Волка (прыток Заходняй Бярэзіны)

рака ў Беларусі

Во́лка — рака ў Валожынскім раёне Мінскай і Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Заходняя Бярэзіна (басейн Нёмана).

Волка
Характарыстыка
Даўжыня 36 км
Плошча басейна 391 км²
Басейн Нёман
Басейн рэк Балтыйскае мора
Расход вады 2,9 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Каардынаты 53°58′00″ пн. ш. 26°40′12″ у. д.HGЯO
Вусце Заходняя Бярэзіна
 · Каардынаты 53°52′15″ пн. ш. 26°12′00″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,8 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць, Гродзенская вобласць
Раён Валожынскі раён, Іўеўскі раён
Волка (прыток Заходняй Бярэзіны) (Мінская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Даўжыня ракі 36 км. Плошча вадазбору 391 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰. Пачынаецца за 2,5 км на паўночны захад ад хутара Рудня Валожынскага раёна, упадае ў Бярэзіну за 7 км ніжэй вёскі Бакшты. Вадазбор на заходніх схілах Мінскага ўзвышша і Нёманскай нізіне. Сярэдняе і ніжняе цячэнне ракі ў межах Налібоцкай пушчы.

Даліна невыразная. Абалона вузкая, забалочаная, пад лесам і хмызняком; шырыня 10—15 м, у сярэднім і нжнім цячэнні да 200 м. Рэчышча звілістае, разгалінаванае ў сярэднім цячэнні, на працягу 5 км ад вытоку каналізаванае; шырыня ў межань у вярхоўі 1—3 м, ніжэй 3—8 м. Берагі стромкія, абрывістыя, невысокія, складзеныя з сугліністых і тарфяна-балотных грунтоў.

Сярод прытокаў — рэкі Ізледзь, Лубянка, Альшаніца, Жаўнянка, Пружаніца.

ЛітаратураПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 485.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 140. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 12. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.(руск.) 

СпасылкіПравіць