Салонец

возера ў Беларусі

Сало́нец[1] — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ушача, за 11 км на паўночны захад ад Ушачаў, каля вёскі Салонец 1.

Салонец
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 133,6 м
Даўжыня 1,17 км
Шырыня 0,8 км
Плошча 0,73 км²
Аб’ём 0,00278 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,42 км
Найбольшая глыбіня 5,9 м
Сярэдняя глыбіня 3,8 м
Гідралогія
Салёнасць 0,23 ‰
Празрыстасць 1,1 м
Басейн
Плошча вадазбору 18,5 км²
Упадаюць ручай
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Салонец (Беларусь)
Салонец
Салонец
Салонец (Віцебская вобласць)
Салонец
Салонец
Map

Плошча Салонца складае 0,73 км². Даўжыня возера 1,17 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Найбольшая глыбіня возера 5,9 м, сярэдняя 3,8 м. Даўжыня берагавой лініі — 4,42 км. Аб’ём вады ў возеры складае 2,78 млн м³, плошча вадазбору 18,5 км².
Катлавіна возера падпруднага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню 5—7 м. На паўднёвым усходзе і поўдні вышыня схілаў складае 1,5—4 м, схілы разараныя. На поўначы і ўсходзе схілы знаходзяцца пад лесам. Берагавая лінія на поўначы і ўсходзе возера ўтварае 4 залівы. Берагі возера нізкія, вышынёй 0,1—0,3 м, і тарфяністыя. На паўднёвым усходзе вышыня берагоў дасягае 0,5 м. Шырыня поймы складае 200 м. Пойма забалочаная і знаходзіцца пад хмызняком. На поўдні і паўднёвым усходзе пойма адсутнічае. Дно вадаёма да глыбіні 1—1,7 м пясчанае, на большых глыбінях дно выслана сапрапелем. Каля паўночнага берага размешчаны востраў, плошчай 0,5 га.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці складае да 25 м. Надводная расліннасць пашыраная да глыбіні 1,5 м, падводная — да глыбіні 2—3 м. На ўсходзе з возера выцякае ручай у раку Ушача. На паўночным усходзе ў Салонец упадае ручай з возера Расна.

У возеры водзяцца акунь, шчупак, плотка, карась і іншыя рыбы.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць