Раман Ігаравіч Бегуноў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Раман Бегуноў)

Раман Бегуноў (нар. 22 сакавіка 1993, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Дынама» i былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Раман Бегуноў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Раман Ігаравіч Бегуноў
Нарадзіўся 22 сакавіка 1993(1993-03-22)[1][2] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 181 см
Вага 77 кг[3]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Мінск)
Нумар 67
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2015 Беларусь Мінск 87 (4)
2015—2018 Беларусь Дынама (Мінск) 65 (2)
2019 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 11 (0)
2020—2021 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 32 (4)
2022— Беларусь Дынама (Мінск) 42 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Беларусь Беларусь (да 17) 2 (0)
2011 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
2012—2013 Беларусь Беларусь (да 21) 3 (0)
2016—2022 Беларусь Беларусь 9 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 11 ліпеня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

«Мінск» правіць

Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», з 2010 года гуляў за дубль клуба. У сезоне 2012 стаў іграком асноўнага складу, звычайна займаў пазіцыю правага абаронцы.

У 2013 годзе канчаткова замацаваўся ў аснове, на пазіцыі правага абаронцы чаргаваўся з Аляксандрам Свярчынскім. Часам стаў выкарыстоўвацца ў якасці правага паўабаронцы. 3 лістапада 2013 года аформіў дубль у матчы супраць «Белшыны», што, аднак, не выратавала каманду ад паражэння (2:3).

У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з «Мінскам». Сезон 2014 распачынаў правым абаронцам, але хутка быў пераведзены ў цэнтр абароны і замацаваўся там. У сезоне 2015 года стаў таксама выкарыстоўвацца і на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

«Дынама» Мінск правіць

У ліпені 2015 года цікавасць да Рамана стала праяўляць мінскае «Дынама»[4]. 14 ліпеня 2015 года падпісаў кантракт з гэтым клубам[5]. У складзе дынамаўцаў хутка замацаваўся ў аснове, звычайна стаў гуляць на пазіцыі правага абаронцы. З мая па ліпень 2016 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад.

У сакавіку 2017 года быў абраны капітанам «Дынама»[6], аднак улетку саступіў капітанства Аляксандру Наёку. Пасля пераходу «Дынама» ў сезоне 2017 на схему з пяццю абаронцамі застаўся выступаць на пазіцыі правага ўскрайняга абаронцы. У сезоне 2018 таксама трывала гуляў у стартавым складзе, у кастрычніку і лістападзе не выступаў з-за траўмы.

У студзені 2019 года, нягледзячы на заканчэнне кантракта, пачынаў трэніравацца з дынамаўцамі, аднак неўзабаве пакінуў каманду[7].

«Тарпеда-БелАЗ» правіць

У хуткім часе пасля зыходу са сталічнага клуба стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[8]. Першую палову сезона 2019 прапусціў з-за траўмы, з ліпеня пачаў з’яўляцца на полі, пазней зноў выбываў з-за траўм, толькі з кастрычніка стаў трывала выхадзіць у стартавым складзе каманды.

«Шахцёр» правіць

У снежні 2019 года падпісаў двухгадовы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[9]. Пачатак сезона 2020 прапусціў з-за траўмы, потым пачаў з’яўляцца ў стартавым складзе каманды. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам да канца 2022 года[10]. У пачатку 2021 года з’яўляўся на полі нерэгулярна, пасля стаў часцей выхадзіць у стартавым складзе. У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з салігорскім клубам[11].

Вяртанне ў «Дынама» правіць

Неўзабаве пасля сыходу з «Шахцёра» далучыўся да мінскага «Дынама» і хутка падпісаў кантракт з клубам[12]. Пачынаў сезон 2022 у стартавым складзе, з лета стаў радзей з’яўляцца на полі. У снежні 2022 года падоўжыў пагадненне са сталічным клубам[13]. У 2023 годзе рэгулярна гуляў у аснове, дапамог камандзе стаць чэмпіёнам Беларусі. У снежні 2023 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[14].

Міжнародная кар’ера правіць

Згуляў у трох матчах за моладзевую зборную Беларусі.

У 2015 годзе пачаў выклікацца ў нацыянальную зборную Беларусі. Дэбютаваў у зборнай 29 сакавіка 2016 года, выйшаўшы на замену ў таварыскім матчы супраць Чарнагорыі[15]. Пасля доўгага перапынку зноў стаў выклікацца ў зборную з 2020 года.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль Мінск   25 0
2011 дубль Мінск   20 0
2012 Д1 Мінск   19 0
2013 Д1 Мінск   24 2
2014 Д1 Мінск   30 1
2015 (1) Д1 Мінск   14 1
2015 (2) Д1 Дынама   8 0
2016 Д1 Дынама   17 1
2017 Д1 Дынама   24 1
2018 Д1 Дынама   16 0
2019 Д1 Тарпеда-БелАЗ   11 0
2020 Д1 Шахцёр   13 3
2021 Д1 Шахцёр   19 1
2022 Д1 Дынама   19 1
2023 Д1 Дынама   23 2

Крыніцы правіць

  1. Roman Begunov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Roman Begunov // FBref.com
  3. https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/behunou-raman
  4. Минское «Динамо» интересуется Бегуновым (руск.). by.tribuna.com.
  5. Роман Бегунов подписал контракт с минским "Динамо" (руск.). football.by (14 ліпеня 2015). Праверана 29 студзеня 2024.
  6. Капитаном минского "Динамо" избран Роман Бегунов (руск.). football.by (10 сакавіка 2017). Праверана 29 студзеня 2024.
  7. Минское "Динамо" объявило о расставании с Бегуновым (руск.). football.by (16 студзеня 2019). Праверана 29 студзеня 2024.
  8. Бегунов стал игроком "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (17 студзеня 2019). Праверана 29 студзеня 2024.
  9. Бегунов стал игроком "Шахтера" (руск.). football.by (20 снежня 2019). Праверана 29 студзеня 2024.
  10. "Шахтер" продлил контракты с Бегуновым и Беловым (руск.). football.by (19 студзеня 2021). Праверана 29 студзеня 2024.
  11. Роман Бегунов покинул "Шахтер" (руск.). football.by (20 студзеня 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
  12. Роман Бегунов вернулся в минское "Динамо". А Бакич? (руск.). football.by (22 студзеня 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
  13. Бегунов и Вакулич продлили контракты с минским "Динамо" (руск.). football.by (6 снежня 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
  14. Столичное "Динамо" пролонгировало соглашения с тремя футболистами (руск.). football.by (29 снежня 2023). Праверана 29 студзеня 2024.
  15. Роман Бегунов дебютировал за сборную Беларуси (руск.). football.by (29 сакавіка 2016). Праверана 29 студзеня 2024.