Сверцыя, Трыпутнік[3] (Swertia) — род травяністых кветкавых раслін сямейства Гарычкавыя (Gentianaceae).

Сверцыя

Сверцыя шматгадовая (Swertia perennis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Swertia L., 1753

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  30107
NCBI  39241
EOL  70934
GRIN  g:11742
IPNI  16730-1

Род быў названы Карлам Лінеем у гонар галандскага мастака і садоўніка Эмануэля Сверта  (англ.) (1552—1612).

Батанічнае апісанне

правіць

Прадстаўнікі роду — карэнішчавыя шматгадовыя травы.

Лісце сабрана ў прыкаранёвую разетку, не знікаючае. Сцябловае лісце звычайна супраціўнае, радзей чарговае.

Кветкі 4-5-членныя, сабраны на канцы парасткаў у гронкападобнае, галоўчатае або парасонікавае суквецце. Вяночак колападобны, пялёсткі амаль свабодныя, афарбаваныя ў белы, жоўты або сіні колер. Тычынкі шырокія, з жаўтлявымі або блакітнаватымі ніцымі пылавікамі. Песцік кароткі, лычык двухраздзельны, слупок можа зусім адсутнічаць. Завязь аднагнёздавая.

Плод — каробачка са шматлікім насеннем, пры паспяванні раскрываюцца двума створкамі. Насенне пляскатае або выпуклае, вуглаватае, у некаторых відаў з крылцам.

Таксанамія

правіць

Сінонімы

правіць

Род уключае больш за 80 відаў. Некаторыя з іх:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 127. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

правіць
  • Скуратовіч А. М. Сверцыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 251. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Аветисян В. Е. Род 4. Swertia L., Сверция // Флора Армении = Հայաստանի Ֆլորան : в 11 т. / под ред. А. Л. Тахтаджяна. — Ереван : Изд-во АН Арм. ССР, 1980. — Т. 7 : Oleaceae — Boraginaceae. — С. 44—48. — 292 с. — 700 экз.
  • Письяукова, В. В. Род 678 (8). Сверция — Swertia L. // Флора Таджикской ССР / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. П. Н. Овчинникова; ред. тома А. П. Чукавина. — Л.: «Наука», 1984. — Т. 7. Зонтичные — Вербеновые. — С. 304—314.
  • Род 1158. Сверция — Swertia L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Б. К. Шишкин и Е. Г. Бобров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1952. — Т. XVIII. — С. 629—638. — 802 с. — 3 000 экз.

Спасылкі

правіць
  • Сверция — род Swertia: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)