Салянка руская

від раслін

Салянка руская[3], Курай[4] (Salsola tragus) — від кветкавых раслін сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae).

Салянка руская
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Salsola tragus L., 1756


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  520950
NCBI  355937
GRIN  t:32817
IPNI  307757-2
TPL  kew-2484161

Апісанне правіць

 
Кветкі

Цвёрдашурпатая аднагадовая расліна, вышынёй ад 10[3] да 100 см[5] вышынёй. Расліны таўставатыя, голыя, светла-зялёныя або светла-жоўтыя, з гладкімі сцебламі і лісцем.

Сцябло прамое або ад асновы ўздымаецца, растапырана-галінастае[3], белае, або пурпурна-чырвонае, паласатае, густа жорстка валасістае ці амаль голае. Лісце чаргаванае, мясістае, суцэльнае, ніткападобна-валькаватае, на верхавінцы з калючым шыпікам, 1,5—4 см × 0,5—1,5 мм, голае або жорстка валасітае[3]. Прыкветнае лісце кароткае, ля аснавання ўздутае.

Кветкі двухполыя, 5-членныя, з 2 добра развітымі травяністымі прыкветкамі, у коласападобных суквеццях; калякветнік з голых плевачных яйцападобных лісцікаў, на канцы тупаватых і вызубленых[3]; тычынак 5. Лісточкі калякветніка стуленыя, утвараюць як бы каробачку.

Плод — сухі арэшак, не раскрываецца, з паўпразрыстымі белымі ці ружовымі крылападобнымі прыдаткамі[3]. Насенне ≈ 2 мм у дыяметры[5].

Распаўсюджанне правіць

Распаўсюджаны ў Паўночнай Афрыцы, паўднёвай частцы Еўропы, умеранай Азіі і Заходніх Гімалаях[6][7][8].

Святлолюбівая расліна[9]. Ксерафіт і мезатроф[9].

Ва Украіне від расце на пясчаных і камяністых марскіх узбярэжжах — на Арабацкай Стрэлцы, Керчанскім паўвостраве, у ваколіцах Феадосіі і на ПБК (наваколлі Судака, Ласпі), зрэдку.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г д е Прусакова Б. М. Салянка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 437
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 117. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. а б efloras.org. (англ.)
  6. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  7. bgbm.org. (англ.)
  8. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
  9. а б Солянка сорная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Спасылкі правіць