Наталля Рыгораўна Качаткова
Наталля Рыгораўна Васільева-Качаткова (24 чэрвеня 1948, Масква) — беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларусі (1990).
Наталля Рыгораўна Качаткова | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 чэрвеня 1948 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Рыгор Аляксеевіч Качаткоў |
Маці | Матрона Іванаўна Кузьменка |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьДачка М. А. Кузьменка і Р. А. Качаткова[1]. Скончыла ў 1971 годзе тэатральны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Актрыса драмы і кіно» (курс У. А. Маланкіна)[2]. Працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы[1].
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня Наталля Качаткова разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольнілася ў знак пратэсту[3].
Творчасць
правіцьТворчасць вызначаецца характарнасцю, імправізацыяй, адчуваннем ансамбля. Сярод роляў: Адэля («Ажаніцца — не журыцца» («Міхалка», «Мікітаў лапаць») Далецкіх і М. Чарота), Рузана («Вясёлы тракт» Б. Васільева), Люся («Вар’яцкае жыццё» С. Злотнікава), Малання («Дзеці сонца» М. Горкага), Пашлёпкіна («Рэвізор» М. Гогаля), Дзіяна («Курыца» М. Каляды), Федра («Валенсіянскія вар’яты » Лопэ дэ Вэгі), Голда («Памінальная малітва» паводле Шолам-Алейхема), Нерына («Нежанаты мнагажэнец, або Залёты пана дэ Пурсаньяка » паводле Мальера)[1], Агата («Паўлінка» Я. Купалы), Куліна («Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча), Ткачыха («Ноч на Каляды » паводле М. Гогаля), Глушачыха («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Бабуля («Шабаны» А. Бахарэвіча), Хэлена («Юбілей ювеліра» Н. Мак-Оліф ), Эльза («Зямля Эльзы» Я. Пуліновіч ) і інш[2].
Узнагароды
правіцьЗаслужаны артыст Беларусі (1990). Уладальніца Нагруднага знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2005)[2].
Зноскі
- ↑ а б в В. А. Грыбайла. Качаткова Наталля Рыгораўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- ↑ а б в Наталля Качаткова
- ↑ Из Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников Архівавана 3 верасня 2020.
Літаратура
правіць- В. А. Грыбайла. Качатко́ва Наталля Рыгораўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 196. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).