Рыгор Пракопавіч Рак
Рыгор Пракопавіч Рак (8 (20) студзеня 1893, вёска Дукоркі, цяпер у межах Дукоры, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 10 лістапада 1938, Менск, НКУС) — беларускі эканаміст, краязнавец, педагог.
Рыгор Пракопавіч Рак | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 (20) студзеня 1893 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 лістапада 1938 (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | эканаміст, краязнавец, педагог |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя |
Біяграфія
правіцьЗ беларускай сялянскай сям’і. Пасля заканчэння ў 1913 годзе Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі працаваў у школе в. Крынкі Рэчыцкага павета Мінскай губ. У 1915—1917 гадах у расійскай арміі. Вучыўся ў Менскім настаўніцкім інстытуце (з 1918 года), скончыў БДУ (пач. 1930-х г.). Уваходзіў у Беларускую камуністычную арганізацыю (1920 год). У розны час працаваў у кааператыўных арганізацыях, Цэнтрабелсаюзе, школах Менска. У 1926—1937 гг. — у Інстытуце эканомікі БелАН, вывучаў народныя рамёствы і саматужныя промыслы, эканамічны стан рэгіёнаў БССР. Удзельнічаў у краязнаўчым руху, быў сакратаром камісіі па хатніх рамёствах пры Інбелкульце.
5 лютага 1938 года быў беспадстаўна арыштаваны як удзельнік «контррэвалюцыйнай арганізацыі» і 1.11.1938 г. прыгавораны да расстрэлу. Прыгавор прыведзены ў выкананне 10 лістапада 1938 г. Расстраляны ў Менску.
Пасмяротна рэабілітаваны ў 1956 г.
Зноскі
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 86. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
Спасылкі
правіць- РАК РЫГОР ПРАКОПАВІЧ
- Рак Рыгор Пракопавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»