Разьбяныя абразы
Разьбяны́я абразы́ — рэльефныя выявы Ісуса Хрыста, Маці Божай, святых і сюжэтаў Святога Пісання.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d2/%D0%9C%D0%B0%D1%86%D1%96_%D0%91%D0%BE%D0%B6%D0%B0%D1%8F._%D0%9F%D1%91%D1%82%D1%80._%D0%86%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%B0_%D0%B4%D0%B2%D1%83%D1%85%D0%B1%D0%B0%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D1%8F.jpg/250px-%D0%9C%D0%B0%D1%86%D1%96_%D0%91%D0%BE%D0%B6%D0%B0%D1%8F._%D0%9F%D1%91%D1%82%D1%80._%D0%86%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%B0_%D0%B4%D0%B2%D1%83%D1%85%D0%B1%D0%B0%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D1%8F.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ae/%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%8F%D0%BD%D1%8B_%D0%BA%D1%83%D0%B1%D1%96%D0%BA_%D0%B7_%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0.jpg/220px-%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%8F%D0%BD%D1%8B_%D0%BA%D1%83%D0%B1%D1%96%D0%BA_%D0%B7_%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0.jpg)
У Беларусі найбольш старажытныя з іх — абразкі з косці і каменю работы (верагодна) візантыйскіх майстроў — датуюцца XII—XIII стст. Сярод знойдзеных археолагамі пры раскопках гэтага перыяду разьбяныя абразкі: «Хрыстос Эмануіл» з Пінска, «Канстанцін і Алена» з Полацка, трыпціх з Ваўкавыска, «Мікола і Стэфан» і 2-баковы абраз «Маці Божая — Апостал Пётр» з Мінска, «Мікола» з Навагрудка. Да твораў мясцовага паходжання беларускія мастацтвазноўцы адносяць загадкавы кубік канца XV ст. з евангельскімі сюжэтамі з Мінска і абразок XV—XVI стст. з Турава.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bc/%D0%9F%D1%80%D0%B0%D0%BC%D1%83%D0%B4%D1%80%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%8C_%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0%D1%80%D1%8B_%D1%81%D0%B0%D0%B1%D0%B5_%D1%85%D1%80%D0%B0%D0%BC_%D1%96_%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D1%8B.jpg/250px-%D0%9F%D1%80%D0%B0%D0%BC%D1%83%D0%B4%D1%80%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%8C_%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0%D1%80%D1%8B_%D1%81%D0%B0%D0%B1%D0%B5_%D1%85%D1%80%D0%B0%D0%BC_%D1%96_%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D1%8B.jpg)
Выдатнымі ўзорамі старажытна-беларускай дробнай пластыкі з'яўляюцца рэльефныя абразкі з дрэва пачатку XVI ст., выкананыя ў Пінску разьбяром Ананіем: «Прамудрасць ствары сабе храм» (для князя Фёдара Яраславіча), «Сабор Багародзіцы», «Святы». Аб працяглым уплыве візантыйска-балканскай іканаграфіі сведчыць абраз «Маці Божая Мінская» з Усходняга Палесся.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/42/%D0%A6%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D0%B5_%D0%86%D0%B0%D0%BA%D1%96%D0%BC%D0%B0_%D1%96_%D0%93%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D1%8B.jpg/220px-%D0%A6%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D0%B5_%D0%86%D0%B0%D0%BA%D1%96%D0%BC%D0%B0_%D1%96_%D0%93%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D1%8B.jpg)
3 другой паловы XVIII ст. ў перыяд позняга барока ў Брэсцка-Кобрынскім рэгіёне пашырыліся алтарныя абразы, у якіх тэмперай малявалі толькі адкрытыя часткі цела (твары і рукі), а адзенне, фон і інш. часткі кампазіцыі выконваліся рэльефам па ляўкасе. У такой тэхніцы выкананы абразы «Нараджэнне Багародзіцы», «Святая Варвара», «Маці Божая», «Цалаванне Іаахіма і Ганны» басценавіцкага майстра і інш.
Літаратура
правіць- Абразы разьбяныя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).