Размовы пра Вікіпедыю:Парталы

Апошні каментар: 8 гадоў таму, ад удзельніка Yury Tarasievich у тэме Парталы

Парталы правіць

Перанесена са старонкі Вікіпедыя:Да выдалення#Парталы

Прапаную супольнасці разабрацца з парталамі. Зараз значная частка з іх меюць незадавальнючы выгляд, таму, хутчэй за ўсё, іх трэба выдаліць. Ну, і з тымі, што будуць пакінуты, таксама вызначыцца што рабіць: дапрацаваць, неяк актывізіраваць і інш.

Калі парталы будуь выдаляцца, то акрамя непасрэдна старонак, варта будзе таксама выдаліць выкарыстаныя імі катэгорыі і шаблоны.

Акрамя парталаў, маюцца таксама праекты, шмат з якіх таксама ў незадавальняючым стане. Магчыма, трэба разабрацца і з імі, але там лепей не выдаляць, а неяк сабраць інфармацыю і размясціць у нейкім бачным месцы. --Artsiom91 (размовы) 20:17, 18 жніўня 2015 (MSK)Адказаць

Парталы "да хуткага выдалення" правіць

Увогуле нічога карыснага ў гэтых старонках няма.

Да выдалення правіць

Штосьць карыснае ёсць, але перспектыў не бачна. Прапаную інфармацыю, калі ёсць карысная, перанесці на іншыя старонкі, парталы выдаліць.

Спрэчнае становішча правіць

Па снукеру — пытанне спадару Каліноўскаму, ці гатовы ён узяцца за партал, калі не — выдаліць. Па футболу — партал выглядае няблага, але вельмі састарэў. Я прытрымліваюся таго, што яго лепей выдаліць — калі з'явіцца жаданне, то прасцей будзе стварыць наноў.

Да дапрацоўкі правіць

Парталы можна не выдаляць, але яны патрабуюць дапрацоўкі — абнавіць інфармацыю, выдаліць чырвоныя раздзелы і інш. Калі старонкі нікому не цікавы, то асаблівага сэнсу ў іх існаванні не бачу. Аднак, прапаную супольнасці звярнуць на іх увагу, бо гэта тое, што можна прывесці да нармальнага стану. Калі захоўваць парталы, то варта надаць ім некую ролю — прыкладам, ставіць шаблоны належнасці да парталу ў абмеркаваннях.

Меркаванні правіць

Меркаванні ўдзельнікаў прапаную пісаць тут.--Artsiom91 (размовы) 20:17, 18 жніўня 2015 (MSK)Адказаць

  • Лічу прапанову слушнай. Асабліва, па хуткаму выдаленню. Па іншым, дзе доўгі час (больш года) працуюць толькі боты, таксама.--VladimirZhV (размовы) 20:53, 18 жніўня 2015 (MSK)Адказаць
  • Наконт футбола: можа ёсць сэнс адрэдагаваць яго так, каб ён утрымліваў асноўныя звесткі і не патрабаваў штотыднёвага ці штомесячнага абнаўлення. Тады можна будзе пакінуць, бо ў прынцыпе там нармальны партал. Тое самае пакуль што магу прапанаваць зрабіць з снукерам. --Kalinowski (размовы) 23:35, 18 жніўня 2015 (MSK)Адказаць
Можа, сэнс і ёсць, але не абнаўляць старонку — дзіўнавата. Фактычна, партал павінен мець той жа змест, што і галоўная старонка, толькі па вызначанай тэме. Ну а каб не абнаўляць галоўную старонку — гэта дакладна не справа. Я за тое, што каб рабіць партал, то паўнавартасны. Уласна, не супраць зрабіць так, як Вы прапануеце, але не ўяўляю што такога "статычнага" можна змясціць (усё роўна ж новыя артыкулы пішуцца).--Artsiom91 (размовы) 23:54, 18 жніўня 2015 (MSK)Адказаць
Я проста прынцыпова супраць таго, каб усё выдаляць проста так. На мой погляд, лепш «закансерваваць» да лепшых часоў. Няхай яны і не выкарыстоўваюцца зараз. --Kalinowski (размовы) 00:18, 19 жніўня 2015 (MSK)Адказаць
Вашую пазіцыю разумею. Але тут справа ў тым, што гэта не артыкул, і сама па сабе наяўнасць партала каштоўнасці не ўяўляе. Якраз наадварот, калі чытач патрапіць на гэты партал, то падумае, што ў нас нічога з 2010 года не абнаўлялася, хоць гэта зусім не так. Ну, і нарэшце, калі штосьці хочацца адкласці "да лепшых часоў", то можна гэта, напрыклад, перанесці ў чарнавік. Увогуле варта вызначыць ролю гэтых парталаў, бо я яе зусім не разумею.--Artsiom91 (размовы) 00:24, 19 жніўня 2015 (MSK)Адказаць

Ніколі не разумеў, чаму асобна існуюць Парталы і Праекты - у выніку атрымліваем мёртвую тытульную старонку і адносна жывыя, але безаблічныя старонкі, якія яшчэ і дрэнна звязаны паміж сабой. Трэба вызначыцца, якія раздзелы парталаў варта пакінуць, а ад якіх адмовіцца. Пры гэтым трэба зыходзіць з таго, што абнаўляць мы не ў стане нават такую невялікую колькасць парталаў. На мой погляд варта пакінуць: Уводзіны, Новыя артыкулы, Катэгорыі, Што зрабіць (тут, магчыма, спасылкі на праекты, карысныя для рэдактараў старонкі) і Роднасныя парталы - гэтыя звесткі на старонцы партала састарэць не могуць. P.S. Ганьба, але галоўнага партала «Беларусь» у нас няма--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 01:07, 19 жніўня 2015 (MSK)Адказаць

Тэарэтычна, Парталы ствараюцца для чытачоў, каб прыцягнуць увагу да тэмы (я пісаў вышэй, гэта штосьці накшталт галоўнай старонкі па вызначанай тэме). Праекты ж ствараюцца для каардынацыі працы па стварэнні і паляпшэнні артыкулаў, то бок прызначаюцца для рэдактараў. Ва ўмовах бе-вікі асобнае іх існаванне не бачу патрэбным, таму лепей, напрыклад, аб'яднаць Партал:Біялогія і Вікіпедыя:Праект:Біялогія. Прапановы па афармленні парталаў лічу цалкам слушнымі. Наконт Партала:Беларусь — ну няма і няма, не трэба называць гэта "ганьбой" ці "галоўным парталам". Куды горш, што ў нас артыкулы пра райцэнтры нярэдка змяшчаюць трывіяльную інфармацыю.--Artsiom91 (размовы) 08:26, 19 жніўня 2015 (MSK)Адказаць
Вярнуцца да старонкі праекту «Парталы».