«Садъ» — беларускі музычны гурт з Брэста, створаны ў 1990 годзе. Выконвае песні па-руску.

Садъ
Канцэрт гурта «САДЪ» у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык», 2009
Канцэрт гурта «САДЪ» у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык», 2009
Асноўная інфармацыя
Гады 1990-па сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Горад Брэст
Адкуль Брэст
Мова песень Руская
Склад Уладзімір Серафімаў
Анатоль Харытонаў
Віталь Кунц
Марына Кунц
Аляксандр Катовіч
Былыя
ўдзельнікі
Аляксей Казлоў
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Дэбютны альбом («Меланхолия») быў запісаны Уладзімірам Серафімавым, Віталем Кунцам, Анатолем Харытонавым у 1990 годзе. Пасля гэтага гурт атрымаў запрашэнне на магілёўскі фэст «Будь спок!»-1991, сярод удзельнікаў якога быў і «Нейро Дюбель»[1]. Паводле згадак аднаго з арганізатараў фэсту Юрыя Раманава, «Садъ» стаў тады галоўным правалам «Будь спока!» з прычыны адсутнасці клавішных, драм-машынкі і гуку астатніх інструментаў удзельнікаў гурта[2]

На студыі ў Брэсцкім педагагічным інстытуце былі запісаныя яшчэ два неафіцыйныя альбомы («Вивисекция» і «Садъ и змей»). Афіцыйна песні тых гадоў былі перавыдадзеныя пазней у альбоме пад назвай «Меланхоличный садъизм», хоць часта годам ягонага выхаду пазначаецца 1990.

У 1995 годзе на студыі «Грын-Хаўс» у Брэсцкім парку імя Першага мая былі запісаныя альбомы «Помойка» і «Чай хана…». У 1996 годзе да гурта далучыўся Аляксей Казлоў. У наступным годзе на фірме «Вігма» выдадзеная кампакт-касета «Мы пред врагом не спустили». У 1998 годзе гурт узяў удзел ва ўсерасійскім рок-фэсце «Rock-Line» (Кунгур), дзе заняў першае месца з 226 удзельнікаў[3]. Запісаны альбом «С котом по эту сторону окна». Склад «Саду» папоўніла Марына Карпук. У 1999 замест Аляксея Казлова з’явіўся Аляксандр Катовіч. Выдадзены альбом «Зоосадъ». У 2000 запісаны альбом «Перекурчик в деревенском кабаре». У 2004 у Расіі выйшаў чарговы альбом «Паутинка в небо», які атрымаў перавыданне і шырокае прызнанне. Гурт пачаў з’яўляцца на радыё і тэлебачанні, на песні альбома былі знятыя кліпы. Цераз год у Маскве пачалося перавыданне ўсёй дыскаграфіі «Саду», выдадзены канцэртны альбом «Да пришли вы все…». У 2008 годзе гурт «Садъ» узяў удзел у фэсце «Рок-каранацыя» ў Маладзечна[4]. У 2011 годзе выйшаў альбом «Баллада о гордом рыцаре», у 2012 — апошні на дадзены момант альбом «Чистый керосинъ».

Апошнім часам замест Віталя Кунца, які разам з жонкай Марынай з’ехаў у Маскву, разам з «Садам» выступае ўдарнік гурта «Сьцяна» Аляксей Кузняцоў[5][6].

Музычны стыль гурта адныя крытыкі называюць сумессю гранжу, фолку і рэгі[3], іншыя ж чуюць у музыцы «Саду» элемэнты панку, арт-року, джазу і савецкай эстрады, трэція лічаць, што стыль гурта ўнікальны і не падддаецца азначэнню. Паводле вызначэння саміх удзельнікаў гурта, іхні стыль музыкі завецца «этнепанк» (ад рус. Это не панк — гэта ня панк)[3]. На канцэртах удзельнікі гурты задзейнічаюць гітару, бас, акардэон, флейту, ударныя. Падчас запісу альбомаў да іх могуць дадавацца скрыпка, віяланчэль, бонгі, тамбурын, балалайка, труба, гелікон і саксафон.[3]

Склад правіць

Былыя ўдзельнікі правіць

Дыскаграфія правіць

Зноскі

  1. Клайд Эрман. Непоследний из могикан // В тихом омуте…. — 1998. — № 3.
  2. Юрий Романов.. Садъ — 2009 «Слон на ромашке» (руск.). Центр живого рока (24 лістапада 2009). Праверана 24 красавіка 2017.
  3. а б в г Дед Звукарь.. 10 основных фактов о группе СадЪ (руск.). Звуки.ру. (29 красавіка 2003). Праверана 24 красавіка 2017.
  4. «Ляпісы»: апошнія каралі апошняй «Рок-каранацыі». Будзьма разам! (15 сакавіка 2009). Праверана 24 красавіка 2017.
  5. Г. Шостак.. Это странное число 21 (САДЪ. Концерт в ДК с. Черни Брестской обл., 21.01.2011) (руск.) (28 студзеня 2011). Праверана 24 красавіка 2017.
  6. Г. Шостак.. Цветут сады в душе у нас (САДЪ в Рок-кафе, Брест, 5.11.2011) (руск.) (14 лістапада 2011). Праверана 24 красавіка 2017.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць