Беліца (прыток Добасны)

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Беліца, прыток Добасны)

Беліца, Лукаўскі навал — рака ў Рагачоўскім і Жлобінскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Добасна (басейн Дняпра).

Беліца
Характарыстыка
Даўжыня 31 км
Басейн 197 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Старая Кашара
 • Каардынаты 53°04′11,85″ пн. ш. 29°47′18,17″ у. д.HGЯO
Вусце рака Добасна
 • Месцазнаходжанне за 2 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Малевічы
 • Каардынаты 52°52′50,11″ пн. ш. 29°55′27,58″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,4 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро
Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раён Рагачоўскі раён, Жлобінскі раён
physical
Беліца (прыток Добасны)
Беліца (прыток Добасны)
physical
выток
выток
вусце
вусце
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце

Даўжыня ракі 31 км. Плошча вадазбору 197 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 м/км. Пачынаецца за 1,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Старая Кашара Рагачоўскага раёна. За 2 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Малевічы Жлобінскага раёна ўпадае ў Добасну. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. Прытокі — меліярацыйныя каналы агульнай працягласцю 168 км.

ЛітаратураПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Беліца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — С. 78. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 8. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5.(руск.)