Алелькавічы
Алелькавічы, Слуцкія — найбуйнейшы праваслаўны вялікалітоўскі арыстакратычны род, адгалінаванне Гедзімінавічаў роднаснае княжацкаму роду Бельскіх.
Алелькавічы | |
---|---|
![]() | |
Родапачынальнік | Алелька |
Блізкія роды | Род Бельскіх |
Месца паходжання | Вялікае Княства Літоўскае |
Падданства | Вялікае Княства Літоўскае |
![]() |
Алелькавічы — нашчадкі Уладзіміра Альгердавіча, князя кіеўскага, які пасля скасавання ў 1390-я Вітаўтам многіх удзелаў, атрымаў Слуцкае княства. Пасля Уладзіміра Слуцкае княства стала вотчынай нашчадкаў яго старэйшага сына Алелькі Уладзіміравіча. Алелька, а потым яго сыны разглядаліся як прэтэндэнты на велікакняжацкі сталец, вакол іх гуртавалася антыягелонская апазіцыя ў ВКЛ. Алелька апроч Слуцка, некаторы час валодаў Лагойскам, а ў 1440 атрымаў Кіеўскае княства — колішні ўдзел свайго бацькі, якое перадаў старэйшаму сыну Сямёну Алелькавічу. Сын апошняга Васіль Сямёнавіч ужо не атрымаў Кіева (яму было дадзена Пінскае княства). Міхаіл Алелькавіч і яго нашчадкі — князі слуцкія, карысталіся статусам удзельных князёў і паноў-рады.
У 16 ст. князі Слуцкія не займалі высокіх дзяржаўных пасад у ВКЛ, хоць і мелі вялікія фінансавымі сродкі і неаднойчы крэдытавалі гаспадарскі скарб значныя сумы. Прычынай гэтага была змена грамадска-палітычнай сітуацыі пасля Люблінскай уніі (1569), паніжэнне значэнне вялікалітоўскай арыстакратыі наогул. Асабліва закранула Алелькавічаў тое, што іх не ўвялі ў Сенат[nb 1] Рэчы Паспалітай і не запрашалі на вальныя соймы. З адмысловага заказу Алелькавічаў вялікалітоўскія паслы на вальных соймах Рэчы Паспалітай неаднаразова выступалі з прапановамі прыняць адпаведнае рашэнне. Тэксты «Оповеданий о местце их милости княжат Слуцких в раде его королевское милости» былі афіцыйна ўнесены ў кнігі Метрыкі ВКЛ.
Да згасання роду ў 1592 годзе Алелькавічы-Слуцкія былі аднымі з найбагацейшых магнатаў у ВКЛ. Належалі да праваслаўнай культурна-асветнай суполкі поруч з Андрэем Курбскім, Канстанцінам Астрожскім, Рыгорам Хадкевічам, Іванам Зарэцкім і інш. грамадскімі дзеячамі, якія арганізоўвалі праваслаўную адукацыю і кнігадрукаванне ў Заблудаве, Вільні, Астрогу. Князі Сямён і Аляксандр з апошняга мужчынскага пакалення роду перайшлі ўжо ў каталіцтва. Апошняя прадстаўніца роду, дачка Юрыя і пляменніца Сямёна і Аляксандра — Соф'я была жонкай Януша Радзівіла, пасля яе смерці спадчына Алелькавічаў-Слуцкіх перайшла да Радзівілаў.
Уладзімір | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Алелька ?—1454 | Іван | Андрэй | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сямён | Міхаіл | Еўдакія | Феадосія | БЕЛЬСКІЯ | Глеб | Еўдакія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Васіль | Соф’я | Аляксандра | Сямён | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый I | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый II | Сямён | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый III 1559—1586 | Сямён-Ян ?—1592 | Аляксандр ?—1591 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Соф’я 1585—1617 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
ЗаўвагіПравіць
- ↑ Сенат замяніў Паноў-раду, хаця сенатары ад ВКЛ і працягвалі па традыцыі звацца Панамі-радай.
ЛітаратураПравіць
- Воронин В. А. Князья Олельковичи — претенденты на власть в Великом Княжестве Литовском // Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы. — Минск, 2016. Вып. 9. — С. 96-126.
- Насевіч В. Л. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12-18 ст. — Мн.: БелЭН, 1993.
- Скеп’ян А. А. Князі Слуцкія. — Мн. : Беларусь, 2013. — 246 с.