Лошыца (рака)
рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Лошыца)
Ло́шыца — рака ў Мінску, правы прыток Свіслачы. Пачатак — мікрараён Малінаўка, вусце — рака Свіслач у раёне Мінскага камвольнага камбіната. даўжыня 9,2 км.[1]
Лошыца | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 9,2 км |
Вадацёк | |
Выток | Рака Лошыца каля жылога раёна Малінаўка |
• Каардынаты | 53°51′16″ пн. ш. 27°26′58″ у. д.HGЯO |
Вусце | Рака Свіслач |
• Каардынаты | 53°50′59″ пн. ш. 27°34′49″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Свіслач |
Краіна | |
![]() ![]() |
|
![]() |
У раёне мікрараёна Дружба зліваецца са сваім левым прытокам — ракой Мышкай. У мікрараёне Курасоўшчына ўтварае вадасховішча Лошыца, на беразе якога размешчаны парк Курасоўшчына. У сярэднім цячэнні ракі ў межах Мінска створаны 2 сажалкі.[1]
Распрацоўваецца план рэканструкцыі Лошыцкай воднай сістэмы, які прадугледжвае стварэнне водна-паркавай сістэмы, якая стане зонай адпачынку для жыхароў Мінска.[2]
Зноскі
- ↑ а б река Лошица Архівавана 18 жніўня 2014. (бел.)
- ↑ Водно-зеленая ландшафтно-рекреационная зона вдоль рек Лошица и Мышка
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 353. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.