Рыгор Аляксеевіч Качаткоў
Рыгор Аляксеевіч Качаткоў (1 лютага 1904. вёска Шмялёўка, Цяцюшскі раён, Татарстан — 15 кастрычніка 1968) — беларускі акцёр. Народны артыст Узбекістана (1946), народны артыст Беларусі (1954).
Рыгор Аляксеевіч Качаткоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 лютага 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 кастрычніка 1968 (64 гады) |
Жонка | Матрона Іванаўна Кузьменка |
Дзеці | Наталля Рыгораўна Качаткова |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў тэатральнае вучылішча пры Яраслаўскім тэатры драмы (1924). Працаваў у тэатрах Іванава, Валгаграда, Бішкека, Ташкента, Масквы, Вільні.
У 1941 годзе акцёр Ташкенцкага тэатра Чырвонай Арміі Сярэднеазіяцкай ваеннай акругі. З 1950 года — у Рускім драматычным тэатры Беларусі. Адначасова ў 1962—1967 гадах выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.
Творчасць
правіцьВыконваў драматычныя і характарныя ролі. Артыстычны густ і мастацтва выкарыстання грыму рабілі яго вобразы натуральнымі і партрэтна завершанымі. Сярод роляў у Дзяржаўным рускім тэатры Беларусі: Калеснікаў і Карнілаў («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Траян («Пад адным небам» А. Маўзона), Чарнуха («Што пасееш, тое і пажнеш» В. Палескага), Кент («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Ягор Булычоў, Цыганоў («Ягор Булычоў і іншыя », «Варвары» М. Горкага), Мітрыч («Улада цемры » Л. Талстога), Шадрын («Чалавек з ружжом» М. Пагодзіна), Гадун («Разлом» Б. Лаўранёва), Сіпаты («Аптымістычная трагедыя » У. Вішнеўскага), Фаюнін («Нашэсце» Л. Лявонава) і інш.
Сям’я
правіцьУ шлюбе з актрысай Матронай Кузьменка (1915—2003) меў дачку Наталлю Качаткову (нар. 1948), таксама актрысу.
Зноскі
Літаратура
правіць- Качаткоў Рыгор Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).