Раіса Уладзіміраўна Кудрэвіч

мастак
(Пасля перасылкі з Р. Кудрэвіч)

Раі́са Уладзі́міраўна Кудрэ́віч (1 красавіка 1919, Мінск — 18 мая 2000, Мінск) — беларускі жывапісец і графік. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1968). Народны мастак Беларусі (1999). Дачка Уладзіміра Мікалаевіча Кудрэвіча.

Раіса Уладзіміраўна Кудрэвіч
Фатаграфія
Раіса Кудрэвіч. «Аўтапартрэт». 1953 г.
Дата нараджэння 1 красавіка 1919(1919-04-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 мая 2000(2000-05-18) (81 год)
Грамадзянства
Бацька Уладзімір Мікалаевіч Кудрэвіч
Муж Адольф Самойлавіч Гугель
Род дзейнасці мастачка
Жанр тэматычная карціна, пейзаж, партрэт, нацюрморт
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Член у
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР Народны мастак Беларусі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Скончыла Віцебскае мастацкае вучылішча (1941). Удзельніца мастацкіх выставак з 1941 года. Сябра Саюза мастакоў БССР з 1946 года.

Працавала ў станковым жывапісе ў жанрах карціны, партрэта, пейзажу, нацюрморта. Асноўныя творы: палотны «Майскі дожджык», «Рудабельская рэспубліка», «Палеская маладзіца»; шэраг нацюрмортаў; у суаўтарстве з А. С. Гугелем — «Кастусь Каліноўскі», «Вечная слава» і інш. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным музеі імя П. Масленікава і шэрагу рэгіянальных музеяў.

ПамяцьПравіць

У 2019 годзе, да 100 — годдзя з дня нараджэння мастака, РУП «Белпошта» выпусціла памятны мастацкі канверт з арыгінальнай маркай

Зноскі

ЛітаратураПравіць