Сальваторэ Сірыгу
Сальвато́рэ Сі́рыгу (італ.: Salvatore Sirigu; нар. 12 студзеня 1987, Нуора, Італія) — італьянскі футбаліст, брамнік клуба «Тарына» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Італіі.
![]() | ||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
Мянушка | Вальтэрына[1] | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
12 студзеня 1987[2] (34 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 192 см[3] | |||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг[3] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Нумар | 39 | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
![]() |
Кар’ераПравіць
Сальваторэ Сірыгу пачаў кар’еру ў моладзевых камандах «Росада» і «Сініскола», адкуль перайшоў у іншы моладзевы клуб, «Пуры і Форці». У 2002 годзе Сірыгу прайшоў прагляд у «Кальяры», але ўжо праз тыдзень ён быў «забракаваны»[4]. У тым жа годзе ён прайшоў прагляд у «Венецыю», і застаўся ў клубе да 2005 года, выступаючы за моладзевы склад каманды. 22 жніўня 2004 года, пасля матчу Кубка Італіі супраць «Трыесціны», у крыві Сірыгу быў знойдзены тэстастэрон-эпітэстастэрон са значэннем 6, пры норме ў адну адзінку, за гэта галкіпер мог быць дыскваліфікаваны на 8 месяцаў, чаго аднак не здарылася з-за аналізу яго генетычнай будовы цела[5].
«Палерма»Правіць
У 2005 годзе Сірыгу перайшоў у «Палерма», стаўшы асноўным брамнікам моладзевага складу каманды і трэцім галкіперам асновы клуба. 8 лістапада 2006 года ён дэбютаваў у складзе «расанера» ў матчы Кубка Італіі супраць «Сампдорыі» (1:0). Наступныя два гады правёў у арэндах у італьянскіх клубах.
У 2009 годзе Сірыгу вярнуўся ў «Палерма» на ролю зменшчыка асноўнага брамніка каманды, Рубінью. Пасля некалькіх няўдалых матчаў бразільца, у склад быў пастаўлены Сірыгу. Ён дэбютаваў у Серыі A ў матчы супраць «Лацыа» (1:1), некалькі разоў выратаваўшы сваю каманду. У наступнай гульні супраць «Ювентуса» (2:0), ён выступіў беспамылкова[6]. Пасля гэтых матчаў Сірыгу цвёрда стаў галкіперам нумар адзін у камандзе і падоўжыў кантракт з клубам да 2015 года з штогадовай заработнай платай у 135 тыс. еўра[7]. У чэрвені 2011 года Сірыгу выказаў жаданне застацца ў складзе «Палерма»[8].
«Пары Сен-Жэрмен»Правіць
28 ліпеня 2011 года ігрок падпісаў кантракт з французскім клубам «Пары Сен-Жэрмен» тэрмінам на 4 гады[9][10].
У сезоне 2015/16 страціў месца ў асноўным складзе парыжан, і ў жніўні 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Севільі»[11]. Аднак правёў за севільцаў толькі тры матчы, і ў студзені 2017 на правах арэнды далучыўся да «Асасуны»[12]. Стаў асноўным брамнікам памплонцаў, аднак па выніках сезону 2016/17 «Асасуна» страціла месца ў Ла Лізе.
«Тарына»Правіць
У чэрвені 2017 года разарваў кантракт з «Пары Сен-Жэрмен» і вярнуўся ў Італію, падпісаўшы пагадненне з «Тарына»[13].
Міжнародная кар’ераПравіць
28 лютага 2010 года Сірыгу быў выкліканы ў склад нацыянальнай зборнай Італіі на матч супраць зборнай Камеруна[14]. Усю гульню Сальваторэ правёў на лаўцы запасных. Першы матч за нацыянальную зборную згуляў 10 жніўня 2010 года супраць зборнай Кот-д'Івуара (0:1).
ДасягненніПравіць
«Пары Сен-Жэрмен»:
- Чэмпіён Францыі (4): 2013, 2014, 2015, 2016
- Уладальнік Кубка Францыі (2): 2015, 2016
- Уладальнік Кубка французскай лігі (3): 2014, 2015, 2016
- Уладальнік Суперкубка Францыі (3): 2013, 2014, 2015
Зноскі
- ↑ У гонар галкіпера Вальтэра Дзенгі
- ↑ Salvatore Sirigu // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 http://torinofc.it/prima-squadra/2018-2019/Portieri/sirigu-salvatore
- ↑ Cagliari-Palermo: la partita di Tore. palermo24.net
- ↑ Venezia, dopo 8 mesi considerato positivo il portiere Sirigu. gazzetta.it
- ↑ Palermo, Sirigu si conferma: sicurezza da veterano. tuttopalermo.net
- ↑ Sirigu, le cifre del rinnovo. ilpalermocalcio.it
- ↑ Сиригу хочет остаться в «Палермо». championat.ru
- ↑ ПСЖ сообщил о переходе Сиригу и Сиссоко. championat.com
- ↑ Sissoko et Sirigu s’engagent avec le PSG. Site officiel du Paris Saint-Germain
- ↑ «Севилья» арендовала Сиригу у «ПСЖ». by.tribuna.com
- ↑ «Осасуна» объявила об аренде Сиригу. by.tribuna.com
- ↑ Сиригу расторг контракт с «ПСЖ» и перешел в «Торино». by.tribuna.com
- ↑ Amichevole Italia-Camerun. Tre le novità di Lippi: Sirigu, Bonucci e Cossu. figc.it
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сальваторэ Сірыгу
- Профіль на афіцыйным сайце «Пары Сен-Жэрмен»
- Профіль на сайце gazzetta.it