі цікавіцеся пытаннем". Правілы, колькі іх зараз ёсць -- у акадэмічных правілах граматыкі. Yury Tarasievich 20:52, 16 Лістапад 2008 (UTC)
У акадэмічным зборы граматыкі 1959 году няма правілаў асваення англамоўных запазычанняў у беларускую мову -- Yaneleksklus 20:56, 16 Лістапад 2008 (UTC)
Там ёсць правілы для складання такіх правілаў. Назвы геаграфічных аб'ектаў у акадэмічнай норме, якія *напэўна* правяраліся рэдактарамі-рэферэнтамі, ёсць у Беларускай савецкай энцыклапедыі. А што вашыя мудрагельствы з МФА парушаюць граматыку (пішаце ненаціскное О) -- гэта як? Yury Tarasievich 18:11, 17 Лістапад 2008 (UTC)
У акадэмічным зборы граматыкі 1959 году няма правілаў асваення англамоўных запазычанняў у беларускую мову -- Yaneleksklus 18:13, 17 Лістапад 2008 (UTC)
Затое там ёсць такое, чаго нельга парушаць, складаючы такія правілы. Вы склалі свае правілы, але граматыку парушылі. У вас складаныя назвы без злучка і О без націску. Yury Tarasievich 18:38, 17 Лістапад 2008 (UTC)
Узорныя назвы паводле граматыкі 1959 ёсць у БелСЭ. Yury Tarasievich 18:42, 17 Лістапад 2008 (UTC)
У акадэмічным зборы граматыкі 1959 году няма правілаў асваення англамоўных запазычанняў у беларускую мову. -- Yaneleksklus 18:13, 17 Лістапад 2008 (UTC)

Адносна праекту колькасці -- на яго існуе выразная нязгода супольнасці. Гэта не кажучы пра нізкую якасць вашых залівак (бо мы ўсе разумеем, каму належалі нікі Test і Test2). Проста паверце -- калі б была патрэба і згода заліваць тысячамі, гэта даўно было б зроблена. Yury Tarasievich 11:23, 16 Лістапад 2008 (UTC)

А калі вы хочаце сказаць, што ў акадэмічным слоўніку няма адпаведніка менавіта *для нейкага тэрміна або яго часткі*, то так і трэба фармуляваць. Але не рабіце сваіх дэманстрацый за кошт іміджу ўсяго нашага раздзелу. Yury Tarasievich 11:30, 16 Лістапад 2008 (UTC)

Андора правіць

Скажыце, калі ласка, адкуль Вы бярэце каардынаты для НП Андоры?--***Гарадзенскі*** 11:05, 17 Лістапад 2008 (UTC)

У населеных пунктаў ёсць геаграфічная шырата, а не шырыня. Геагр. шырата павінна быць паўночная (пн. ш.), або паўднёвая (пд. ш.). Геаграфічная даўгата мусіць быць усходняя (у. д.) або заходняя (з. д.). --JerzyKundrat 13:24, 18 Лістапад 2008 (UTC)

Выдаленне падстаронак правіць

У сувязі з Вашай неактыўнасцю наступныя падстаронкі ўдзельніка былі выдаленыя:

У выпадку Вашага вяртання ў праект гэтыя старонкі пры жаданні будуць адразу адноўленыя адміністратарамі па запыце на старонцы Вікіпедыя:Запыты да адміністратараў.--Artsiom91 (размовы) 19:34, 24 кастрычніка 2018 (MSK)Адказаць