Рыу-Бранку

рака ў Бразіліі, прыток Рыу-Негру

Ры́у-Бра́нку[1] (парт.: Rio Branco — «белая рака») — рака ў Бразіліі, левы прыток ракі Рыу-Негру (басейн Амазонкі).

Рыу-Бранку
парт. Rio Branco
Характарыстыка
Даўжыня 775 км
Басейн каля 195 000 км²
Расход вады 5 400 м³/с (у нізоўі)
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 3°01′21″ пн. ш. 60°29′19″ з. д.HGЯO
Вусце Рыу-Негру
 • Каардынаты 1°23′38″ пд. ш. 61°50′46″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Рыу-Негру → Амазонка → Атлантычны акіян
Краіна
physical
Рыу-Бранку
Рыу-Бранку
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 775[2] км (ад вытоку ракі Урарыкуэра — 1300 км[1]). Плошча вадазбору каля 195 000[1] км². Сярэдні расход вады каля 5400 м³/с. Аб’ём гадавога сцёку 170 км³. Вытокі Рыу-Бранку знаходзяцца на схілах гор Сера-Парыма і Сера-Пакарайма[2]. Утвараецца зліццём рэк Урарыкуэра і Такуту. Працякае па Гвіянскаму нагор’ю і Амазонскай нізіне. Паводкі адбываюцца ў летні перыяд.

Асноўныя прытокі: Кат­рыма­ні, Шэрыўй­ны (пра­выя); Ана­уа, Та­пе­ра (левыя)[2].

Рака суднаходная да горада Каракараі, у час высокай вады — да Боа-Віста[1].

Зноскі

  1. а б в г БелЭн 2001.
  2. а б в Риу-Бранку // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць