Крывінка

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Крывінка)

Крывінка, Крывіна, Ніжняя Крывінарака ў Сенненскім і Бешанковіцкім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Заходняя Дзвіна.

Крывінка
Падвясны мост цераз р. Крывінка каля вёскі Хмяльнік
Падвясны мост цераз р. Крывінка каля вёскі Хмяльнік
Выток возера Багданаўскае
Вусце рака Заходняя Дзвіна
Даўжыня 34 км
Расход вады 3,8 м³/с
Вадазбор 637 км²
Краіна Беларусь

Даўжыня 34 км. Плошча вадазбору 637 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.

Асноўны прыток — рака Бярозка (з правага боку)

Выцякае з возера Багданаўскага за 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Запруддзе Сенненскага раёна, цячэ па Чашніцкай раўніне, вусце за 0,3 км на ўсход ад вёскі Верхняе Крывіна Бешанковіцкага раёна. Даліна ракі да вёскі Асавец (Бешанковіцкі раён) невыразная, ніжэй на плыні — шырынёй 0,2—0,5 км. Абалона забалочаная, да вёскі Асавец шырынёй 2—3 км, ніжэй 50—100 м. Рэчышча ад вытоку на працягу 19,5 км каналізаванае, яго шырыня 4—8 м, у нізкай плыні 10—15 м.

У басейне Крывінкі знаходзяцца азёры Багданаўскае, Сянно, Вобранка, Крыльцова, Кулікоўскае, Рубаўскае, Сукрэменскае, Тухінскае.

ЛітаратураПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. ISBN 985-11-0144-3. — С. 496.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 30—31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

СпасылкіПравіць