Раіса Ермалаеўна Красоўская
Раіса Ермалаеўна Красоўская (12 студзеня 1935, г. Мінск — 2015[1]) — беларуская артыстка балета. Заслужаная артыстка Беларусі (1964). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1984).
Раіса Ермалаеўна Красоўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 студзеня 1935 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2015 |
Адукацыя | |
Прафесія | балерына |
Тэатр | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1953 годзе скончыла Беларускае харэаграфічнае вучылішча.
Працавала ў тэатрах оперы і балета Чалябінска і Баку. З 1960 года — салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
З 1975 года — балетмайстар-рэжысёр мінскага народнага эстрадна-харэаграфічнага ансамбля «Чараўніцы» Дома культуры работнікаў гандлю (з 1989 года — прафесійны калектыў). Гэта быў самабытны ансамбль, аналагаў якому на тэрыторыі былога СССР не было. Эстрадныя нумары ствараліся пад музыку розных жанраў, у тым ліку класічную. Калектыў працаваў з такімі вядомымі выканаўцамі, як П. Бурчуладзэ і У. Співакоў. Ансамбль гастраляваў у многіх гарадах СССР, а таксама ў Венгрыі, ГДР, Іспаніі, Галандыі, Італіі, Аўстрыі, Партугаліі, на Канарскіх і Азорскіх астравах, выступаў з сімфанічным аркестрам на лепшых пляцоўках свету. У 1979 годзе ансамбль «Чараўніцы» стаў лаўрэатам Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады. Калектыў паспяхова супрацоўнічаў з беларускімі кампазітарамі Ю. Семянякам, І. Лучанком. Усесаюзная фірма «Мелодыя» выпусціла некалькі грампластынак з запісамі ансамбля.[2]
Танцоўшчыца пераважна характарнага плана. Яе выкананне адметнае высакароднасцю пластычнай формы, вонкавай стрыманасцю пры ўнутраным тэмпераменце. Стварыла выразныя вобразы ў спектаклях нацыянальнага рэпертуару (Марта і Цыганка ў балетах «Святло і цені» і «Пасля балю» Г. Вагнера, Мадэрнісцкая танцоўшчыца і Карчмарка ў «Мары» і «Выбранніцы» Я. Глебава). Выканала партыі феі Карабос («Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Мерседэс («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), шмат характарных танцаў у балетных і оперных спектаклях, сярод якіх найбольш вылучаюцца «Панадэрас» у «Раймондзе» А. Глазунова, танцы егіпецкі і этрускі ў «Спартаку» А. Хачатурана, іспанскі ў «Лебядзіным возеры» П. Чайкоўскага, андалузкі ў «Папялушцы» С. Пракоф’ева, персідскі ў оперы «Хаваншчына » М. Мусаргскага.
Сям’я
правіцьМуж — Мікалай Філіпавіч Красоўскі, артыст балета.[3]
Зноскі
- ↑ Архівы Беларусі — Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі 2020 год
- ↑ Красоўская Раіса Ермалаеўна на сайце «Беларусь у асобах і падзеях»
- ↑ 40 лет назад Раиса и Николай Красовские придумали знаменитых «Чараўніц»
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Раіса Ермалаеўна Красоўская // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2002. — Т. 1. — 565 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0255-5.
- Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.