Бярозаўка (прыток Дзісны)

рака ў Глыбоцкім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, прыток Дзісны

Бяро́заўка, Бярэ́жвіца — рака ў Глыбоцкім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дзісна (басейн Заходняй Дзвіны).

Бярозаўка
Характарыстыка
Даўжыня 53 км
Басейн 721 км²
Расход вады 4,6 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток возера Падлужнае
 • Вышыня каля 154[1] м
 • Каардынаты 55°09′54,20″ пн. ш. 27°39′58,10″ у. д.HGЯO
Вусце Дзісна
 • Месцазнаходжанне за 4 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Шаркаўшчына
 • Каардынаты 55°22′07,20″ пн. ш. 27°32′30,50″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,7 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Дзісна → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раёны Глыбоцкі раён, Шаркаўшчынскі раён
physical
Бярозаўка (прыток Дзісны)
Бярозаўка (прыток Дзісны)
physical
выток
выток
вусце
вусце
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце

Даўжыня ракі 53 км (42 км, з іх 27 км у Глыбоцкім раёне[2]). Плошча вадазбору 721 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.

Асноўныя прытокіПравіць

На рацэПравіць

Агульныя звесткіПравіць

Пачынаецца з возера Падлужнае, цячэ праз горад Глыбокае, у межах Свянцянскіх градаў, далей па Полацкай нізіне. Упадае ў Дзісну за 4 км ніжэй гарадскога пасёлка Шаркаўшчына. Даліна да ўпадзення Маргвы трапецападобная, на астатнім працягу вузкая, шырынёй 0,5—3 км. Пойма пераважна двухбаковая, шырынёй 50—500 м. Рэчышча каналізаванае на працягу 1 км у верхнім цячэнні і 1,5 км каля вёскі Юльянова Шаркаўшчынскага раёна; на астатнім працягу звілістае, шырыня яго 14—16 м у верхнім цячэнні і 20—30 м у ніжнім.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-32. Карта выдання 1980 года. Адпавядае стану мясцовасці на 1983 год. (руск.) 
  2. Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971. (руск.) 
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.) 
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18, 26. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.) 

СпасылкіПравіць