Грушэцкія герба «Любіч»

шляхецкі род герба «Любіч»
(Пасля перасылкі з Род Грушэцкіх герба «Любіч»)

Грушэцкiя (герба «Любiч») — польскi шляхецкi, а таксама беларускi i расiйскi дваранскi род, якi ўзяў назву ад сёл Грушы[ru] (Грушкi, Грушiцы, Вялiкiя i Малыя) (Польшча, Люблінскае ваяводства, Замойскi павет, гмiна Нелiш). Тыя сёлы, разам з iншымi, польскi кароль Уладзiслаў Ягайла надаў каля 1411 года, у якасцi ўзнагароды рыцарскiх заслуг (за гераiзм праяўлены пад час Грунвальдскай бiтвы), пачынальнiку гэтага роду, Мацею[be-x-old][1][2], кароннаму харунжаму. Таксама Грушэцкiя былi ўладарамi i iншых мясцiн — Вярцiшоў i Быхаўка, таксама ў Люблінскім ваяводстве.

Iснуюць так сама роды Грушэцкiх iншых гярбоў: «Бялыня», «Радван» i «Слепаўрон».

Галiны родуПравіць

ПольшчаПравіць

 
Уладзiслаў Грушэцкi (1812—1876) — член Рады Каралеўства Польскага

З польскай лiнii найбольш вядомыя: каронны харунжы караля Ягайлы рыцар Мацей Грушэцкі[be-x-old][3]; Самуiл Грушэцкi, сакратар Яго Каралеўскай Вялiкасцi Жыгiмонта III Вазы, пасланнiк пры Святлейшым Карале Дзяржавы Icпанскай i абедзвюх Iндый; Уладзiслаў Грушэцкi[pl] (1812—1876), член Рады Каралеўства Польскага[4], радчы Таварыства Крэдытовага Земскага, падпаручнік 1-га ўланскага палка, удзельнік Лістападаўскага паўстання (гід у штабе вярхоўнага галоўнакамандуючага); Антоні Грушэцкі (1734—1798) — прафесар Кракаўскай акадэміі, мастак караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага; Каспер Грушэцкі (1780—1836) — апеляцыйны суддзя Каралеўства Польскага; Антоні Грушэцкі (1712—1791) — суперінтэндант кароннай мытні, мытнік каронны, казначэй асвенцімска-заторскі; Антоні Грушэцкі (1850—1930) — ксёндз, вікарый Марыяцкага касцёла ў Кракаве, камергер Папы Рымскага; Канстанцін Францішак Грушэцкі (1803—1874) — член Сената, сакратар канцылярыі Рады Каралеўства Польскага ў 1860—1868 гг.

Многiя доўгi час жылi на сваёй вотчыне ў Вялiкiх Грушках.

РасіяПравіць

 
Герб расійскай галіны роду Грушэцкiх

Адна з лiнii роду асела ў Расii, пакiнуўшы значны след у гiсторыi Расii. Былi баярамi, ваяводамi, сенатарамi, высокiмi генераламi, ўладарамi маёнткаў i дамоў у Маскве i Пецярбургу. Агаф’я Сямёнаўна Грушэцкая была жонкай (1680—1681) расiйскага цара Фёдара Аляксеевiча (1661—1682), якi ўладарыў у 1676—1682 гадах Але, нарадзiўшы яму сына, царэвiча Iллю Фёдаравiча, памёрла праз тры днi пасля родаў. На жаль, i немаўлятка пражыў усяго дзесяць дзён. Таксама Грушэцкiя былi ў сваяцтве са многiмi знакамiтымi сем’ямi: кн. Баряцiнскiмi, кн. Валконскiмi, кн. Гагарынамi, кн. Галiцынымi, кн. Далгарукавымi, кн. Мiласлаўскiмi, кн. Урусавымi, гр. Бястужевымi-Рюмiнымi, гр. Мураўёвымi-Апосталамi i iншымi. Гэтая галiна Грушэцкіх унесена ў VI часць радаслоўнай кнiгi Маскоўскай, Пскоўскай i СПб. губернiй (Гярбоўнiк, II, 85). Астатнiя семь галiн таго ж роду ўнесены ў VI i I часцi радаслоўнай кнiгi губернiй Магiлёўскай, Кiеўскай, Ковенскай, Валынскай i Падольскай. Ёсць яшчэ семь радоў Грушэцкiх, пазднейшага паходжання. Род iснуе i сёння.

Апiсанне гербаПравіць

На шчыце, маючым залатое поле, выяўлены срэбная падкова i два крыжы: адзiн срэбны ў сярэдзiне падковы, а другi — залаты, на яе паверхнi, над подковай. Зверху шчыта — дваранскi шлем з дваранскаю каронаю на iм, і трыма страусавымi пер’ямi. Намёт на шчыце блакiтны, падкладзены золатам. Герб з апiсаннем і даведкай аб родзе ўнесены у «Общий Гербовник дворянских родов Всероссийской Империи» (Том 2, лicт 85).

БеларусьПравіць

 
Радавод Грушэцкіх. «Аршанскі гербоўнік», 1900 год

На Беларусi найбольш ранейшыя звесткі — вядома, што з гэтага роду браты Грушэцкія мелі землі[5]:

«по закладному праву 1691 Апреля 22 писанному, и тогож года Июня 18 признанному, владел 6-тью уволоками земли в имении Комарах, лежащем в Оршанском Повете. В последствии времени немогши по некоторым причинам сам владеть сказанным имением, он Константин Грушецкий по положению посредников, передал таковое Вотченнику онаго, Якову Држевецкому и выдал Квитанцию, 1696 Ноября 12 писанную, а того ж года и месяца 14 числа, признанную в Каптурном Суде, имевшем свое заседание во время между-царствия»[7] («время между-царствия» — перыяд паміж канчынай Яна III Сабескага і абраннем Аўгуста II).
  • Казімір у 1660 спадчынным ад бацькоў маёнткам Камаровічы[8] (Мсціслаўскае ваяв.(Чэрыкаўскі раён)). 13 снежня 1660 года Казімір Грушэцкі даказваў сваё валоданне часткай маёнтку Камаровічы квітанцыяй аб уплаце падымнага падатку[9][10]. Унук Казіміра, Мікалай Грушэцкі, падпісваўся ў дакументах, як: «Dworzanin JKmci herbu Lubicz dziedzic częsci maiętnosci Komarowicz» (бел.: Прыдворны Яго Каралеўскай Вялікасці герба Любіч спадчыннік часткі маёнтка Камаровічы). Ад Казіміра пайшлі нашчадкі, якія ў XIX ст. жылі ў Копыскім, Магілёўскім і Чавускім паветах.
Грушэцкiя таксама ўваходзiлi ў Аршанскi гербоўнiк[ru] (Віцебск, 1900 г.). На Беларусi нашчадкі роду жывуць і сёння.

Апроч тагоПравіць

 
Марцiн Грыгор’евіч Грушэцкi (1829 — к.1908) — кандыдат права, натарыус, тытулярны саветнiк[11]
  • Марцiн Грыгор’евіч Грушэцкi (1829 — к. 1908, нашчадак Казіміра) — кандыдат права, тытулярны саветнік[12], дваранін Магілёўскай губерні. У 1848 г. скончыў Магiлёўскую губернскую гiмназiю,[13] служыў у Магілёўскім губернскім праўленні. Каля 1868 г. пакінуў Магілёўшчыну, у 1868 г. — гарадавы натарыус Ліпецкага ўезду (сведчыў купчыя крэпасці)[14]. Пазней служыў натарыусам у Пензе (дзе быў таварышам па службе натарыуса Барыса Гуля[15], бацькі пісьменніка Рамана Гуля[ru]). У 1889 узнагроджаны вордзенам Св. Уладзіміра 4-й ст.[16]. Меў 10 дзяцей — 5 сыноў, 5 дачок. Яго сыны Грыгорый (пасля рэвалюцыі 1917 з’ехаў з жонкай у Польшу) і Іван служылі юрыстамі ў Пензе. У лістападзе 1917 г. Іван быў спалены рэвалюцыйнай бандай у сваім маёнтку Пасопнай Пелецьме пад Пензай, аб чым узгадана ў рамане Р. Гуля «Я знёс Расію» (так сама там узгаданы і яго бацька, Марцін, як саслужбовец Барыса Гуля).[17] Яшчэ адзін сын Марціна — Станіслаў, быў выдатным мастаком (але рана памер, пакінуўшы 2 дачок). На пачатку XX ст. ён атрымаў медаль на Парыжскай выставе.
  • Альберт Грыгор’евіч Грушэцкi (1831 — к.1897, брат Марціна) — стацкі саветнік[18], нар. ў Магілёўскай губерне, у 1857 пераехаў у Пецярбург, дзе служыў у Міністэрстве Імператарскага двара і ўдзелаў.
  • Грушэцкi Змiцер Фядотавiч[19] (з Магiлёўскага павету, в. Клапiнiчы (сёння магчыма — Кляпiнiчы, Комсеніцкі сельсавет, Круглянскі раён)) — унтэр-афiцер, ваяваў на лiнкоре «Андрей Первозванный», памёр ад тубяркулёзу 6 лютага 1916 г.. Пахаваны на праваслаўных могiлках базы Балтыйскага флоту ў порце Гельсiнфорс, Фінляндыя[20].
  • У паўстаннi 1863-64гг. прымалi ўдзел:
Грушэцкi Валяр’ян[21] — дваранiн Магiлёўскай губернi. Пражываў ў Магiлёве. Адасланы на пасяленне ў аддаленыя месцы Сібіры. З кастрычнiка 1873 па май 1874 знаходзiўся пад наглядам палiцыi ў Вякая Вятскай губернi (пасля Янiсейскай губернi).
Грушэцкi Мiкалай[22] — дваранiн Магiлёўскай губернi. Адасланы на жыццё ў Томскую губерню. З жнiўня 1867 па 1871 знаходзiўся пад наглядам палiцыi ў Вятскай губернi.

УкраінаПравіць

На Украiне, апроч расiйскай галiны, адзiн з Грущэцкiх, шляхцiч-пекар Андрэй Грушэцкi, у 1592 годзе стаў львоўскiм мяшчанiнам. Гэты род на прыканцы XVI-га ст. быў дастаткова разросшiмся. Бранiслаў Грущэцкi, быў войскі i лоўчы Чарнiгаўскi; ў Галасковiчах (Львоўская вобласць, Бродаўскі раён), у 1660-х гадах пабудаваў замак. Кароль Грушэцкi — маршалак шляхты Уманськага повету. Антоні Грушэцкі (1734—1798) — вядомы мастак, прафесар жывапісу Кракаўскай акадэміі. Васіль Грушэцкі, родам з Кіеўскай губерніі, служыў стацкiм саветнiкам ў Магiлёве.

У канцы XVIII-га — пачатку IXХ-га ст. Грушэцкiя ў Кiеўскай губернii жылi ў Васiлькоўскам (2 рода) — с. Буда, Ярашеўка; Звянiгарадскiм (3) — с. Церэшкi, Мiхалаўка; Тарашчанскам (1) — с. Грузкi, Чарнiнская буда; — паветах. Легiтымiзараваны былi 3 рода:

1. Кiеўскi п., 1817 г. — ч.1, а 1835-ы ужо ч.6.
2. Уманскi п., 1803 г. — ч.1.
3. Уманскi п., 1816 г. — ч.1. былi aфiцаялiстамi графа Патоцкага.

Грушэцкiя ўваходзiлi ў радаслоўную кнiгу Кiеўскага дваранскага дэпутацкага сходу 1906 года.

Зноскі

  1. Genealogia Polska/Gruszecki
  2. Kasper Niesiecki, Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839—1845 (Gruszecki herbu Lubicz (t. 4 s. 301—302))
  3. Kasper Niesiecki, Herbarz Polski /Gruszecki herbu Lubicz Архівавана 4 сакавіка 2016.
  4. M.J. Minakowski, Genealogia potomków Sejmu Wielkiego
  5. ГРУШЭЦКІ гэрбу «Любіч»
  6. РГИА. Ф. 1343. Оп. 19. Д. 5128. Л. 216 об.
  7. РГИА. Ф. 1343. Оп. 19. Д. 5128. Л. 86 об.; ср.: Там жа. Л. 2.
  8. РГИА. Ф. 1343. Оп. 19. Д. 5128. Л. 86 об.-87.
  9. РГИА. Ф. 1343. Оп. 19. Д. 5128. Л. 3 об., 85, 86-86 об.
  10. Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской. Витебск, 1900. Вып. 28. С. 44.
  11. Марцiн Грыгор’евіч Грушэцкi на сайце «Радавод»
  12. Российский Некрополь № 3. Буква «Г»
  13. Выпускники Могилевской гимназии 1814—1909"
  14. Липецкий нотариат (руск.) . Липецкая обл. нотариальная палата. Липецкий центр правовой информатизации (15 студзеня 2002). Праверана 18 лютага 2011.(недаступная спасылка)
  15. Адрес-календарь служащих в Пензенской губ. на 1895 г.. — Прил. к Справ. книжке на 1893 г.. — Пенза: Пенз. ГСК, 1895. — С. 39.
  16. Архіўная копія (руск.)  (недаступная спасылка). Историческая справка: связь Пензы и Могилева.. Администрация города Пензы (15 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2012. Праверана 6 верасня 2011.
  17. Р. Гуль[ru]. Ч.1. До эмиграции // Я унес Россию. Апология русской эмиграции. — Т. 1.
  18. Петербургский некрополь. 307. Грушецкий, Альберт Григорьевич // Приложение к Части I сборника «Материалы к истории римско-католического прихода во имя Посещения Пресв. Девой Марией св. Елисаветы и к истории католического кладбища Выборгской стороны в Санкт-Петербурге». — Гатчына, 2010. — С. 581. — 645 с.
  19. Некропль, боевые действия Архівавана 26 лістапада 2013.
  20. Глава III, Боевые действия Архівавана 26 лістапада 2013.
  21. Списки политических преступников, 1864
  22. Библиографический справочник участников восстания 1863—1864 гг.

ЛітаратураПравіць