Свен I Вілабароды

кароль Даніі (986—1014), Нарвегіі (1000—1014) і Англіі (1013—1014)
(Пасля перасылкі з Свейн Вілабароды)

Свен I Вілабароды (нарв.: Sveinn Tjúguskegg, шведск.: Sven Tveskägg, дацк.: Svend Tveskæg, англ.: Sweyn Forkbeard, каля 960 — 3 лютага 1014) — кароль Даніі, Англіі і вялікай часткі Нарвегіі. Свен быў лідарам вікінгаў і бацькам Кнуда Вялікага. Ён стаў каралём Даніі пасля смерці свайго бацькі, Харальда Сінязубага, у канцы 986 ці ў пачатку 987 года. У 1000 годзе Свен стаў валадаром большай часткі Нарвегіі, калі Эйрык, сын Хокана Магутнага, прысягнуў яму як васал. Пасля доўгіх заваяванняў і амаль перад смерцю па загаду Свена быў заснаваны горад у Англіі, які атрымаў назву Суонсі (ад англ.: Sweyn's Ey). Пазней Свен стаў каралём Англіі. А ў апошнія месяцы жыцця стварыў такую вялікую імперыю Паўночнага мора, якая па памерах магла паспрачацца толькі з імперыяй яго сына Кнуда.

Свен I Вілабароды
дацк.: Svend 1. Tveskæg
манарх Даніі
986 — 3 лютага 1014
Папярэднік Токе Гормсан[d]
Пераемнік Харальд II
манарх Англіі[d]
1013 — 3 лютага 1014
Папярэднік Этэльрэд Неразумны
Пераемнік Этэльрэд Неразумны
манарх Нарвегіі[d]
986 — 995
Папярэднік Харальд I Сінязубы
Пераемнік Олаф I Тругвасан
манарх Нарвегіі[d]
1000 — 3 лютага 1014
Папярэднік Олаф I Тругвасан
Пераемнік Олаф II Святы
Нараджэнне 17 красавіка 963[1][2]
Смерць 3 лютага 1014[3] (50 гадоў)
Месца пахавання
Род Кнютлінгі
Бацька Харальд I Сінязубы[4]
Маці Това Абадрыцкая[d][2]
Жонка каля Гунхільд Вендэнская[d][4][5] і Сігрыд Гордая[4][5]
Дзеці Эстрыд Дацкая[d], Гіта Свенсдоцір[d][6][4], Святаслава[d][6], Gunhilda Sveynsdottir[d][6], daughter Sveynsdottir[d][6], Thyra Sveynsdottir[d][6], Харальд II[6] і Кнуд Вялікі[6][4]
Веравызнанне хрысціянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мянушка

правіць

Мянушка Свена, якая верагодна ўжывалася пры яго жыцці, не падобна на большасць мянушак каралеўскіх асоб. Яна ўказвае на вілападобны тып вусоў, а не барады, як можна было меркаваць. Такі стыль быў вельмі папулярны ў тыя часы, асабліва ў Англіі, дзе, верагодна, Свен і вырашыў яго пераняць. Падобны стыль вусоў можна знайсці на выяве з дывана з Баё.

Царква і Свен

правіць

Бацька Свена, Харальд Сінязубы, быў першым скандынаўскім каралём, які афіцыйна прыняў хрысціянства ў 960-х гадах. Згодна з Адамам Брэменскім, гісторыкам 11 стагоддзя, сын Харальда, Свен быў хрышчоны пад імем Ота, у гонар першага імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі[7]. Але Свен Вілабароды ніколі афіцыйна не карыстаўся сваім хрысцянскім імем. На манетах, якія ён біў было напісана «ZVEN REX DAENOR», што перакладецца як «Свен, кароль данаў». І нават калі ён быў абраны Уітэнагемотам на пасаду караля Англіі ў 1013 годзе, ён стаў каралём Свенам, а не Ота.

Кароль Даніі

правіць

Згодна з некаторымі крыніцамі, як то «Сага аб ёмсвікінгах», Свен быў незаконнанароджанным сынам Харальда Сінязубага і быў выхаваны легендарным ёмсвікінгам і ярлам Ёмбарга Палнатокі.

Адам Брэменскі піша, што Свен быў пераможаны шведскім каралём Эрыкам VI Пераможцам, які кіраваў Даніяй на працягу некаторага часу ў 994995 гадах. Аднак на гэты конт няма адзінага меркавання. Вядома, таксама, што пасля таго як Эрык памёр, Свен ажаніўся з яго ўдавой, вядомай пад імёнамі Гунхільда, Сігрыд і Святаслава. Адносна гэтай паўлегендарнай жанчыны асноўныя крыніцы разыходзяцца: згодна з ісландскімі сагамі яна была дачкой шведскага вікінга і жонкай Эрыка VI, а пасля яго смерці — Свена Вілабародага; Саксон Граматык пацвярджае толькі тое, што Свен узяў у жонкі ўдаву Эрыка; Адам Брэменскі піша, што яна была польскай прынцэсай; а Цітмар Мерзебургскі згадвае, што жонкай Свена і маці Кнуда Вялікага была дачка Мешка I, сястра караля Баляслава I Храбрага. Верагодна, гэта дае тлумачэнне згадванню ў хроніках факта ўдзела польскіх войскаў у паходзе Кнуда на Англію ў 1015 годзе.

Барацьба за Нарвегію

правіць

Разам з тытулам караля Даніі Свен адразу ж стаў і каралём Нарвегіі, аднак фактычным кіраўніком Нарвегіі быў Хокан Магутны, які стаў рэгентам яшчэ пры Харальдзе Сінязубым. У 995 годзе Олаф I Тругвальдсан вярнуўся ў Нарвегію і забіў Хокана, тым самым Данія да 1000 года страціла кантроль над Нарвегіяй. У тым годзе ў бітве пры Свольдэры аб’яднаны дацка-шведскі флот з далучыўшымся да іх карабелямі Эйрыка Хоканарсана, сына забітага Хокана, змог перамагчы флот Олафа, карабель якога патануў разам з ім. Нарвегія зноў вярнулася пад дацкі кантроль, а новым рэгентам стаў Эйрык.

Заваяванне Англіі

правіць
 
Свен і Ёмсвікінгі на пахаванні Харальда Сінязубага

Згодна з хронікай Джона Уолінфордскага Свен здзейсніў набегі на Англію ў 10021005, 10061007 і 10091012 гадах, з мэтай помсты за гвалт у дзень святога Брайса, калі па загаду англійскага караля Этэльрэда Неразумнага было згвалтавана дацкае насельніцтва брытанскага вострава. Лічыцца, што сярод ахвяр гвалту была і сястра Свена Гунхільда.[8]

Сайман Кейнз піша, што Свен быў актыўны ў рэгіёнах Уэсекс і Усходняй Англіі ў 10031004 гадах, але з-за недахопу харчу быў вымушаны вярнуцца дадому. Некаторыя навукоўцы лічаць, што ў гэтых наскоках Свен мог і не прымаць удзел. Але дакладна вядома, што ў 1013 годзе Свен разам з вялікім флотам уварваўся ў Англію.[9]

Як паведамляе хроніка Пітэрбора, у ліпені кароль Свен высадзіўся з вялікім флотам у Сендвічы, потым па рацэ Трэнт войска дасягнула Гейнсбара. Амаль адразу ўся Усходняя Англія і Нартумбрыя трапілі пад прыгнёт нарвежцаў, хутка здаліся і жыхары Саюза Пяці Гарадоў. Свен зразумеў, што ён можа пайсці далей, і, зрабіўшы запасы харчоў, рушыў з асноўнымі сіламі на поўдзень у раён Оксфарда, амаль не сустракаючы процідзеяння. Пасля Оксфарда вікінгі захапілі Вінчэстэр і аблажылі Лондана.[10]

Аднак лонданцы трымаліся; сярод абаронцаў горада былі кароль Англіі Этэльрэд і Торкель Высокі, вікінг, які перабег да Этэльрэда. Нарэшце Свен зняў аблогу і рушыў на захад да горада Бат, дзе збіраўся папоўніць запасы харчу для далейшай аблогі Лондана. На гэты раз лонданцы спужаліся, што Свен захопіць горад і адпомсціць жыхарам за доўгае непадпарадкаванне. Этэльрэд збег у Нармандыю разам са сваёй сям’ёй, а Свен у дзень Ражства Хрыстова 1013 года быў абраны Уітэнагемотам новым каралём Англіі.

3 лютага 1014 года Свен памёр, ён быў каралём Англіі толькі пяць тыдняў. Першапачаткова быў пахаваны ў Ёрку, пазней яго цела было перавезена ў Данію, дзе Свен і быў пахаваны ў Кафедральным саборы Роскіле. Яго сын, Кнуд, быў вымушаны вярнуцца ў Данію дзеля абароны свайго тытула караля Даніі, але праз нейкі час зноў вярнуўся ў Англію і стаў, як і бацька, каралём Англіі.

Зноскі

  1. Svein I , aka Svein Forkbeard // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lex
  3. Lundy D. R. Sveyn I 'Forkbeard' Haraldsson, King of Denmark and England // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б в г д Kindred Britain
  5. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. а б в г д е ё Lundy D. R. The Peerage
  7. Adam of Bremen Gesta II.3. Ed. Schmeidler, trans. Tschan, pg. 56
  8. Mike Ashley, British Monarchs; A complete genealogy, gazeteer and biographical Encyclopaedia of the Kings and Queens of Britain, Robinson Publishing (1998) p.483
  9. Blair, Peter Hunter (2003). An Introduction to Anglo-Saxon England (3rd ed.). Cambridge University Press. p. 98. ISBN 0-521-53777-0.
  10. The Anglo-Saxon Chronicle. Архівавана 21 красавіка 2006. Everyman Press: London, 1912. Translation by James Ingram (London, 1823) and J.A. Giles (London, 1847). Online Medieval and Classical Library Release #17. Retrieved 12 October 2006.

Спасылкі

правіць