Паловіца (прыток Галбіцы)

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Паловіца)

Пало́віцарака ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Галбіца (басейн Заходняй Дзвіны).

Паловіца
Характарыстыка
Даўжыня 38 км
Плошча басейна 211 км²
Басейн Заходняя Дзвіна
Басейн рэк Балтыйскае мора
Расход вады 1,3 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне каля вёскі Кролікі
 · Каардынаты 55°07′46,29″ пн. ш. 27°02′00,5″ у. д.HGЯO
Вусце рака Галбіца
 · Месцазнаходжанне 1 км ад вёскі Рымкі
 · Каардынаты 55°18′21,75″ пн. ш. 27°16′06,22″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,9 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Пастаўскі раён
Паловіца (прыток Галбіцы) (Віцебская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Пачынаецца за 0,9 км на паўднёвы захад ад вёскі Кролікі, вусце на поўдзень ад вёскі Рымкі на мяжы Пастаўскага і Шаркаўшчынскага раёнаў. Цячэ па паўднёва-заходняй частцы Полацкай нізіны. Асноўныя прытокі: рака Снарыхоўка і рака без назвы каля вёскі Чашуны (справа).

Даўжыня ракі 38 км. Плошча вадазбору 211 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰. Даліна ў верхнім цячэнні на працягу 10—12 км малавыразная, ніжэй трапецападобная (шырыня 0,5-0,7 км). Абалона пераважна двухбаковая, у нізоўі чаргуецца па берагах (шырыня 60—100 м). Рэчышча ў вярхоўі на працягу 3 км звычайна ў межань перасыхае. Каля вёскі Кундры ад ракі адыходзіць канал, па якім частка сцёку перакідваецца ў раку Лучайка. Рэчышча на працягу 29,2 км уверх ад вусця і 4,5 км у верхнім і сярэднім цячэнні каналізаванае.

У басейне ракі азёры Чарты, Тусьба, Бярозаўка, Лапухова, Валожына, Белькі і інш. Уздоўж ракі вёскі Андроны, Рабекі, Балаі, Мацейкі, Казіміры, Белькі і інш.

ЛітаратураПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.:БелЭн, 1994.
  • Бычук С. Ф. Паловіца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17, 26. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2007. — Доп.тираж 3 000 экз.(руск.) 

СпасылкіПравіць