Раман Мікалаевіч Гаеў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Раман Гаеў)

Раман Гаеў (нар. 20 студзеня 1989, Бабруйск) — беларускі футбаліст, абаронца польскага клуба «Тэмпа» з Жэшатараў.

Футбол
Раман Гаеў
Поўнае імя Раман Мікалаевіч Гаеў
Нарадзіўся 20 студзеня 1989(1989-01-20)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см
Вага 79 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Польшча Тэмпа
Клубная кар’ера[* 1]
2004 Беларусь Дняпро-ДЮСШ-1 (Рагачоў) 1 (0)
2005—2010 Беларусь Дынама (Мінск) 9 (0)
2010   Беларусь ДБК-Гомель 15 (0)
2011 Беларусь Партызан (Мінск) 19 (0)
2012 Беларусь СКВІЧ (Мінск) 18 (0)
2013—2014 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 44 (1)
2015—2016 Беларусь Крумкачы (Мінск) 36 (2)
2016—2019 Беларусь Тарпеда (Мінск) 63 (2)
2019 Беларусь Андэрдог (Чысць) 12 (3)
2020 Беларусь Крумкачы (Мінск) 9 (0)
2020 Беларусь Дняпро (Рагачоў) 10 (3)
2021 Беларусь Макслайн (Рагачоў) 7 (0)
2021 Польшча Старогард Гданьскі
2022 Польшча Глухалазы
2022— Польшча Тэмпа (Жэшатары)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2008—2009 Беларусь Беларусь (да 20) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 ліпеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 лістапада 2017

Клубная кар’ера

правіць

З 2005 года выступаў у дублі мінскага «Дынама». У 2008 годзе правёў 9 матчаў у Вышэйшай лізе за асноўную каманду мінчан. Сезон 2010 правёў у арэндзе ў гомельскім ДБК, а пасля выступаў за сталічныя клубы Першай лігі, як то «Партызан», СКВІЧ і «Іслач». У красавіку 2015 года стаў іграком клуба «Крумкачы»[3], якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу.

У жніўні 2016 года перайшоў у мінскае «Тарпеда»[4], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. Толькі ў сезоне 2019 страціў месца ў аснове. У ліпені 2019 года пакінуў «Тарпеда» ў сувязі з фінансавымі цяжкасцямі.

У жніўні 2019 года стаў іграком «Андэрдога» з Чысці[5]. У сакавіку 2020 года вярнуўся ў склад «Крумкачоў»[6]. Спачатку выхадзіў на замену, пасля стаў з’яўляцца ў стартавым складзе. У ліпені 2020 года пакінуў каманду[7] і неўзабаве далучыўся да рагачоўскага «Дняпра»[8].

У першай палове 2021 года заставаўся іграком рагачоўскай каманды, якая змяніла назву на «Макслайн», а ў ліпені 2021 года перайшоў у польскі клуб «Старогард Гданьскі» з чацвёртага дывізіёна[9]. Пазней далучыўся да «Глухалазаў», а ў сезоне 2022/23 стаў выступаць за «Тэмпа».

Міжнародная кар’ера

правіць

У 2008—2009 гадах правёў тры матчы за малодшую моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні

правіць

Статыстыка выступленняў

правіць
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2004 Д2 Дняпро-ДЮСШ-1   1 0
2005 дубль Дынама   2 0
2006 дубль Дынама   2 1
2007 дубль Дынама   8 0
2008 Д1 Дынама   9 0
2009 дубль Дынама   16 2
2010 Д2 ДБК-Гомель   15 0
2011 Д2 Партызан   19 0
2012 Д2 СКВІЧ   18 0
2013 Д2 Іслач   29 1
2014 Д2 Іслач   15 0
2015 Д2 Крумкачы   28 2
2016 (1) Д1 Крумкачы   8 0
2016 (2) Д2 Тарпеда   10 0
2017 Д2 Тарпеда   22 2
2018 Д1 Тарпеда   28 0
2019 (1) Д1 Тарпеда   3 0
2019 (2) Д3 Андэрдог   12 3
2020 (1) Д2 Крумкачы   9 0
2020 (2) Д3 Дняпро   10 3
2021 (1) Д3 Макслайн   7 0

Падзеі 2020 года

правіць

8 лістапада 2020 года Раман Гаеў быў затрыманы за ўдзел у «Маршы народаўладдзя»[10].

Крыніцы

правіць