Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Раман Бегуноў
Roman Begunov.png
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Раман Ігаравіч Бегуноў
Нарадзіўся 22 сакавіка 1993(1993-03-22)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 181 см
Вага 77 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ
Нумар 67
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2010 — 2015 Сцяг Беларусі Мінск 87 (4)
2015 — 2018 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 65 (2)
2019 — Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)
Нацыянальная зборная**
2009 Сцяг Беларусі Беларусь (да 17) 2 (0)
2011 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 2 (0)
2012 — 2013 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 3 (0)
2016 Сцяг Беларусі Беларусь 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 студзеня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 красавіка 2016.

Раман Бегуноў (нар. 22 сакавіка 1993, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Клубная кар’ераПравіць

«Мінск»Правіць

Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», з 2010 года гуляў за дубль клуба. У сезоне 2012 стаў іграком асноўнага складу, звычайна займаў пазіцыю правага абаронцы.

У 2013 годзе канчаткова замацаваўся ў аснове, на пазіцыі правага абаронцы чаргаваўся з Аляксандрам Свярчынскім. Часам стаў выкарыстоўвацца ў якасці правага паўабаронцы. 3 лістапада 2013 года аформіў дубль у матчы супраць «Белшыны», што, аднак, не выратавала каманду ад паражэння (2:3).

У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з «Мінскам». Сезон 2014 распачынаў правым абаронцам, але хутка быў пераведзены ў цэнтр абароны і замацаваўся там. У сезоне 2015 года стаў таксама выкарыстоўвацца і на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

«Дынама» МінскПравіць

У ліпені 2015 года цікавасць да Рамана стала праяўляць мінскае «Дынама»[2]. 14 ліпеня 2015 года падпісаў кантракт з гэтым клубам[3]. У складзе дынамаўцаў хутка замацаваўся ў аснове, звычайна стаў гуляць на пазіцыі правага абаронцы. З мая па ліпень 2016 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад.

У сакавіку 2017 года быў абраны капітанам «Дынама»[4], аднак улетку саступіў капітанства Аляксандру Наёку. Пасля пераходу «Дынама» ў сезоне 2017 на схему з пяццю абаронцамі застаўся выступаць на пазіцыі правага ўскрайняга абаронцы. У сезоне 2018 таксама трывала гуляў у стартавым складзе, у кастрычніку і лістападзе не выступаў з-за траўмы.

У студзені 2019 года, нягледзячы на заканчэнне кантракта, пачынаў трэніравацца з дынамаўцамі, аднак неўзабаве пакінуў каманду[5].

«Тарпеда-БелАЗ»Правіць

У хуткім часе пасля зыходу са сталічнага клуба стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[6].

Міжнародная кар’ераПравіць

Згуляў у трох матчах за моладзевую зборную Беларусі.

У 2015 годзе пачаў выклікацца ў нацыянальную зборную Беларусі. Дэбютаваў у зборнай 29 сакавіка 2016 года, выйшаўшы на замену ў таварыскім матчы супраць Чарнагорыі[7].

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль Мінск   25 0
2011 дубль Мінск   20 0
2012 Д1 Мінск   19 0
2013 Д1 Мінск   24 2
2014 Д1 Мінск   30 1
2015 (1) Д1 Мінск   14 1
2015 (2) Д1 Дынама   8 0
2016 Д1 Дынама   17 1
2017 Д1 Дынама   24 1
2018 Д1 Дынама   16 0

Зноскі

СпасылкіПравіць